Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Электронная книга - «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Краткое содержание книги:

Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.
Кніга складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: самога мастацкага твора, раздзела дакументаў і паслямовы аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Такім чынам нібыта наўмысна падкрэсліваецца пэўная дакументальнасць кнігі, хоць сам Уладзімір Някляеў, які шмат зрабіў для таго, каб надаць ёй гэтай дакументальнасці, катэгарычна сцвярджае, што «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — твор выключна мастацкі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

Вось у той ятцы на спуску ад пляца Волі да Нямігі, у якой раней мяса прадавалі і на месцы якой, калі мяса прапала, аўтамат з газіроўкай паставілі, штодня й круціўся каля кранікаў з вадой і сіропам Саламон Майсеевіч Бланк. Хударлявы, перакошаны ў плячах, з гарбузаватай, злыселай ад лобу да макаўкі, галавой. Мітуслівы, ён вытыркаўся і вытыркаўся з вакенца яткі, як зязюля з гадзінніка.

Ці як шпак са шпакоўні.

Цяпер можна сказаць, што ён увогуле вытыркаўся з часу.

Яшчэ больш мітуслівымі, чым сам Саламон Майсеевіч, былі ягоныя рукі, якія жылі, здавалася, асобным і адна ад адной, і ад Саламона Майсеевіча жыццём. Калі нехта ваду без сіропу прасіў, дык дзвюх рук гэта не займала… Адной рукой кранікі круцячы, Саламон Майсеевіч другую ўскідваў, нібы ўвагі прасіў, каб з вакенца яткі зараз жа прамову пачаць.

Ку-ку!

А прамаўляць ён мог што заўгодна… Вось будзе стаяць на пляцы Волі, на спуску да Нямігі, ад спёкі знемагаючы, чарга да вады, а Саламон Майсеевіч будзе казаць да ўсіх, у вакенца яткi вытыркаючыся:

— У галовы вам напякло! Бо ж нічога ў вас, дзе галовы! Хай на капялюш, на капялюшык шкадуеце, але ж ёсць цюбецейкі! Іх жа гару ў ГУМ завезлі, нібыта тут Туркменія! Да ГУМа ж дзве хвіліны хады! Рубля не каштуюць, шэсцьдзясят капеек! Дваццаць шклянак вады з сіропам! Дык вы сіропам захлынуцца гатовы, а галовы хай пячэ да смерці! А нашто вам сіроп без галоў? Хай сабе нават ананасны! Ні пра што ж не думаеце! А пра мяне думаеце: прыстроіўся кранікі круціць! І ў галаву яму не пячэ! Раз крутнуў, не даліў — капейка! Два разы крутнуў — дзве! Дык за дзень жа!.. Не адну цюбецейку купіць можна!.. А каб хоць нехта падумаў, што я наліваю не меней, а болей! Ніхто! Ніхто! Ніхто і ні пра каго ў гэтай краіне лепей не падумае! Толькі горай! І пакуль так будзе, я буду круціць, а вы без цюбецеек хадзіць і галовы паліць. Няма на вас таварыша Сталіна!..

— А Сталін тут пры чым? — не злавіўшы логікі ў апошніх словах Саламона Майсеевіча, раптам вытыркаецца мужык з чаргі і тут жа, насцярожана паазіраўшыся, шкадуе, што закарцела яму спытаць пра Сталіна, бо навошта было аднаму вытыркацца, калі ўсе астатнія п’юць ваду і маўчаць.

— Пры таварышы Сталіне вы ўсе ў цюбецейках хадзілі б! — адразае Саламон Майсеевіч, і паколькі чарга не пярэчыць, хоць ніхто ў ёй не разумее: чаму ў цюбецейках, калі Сталін грузін? — Саламон Майсеевіч прамаўляе далей. — Калі хочаце ведаць, я з 17 лістапада 1937 года моцна не ўзлюбіў таварыша Сталіна. І зусім не таму, што ён скрывіў лінію таварыша Леніна. 17 лістапада 1937 года забралі і невядома дзе падзелі майго брата Ізю. Мой брат Ізя быў паэт, а таварыш Сталін быў хто? Таварыш Сталін быў таварыш Сталін. У семінарыі вершы складаў, а хто чытаў? Вы чыталі? — пытаецца Саламон Майсеевіч у насцярожанага мужыка, які ўжо не рады, што яму піць захацелася. — Ніхто не чытаў. А вершы майго брата Ізі вы можаце пачытаць, у мяне кніжкі ёсць… — І прадаўшы разам з газіроўкай тузін кніг брата Ізі, Саламон Майсеевіч сканчае прамову.

— 25 лютага 1956 года раптам адкрылася, што таварыша Сталіна не любіў не толькі я, але і Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, які асудзіў таварыша Сталіна за культ асобы. І што з таго? Думаеце, знайшоўся невядома дзе падзеты брат мой Ізя? Не, не знайшоўся невядома дзе падзеты брат мой Ізя. Затое просты савецкі чалавек, маёр Юры Аляксеевіч Гагарын першым узляцеў у космас. Салам алейкум!.. — вытыркаецца з яткі Саламон Майсеевіч і робіць гэтакі рух, нібы здымае з галавы цюбецейку.

Чаму салам алейкум?.. Таму што цюбецейкі ў ГУМ завезлі?..

Косця Воран неяк сказаў Саламону Майсеевічу, што той падобны да Леніна, толькі без барады. “А я сваяк ягоны, — вытыркнуўся з яткі Саламон Майсеевіч. — Ды пра гэта нікому!..” І за тое, што Косця распазнаў у ім сваяка Леніна, Саламон Майсеевіч наліў Косцю вады з ананасным сіропам.

Анідзе ў горадзе не было такіх сіропаў, як у Саламона Майсеевіча! Апроч звыклага яблычнага ці малінавага з вішнёвым, яшчэ і абрыкосавы, апельсінавы, ананасны… Ананасаў у Мінску ніхто ў вочы не бачыў, а сіроп ананасны ў Саламона Майсеевіча быў.

І яшчэ была ў яго дачка Ася.

Ані ў кога ў Мінску не было такой дачкі, як у Саламона Майсеевіча! Высокая, мармурова белая, з зеленаватым смуткам глыбінных, саміх у сабе затоеных, вачэй, над безданню якіх лунаў пажар агністых валасоў — уся не ў бацьку. А ці ў маці — невядома, бо маці яе, Соня Лямпель, загінула ў мінскім гета, ледзь паспеўшы нарадзіць дачку, якую ўзгадаваў Саламон Майсеевіч, каб Косця Воран згараў у пажары яе валасоў…

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)