Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Электронная книга - «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Краткое содержание книги:

Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.
Кніга складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: самога мастацкага твора, раздзела дакументаў і паслямовы аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Такім чынам нібыта наўмысна падкрэсліваецца пэўная дакументальнасць кнігі, хоць сам Уладзімір Някляеў, які шмат зрабіў для таго, каб надаць ёй гэтай дакументальнасці, катэгарычна сцвярджае, што «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — твор выключна мастацкі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

Гурык не збіраўся доўга быць лейтэнантам, хай сабе нават старшым. Ён хацеў неяк хутка-хутка — невядома, як, але хуценька — стаць генералам і заняць у будыніне КДБ галоўны кабінет, у якім ён папіваў бы ірландскія ды ангельскія віскі, пакурваў бы амерыканскія цыгарэты і паплёўваў бы з акна на Ленінскі праспект.

Будыніна КДБ была непадалёк ад кавярні “Вясна” на Ленінскім праспекце. Амаль насупраць. Ас заўсёды праходзіў паўз яе страявым крокам.

Ніхто не ведаў прозвішча Аса, не мог назваць ягонае імя. Ас. Генерал. Мёртвая пятля. Гарадскі вар’ят. Неад’емная частка Мінскага жыцця апошніх гадоў адлігі, вясновы пах якой ледзьве даносіўся да Мінска з Масквы, перацякаў з левага берага Свіслачы на правы, ад Круглай плошчы да пляца Волі, блукаў па вуліцах Маркса і Энгельса, і, завіваючыся, губляўся ў псеўдаантычных калонах тэатра Юнага гледача, на прыступках якога казаліся прамовы пра адлігу і чыталіся вершы, якія любіў слухаць Алік: ці то амерыканец, ці то іншапланецянін.

Плошча Перамогі, былая Круглая

Здагадку пра тое, што амерыканец Алік ніякі не амерыканец, а іншапланецянін, нечакана для ўсіх выказаў Гарык Клябанаў, калі мы сядзелі ў кавярні “Бярозка”, чакаючы чубатага Толіка, якога Алік збіраўся забіць.

— Што ў нас рабіць амерыканцу? — спытаў Гарык. — Ну, вы падумайце…

Падумаўшы, мы не знайшлі для амерыканца занятку. А вось не думаючы, знаходзілі: на радыёзаводзе даганяць і пераганяць Амерыку. Савецкі Саюз у тыя часы ва ўсім тую Амерыку даганяў і пераганяў, ні ў чым і ніяк не даганяючы.

У адрозненне ад кавярні “Вясна” на рагу Ленінскага праспекта і вуліцы Камсамольскай, кавярня “Бярозка” на Круглай плошчы выглядала звычайнай сталоўкай. Амерыканца, які мог дазволіць сабе любы рэстаран, можна было ўбачыць у той сталоўцы толькі таму, што на Круглай плошчы жыла Марына. На самым пачатку іх знаёмства Алік вечар за вечарам прападаў у “Бярозцы”, цікуючы, калі і з кім Марына вернецца дахаты. А тая найчасцей вярталася пад руку з чубатым Толікам. Стылягам.

Стыляга — гэта стыль. Падпольна перапісаныя на “касцях”, скарыстаных рэнтгенаўскіх здымках, якія яшчэ называлі “шкілет маёй бабулі”, амерыканскія кружэлкі з рок-н-ролам. Набрыялінены кок. Порткі-дудачкі. Шыракаплечы пінжак. Стракатая кашуля. І абавязкова “трактары” ці “шузы”: на тоўстых падэшвах, што называліся “маннай кашай”, туфлі.

Стыляга — гэта ідэя: франдзёрскія адносіны да ўсяго шэрага, шараговага. Выходзіла, што да савецкага. Менавіта за ідэю, а не за набрыялінены кок са стракатай кашуляй, стылягу маглі выключыць з камсамолу і вытурыць з інстытута. Праз гэта камсамолкі спявалі: “Пад стылягу я не лягу…”А камсамольцы ў насценных газетах вершы пра стылягаў пісалі:

Иностранцы? Иностранки?
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)