Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 102
Перейти на страницу:

Вуліца сыходзіць у неба. Час-пік. Прабіраюся праз натоўп, нібыта вуж праз разварушаны мурашнік. Роля суцяшальніка — не мая роля.

Горад у стане стрэсу. Горад трасе ад адбойных малаткоў і асфальтаўкладачных машын. Горад у гіпсе… Гораду наводзяць макіяж, знешне, нібыта нябожчыку. Палова сродкаў, выдзеленых для добраўпарадкавання, украдзена. «Усё для горада! — гарлапаняць з усіх кутоў хрыпатыя дынамікі. — Усё для гараджан! Год аб’яўлены Годам навядзення парадку на Зямлі», —а гэта значыць: чыноўнікам — раскошныя дарагія кватэры, а гораду — румянец ад тупейнага мастака…

Трапецыі, паралелепіпеды каменных забудоў — часовае прыстанішча для абяздоленых… Закатаныя ў асфальт чаравікі. Брыдота галечы і заняпаду. Цагляная шкарлупіна трэснута, і з яе, нібыта з раны гной, галасы абяздоленых… Ледзяная роспач расстання!.. Я чужынец у гэтым горадзе. Я ніхто для гэтай намакіяжанай тупейнымі мастакамі вуліцы...

Трапецыі, паралелепіпеды — плямістыя гіены ружовага горада. Запыленыя вачніцы зачыненых наглуха вокнаў. Куча камення, якое памятае сваіх нядбайных будаўнікоў. Бруд, у якім хочацца паваляцца. Цесната перамагае прастору, надзея — хваробу. Перастань румзаць! Насоўкі даўно ўжо раскупленыя прафесійнымі плаксунамі. І ім не да цябе. Калі б ты быў сляпцом, ты не змог бы парадавацца ўсяму гэтаму бруду, аб які мільёны мінакоў, кожны дзень спэцкваюць свае вопраткі. Калі б ты быў сляпым, ты не змог бы даведацца, што такое чысціня, і табе ніколі не давялося б паваляцца ў брудзе, бо ты не ведаў бы, што гэта такое.

Вуліца сыходзіць у неба. Галіце галовы! Крычыце: Vivat! Крычыце: Viсtоriа! Гэта мая вуліца! Я — Гаспадар Становішча! І ніхто мяне не пазбавіць гэтага тытулу ніколі. Маё дыханне назаўсёды змешанае з гэтым смуродам выхлапных газаў. Часцінка маёй душы ў гэтых каменных пабудовах, у гэтым брудзе, у якім хочацца паваляцца. І тая статная, прыгожая дзяўчына, якая зараз павольна плыве праз натоўп наперадзе, нават і не здагадваецца, што я сам сабе выцер слёзы, што цяпер не вуліца падпарадкоўвае мяне пад свае рытмы, а я падпарадкоўваю вуліцу пад свае жаданні. Цікава, ці ведаеш ты, мая любая, што за табою сочаць пільныя вочы Гаспадара Становішча? Вядома, што ты не ведаеш гэтага, ды і навошта. Ты ўсяго толькі плод маіх ілюзій, плод нязбыўных маіх мар. Аднак, калі я гляджу табе ўслед, ты ўсё ж адчуваеш гэты мой пранізліва-дапытлівы позірк і азіраешся. Ты шукаеш мяне вачыма ў натоўпе, і ліслівая ўсмешка паўзе па тваім твары. Мяне няма сярод гэтай вірлівай грамады. Я недасягальны для твайго позірку. Я — Чалавек-Невідзімка.

— Лена!.. Ленка!.. — спыняе цябе голас з супрацьлеглага боку вуліцы. Насустрач табе спяшаецца невысокі ачкарык. І правільна… Ты задаволена ўсміхаешся яму і больш не шукаеш мяне ў натоўпе. Хруст «касцей» — і плямістыя гіены ружовага горада глытаюць вашыя даверлівыя, безабаронныя істоты, аднак вы пра тое нават і не здагадваецеся …

Трапецыі, паралелепіпеды… Шкарлупіна трэснутая… Голад гоніць людзей на вуліцу. Голад вымушае іх дзейнічаць. Вось яны — статуі нашых Багоў. Толькі чаму мы спакушаемся нейкай задрыпанаю вядомасцю? Чаму молімся гэтым каменным Стодзівам? Чаму прыпадабняемся да іх? Мноства «чаму», і ўсе без адказаў. Хлусня! Не верце!.. Мы баімся прызнацца, што пад гэтай каменнай шкарлупінай тоіцца часцінка нашай з вамі душы. Мы — творцы таго, што налеплена тут. І гэтае маўклівае каменне натолена нашай энергетыкай. Верагодна, менавіта таму нам хочацца паваляцца ў гэтым брудзе. А боль… Боль не зусім і боль, калі страчанаму ёсць належная замена…

«Кантора па вывазу смецця» — месца маёй новай працы.

Прабіраюся праз замызганы дворык, шчыльна застаўлены жоўтымі скрынямі для збору смецця, да адчыненых дзвярэй службовага памяшкання. Тлустая жанчына ва ўзросце паказвае мне вачыма на кабінет начальніка і нешта доўга тлумачыць. Пакорліва выслухваю яе і накіроўваюся да «офіса». Тапчуся хвіліну-другую ў чаканні і адчыняю дзверы.

— Добры дзень! Я ад Івана Міхайлавіча, — вымаўляю завучанае прозвішча свайго «шчодрага» апекуна, які парэкамендаваў мяне на гэтую працу. Голас дрыжыць ад хвалявання і напружання.

— Ад Івана Міхайлавіча, гаворыш? — перапытвае чалавек за сталом і ўважліва вывучае мяне позіркам. — Што ж… — гаворыць ён недаверліва пасля непрацяглай паўзы, — праходзь… Значыць, ад Івана Міхайлавіча…

У кабінеце душна. Паветра перанасычанае пахамі гнілой бульбы, прэлага лісця і цыгарэтнага чаду. Чалавек за сталом задае пытанні і гартае маю працоўную кніжку. Чалавек за сталом — начальнік участка, і з гэтай хвіліны я павінен яму падпарадкоўвацца.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)