Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 102
Перейти на страницу:

— З працы адпусцілі? — замест адказу цікавіцца яна.

— Н-не…

— Не адпусцілі? — здзіўляецца Валька. — Ну, ты, Дольчык, даеш. Хочаш, каб вытурылі?

— Дзе аўтобус? Дзе астатнія? — злуюся я.

— Не турбуйся, аўтобус паехаў па Юрыя Іванавіча. Мы чакалі цябе, чакалі… Карацей кажучы, я верыла, што ты прыйдзеш... Таму і засталася цябе тут чакаць…

«І правільна зрабіла, што засталася», — хачу падзякаваць жанчыне.

— Юрый Іванавіч — наш гісторык, — працягвае тлумачыць Валька. — Гэта яго ініцыятыва ехаць у Полацк. А яшчэ мы наведаем Мір і Нясвіж… Табе даводзілася бываць у Нясвіжы?

Я напускаю на твар заклапочаны выгляд і не слухаю яе. Я жыву сваімі думкамі. І гэтая жанчына нават не здагадваецца. Ёй ніколі не зразумець, як гэта можна жыць сваімі думкамі…

«Прывітанне, Жэнік!

Дзякуй табе за ліст. Жыву, як і жыла. Толькі вечарамі гляджу не на цябе, а на твой здымак. Мне вельмі цябе не хапае, праўда. Я нават выказаць гэтага не магу. Скажу толькі, што хочацца бачыць цябе, быць з табою побач. Зараз ноч. Ірына спіць, а я сяджу і думаю. Нават не верыцца, што ты не ў гэтым інтэрнаце. Вакол быццам бы ўсё па-ранейшаму, і мне часта здаецца, што калі выйду з пакоя, то ўбачу некага з вас. І не мне адной так здаецца. Мы ўсе першыя дні хадзілі панурыя. Каця з Ларысай так і з’ехалі сумнымі. Цяпер мы з Ірынкаю ўдзвюх жывём. Экзамен па эканоміцы здала на “выдатна”. Уяўляеш, зусім не рыхтавалася. Нават пытанняў у руках не трымала. І вось зноў прайшла “халява”. Самой нават смешна. Гэта быў апошні мой экзамен. З панядзелка пачынаецца практыка. Сёння дырэктар чытаў нам уступную лекцыю. Наплёў “бочку арыштантаў”: што мы гультаі, што будзе правяраць нас, што сорамна нам павінна быць за свае ўчынкі. Слухалі мы яго, а самі думалі: хучэй бы гэтая практыка пачалася, хоць адпачылі б. Як сам бачыш, ніякай свядомасці ў нас няма і быць не можа. Вось скончым тэхнікум, тады паглядзім, можа, і ўзарвём з разуменнем справы некалькі ўстановак… Жартую…

На вуліцы зімна, нават у валейбол не гуляем. Сяджу ў пакоі. Чытаю Юрыя Рытхэу. Ён піша пра чукчаў, пра перыяд станаўлення савецкай улады на Поўначы. Мне падабаюцца такія кніжкі. Гэта нешта накшталт “Узнятай цаліны”. Цікава назіраць за лёсамі людзей, як мяняюцца іх характары, як кожны змагаецца за сваё месца ў жыцці. Учора хадзілі на фільм “У маёй смерці прашу вінаваціць Клаву К.”. Фільм пра старшакласнікаў, пра каханне. Нам ён з Ірынай вельмі спадабаўся. Я пад уражаннем ад кнігі і фільма задумалася пра свой лёс. Як пражыць лепей жыццё? Каб нейкая ад мяне карысць была. Табе такія думкі не лезуць у галаву? Мне здаецца, што лезуць. Нешта я разгаварылася на гэтую тэму. Напэўна, трэба проста жыць ды імкнуцца рабіць людзям дабро. А ты як лічыш?

Наконт нашых адносін скажу наступнае: думкі таксама патрабуюць увагі, інакш яны знікаюць бясследна. Наша шчасце ў нашых руках. Ты ж не сумняваешся ў сабе, праўда, а чаму тады мне не давяраеш?! Я абяцала, што буду чакаць цябе, абяцала? Аднак паўтараць гэта часта не хачу. Вядома, я не змагу цябе чакаць усё жыццё, сам разумееш. Праўда, гучыць урачыста: “Чакаць усё жыццё!” Аднак часцей гэта пустое выслоўе, высмактанае з пальца. А я не хачу кідацца словамі. Я буду чакаць цябе столькі, колькі змагу, магчыма, вельмі доўга, аднак усё жыццё не абяцаю. Так што — сумаваць дазваляю, а хандрыць — ні ў якім разе. Зразумеў?! Добра, праехалі, а то ты зусім заблытаешся. Памятай, я сумую. Кожная рэч у гэтым пакоі нагадвае пра цябе. Калі шчыра, то зусім “не радуе мяне вясна”! Хоць на вуліцы і зімна, але яна гаспадарыць ва ўсю ўжо. Я такой канапатай зрабілася! Убачыў бы — не пазнаў бы. Праўда!..

У гэтыя выхадныя наведала маму з бабуляй. Развесяліла іх, ды і сама адпачыла ад гарадской мітусні. Дома выдатна, толькі дабрацца туды цяжка — снегу намяло, жах! У чацвер сустрэла Алесіча, ён прыязджаў з сябрамі. Убачыла яго — вачам сваім не паверыла. Абрадавалася… Мы з ім з паўгадзіны прагаварылі. Я ледзь на аўтобус свой не спазнілася. Алесіч ні кроплі не змяніўся, расказваў: па размеркаванні трапіў у выдатнае месца, непадалёк ад дома. Цікава, куды цябе размяркуюць? Так і не ведаеш яшчэ? Добра было б, каб бліжэй да цэнтра. А то трапіш у глухамань, куды нават аўтобусы не ходзяць. Будзеш жыць нямытым, няголеным, гаварыць развучышся. Жартую, не крыўдуй. Я ведаю, ты станеш вялікім начальнікам. Накшталт дырэктара леспрамгаса. Вядомым зробішся… Тады я з табой сябрую…

У наш інтэрнат завочнікаў пасялілі. Будуць жыць да першага красавіка. Да нас заходзілі ў госці. Цяпер я не ведаю, дзе мае шклянкі, лыжкі, відэльцы. Вечарамі на калідоры шум стаіць, вэрхал… На іх нават ніхто не сварыцца ўжо. Бессэнсоўна… Напэўна, вясна на ўсіх так уплывае. Нібы звар’яцелыя носімся. Музыка, крыкі… Цікава, што з намі стане ў маі?

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)