Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 102
Перейти на страницу:

— Цёмны ты чалавек, Лупонік. Не кеміш у жыцці нічога!.. Не кеміш!.. — адрывае яго ад дакучлівых вярэдлівых думак Буднік і прытворна ўздыхае: — Прытрымлівацца левых поглядаў — не азначае яшчэ не верыць у Бога. Хіба гэта не Бог вылучыў мяне сярод астатніх? — праводзіць ён указальным пальцам па сваім няголеным твары. Ад правага вока праз усю шчаку цягнецца ружовы шрам. — Нездарма, відаць, Ён мяне пазначыў…

Няўклюдна выблытваецца з доўгага чорнага паліто і падыходзіць да вакна. За акном восень і заледзянелы сум Вечнасці. У мокрай гушчэчы дрэў Дзвіна, за ёю спавітая бясколернай смугою полацкая Сафія. Халады даўно ўжо апанавалі гэты горад. І ад іх калючай варожасці дрыжыкі па целе...

— Жыццё, Лупонік, падмануць немагчыма. Сацыялісты таму і пралічыліся, што адмежаваліся ад простага люду. А людзі, Лупонік, абяццанні любяць… Людзям хочацца відавочнага раю, няважна, дзе: на зямлі ці на небе. Яны не звыклі доўга чакаць, ды абяцанні сацыялістаў зацягнуліся. Ім бы да нечага новага дакумекацца, аднак розуму на тое новае не хапіла. Вось і атрымалася з краінай ні Богу свечка, ні чорту галавешка…

Лупонік згодна ківае галавой: «Хто яго разбярэ, гэтага Будніка?» Ён і тады яшчэ, калі яны вучыліся ў адным тэхнікуме, нос задзіраў, праўда, тады Лупонік не баяўся пярэчыць яму. А зараз... Хрэн яго ведае, што ў галаве ў гэтага бандыта?

— Ты калі-небудзь бачыў сабаку з каўбасою на шыі? — працягвае занудлівы маналог Буднік. Адрывае ад падлогі цяжкія свінцовыя вочы і з’едліва ўсміхаецца. — І не ўбачыш ніколі… Свет, Лупонік, гэта, даруй мне за банальнасць, вялікі тлусты зад, які кожны хоча напіхаць тым, чым яму хацелася б…

— А што рабіць? — збянтэжана зіркае на яго Лупонік. Прыкідваецца, трэба ж неяк падтрымліваць размову.

— Жыць, браток… Людзі не лекары і не нянькі. Тут адно з двух: альбо цябе паважаюць, альбо ты ніхто. Самае галоўнае ў жыцці для чалавека — гэта самасцвярджэнне, — працягвае Буднік. — Калі ж чалавек пачынае губляць упэўненасць, ён здольны на любыя ўчынкі…

— А справядлівасць?..

— Некалі і я наіўна лічыў, што ўсе нашы беды ад нашай беднасці. Аднак з цягам часу зразумеў, што людзі, у большасці сваёй, шалеюць ад багацця. Дзеля хвіліннай пацехі яны ідуць на любую змову са сваім сумленнем. Кім толькі не даводзілася мне быць у свой час… Нават загоншчыкам у Пушчы быў. Гэта пасля так званай перабудовы ўжо. Пасля таго як мяне з дырэктара лясгаса выперлі. Я гэта да таго, Лупонік, што на сваім вяку з рознымі людзьмі мне даводзілася сутыкацца…

Буднік адыходзіць ад акна і заклапочана чухае патыліцу.

— Загоншчыкам, гаворыш? А што гэта такое? — працягвае патураць яму Лупонік.

— Гэта калі ты заганяеш звера на нумары, замест сабак значыцца… Звычайная працэдура быццам бы… — Буднік змаўкае і пачынае кашляць. Адкашляўся, працягвае: — Часцей за ўсё на паляванне ў пушчанскі лес прыязджалі немцы — «гансы», як мы іх тады называлі. Нейкі барон Фокінштайн наладзіў сапраўдны бізнес на гэтым. Плата бралася за кожны стрэл. За трафеі разлічваліся асобна, ды яны звычайна не забіраліся. «Гансаў» вабіў азарт, а не трафеі. Яны стралялі па цяжарных самках, стралялі па маладняку, ім усё роўна было, па кім страляць. Яны стралялі, бо імі кіраваў азарт. А мы, егеры, — людзі дзяржаўныя, у службовых абавязках якіх было запісана: аберагаць, — заганялі гэтых цяжарных самак ім на нумары. Заганялі за грошы… за вялікія грошы, Лупонік…

— І што?

— Што?.. — злуецца Буднік. — А нічога… На сваёй радзіме «гансы» дазволіць сабе такога не маглі б, а ў нас — калі ласка. Аднойчы адзін такі «ганс» на вачах у нас застрэліў лісу. Застрэліў — сказана замякка. Ён пальнуў у звера жаканам зблізку і ад таго застаўся хвост ды загрывак. «Гансы» рагаталі, а мне хацелася плакаць. Мне здавалася, што я таксама стаў дзічынай — мішэнню. Што аднойчы, калі я не выганю на нумар звера, яны пальнуць і па мне…

Пакой запаўняецца маўчаннем — працяглым і гнятлівым.

— Ладна, Лупонік, праехалі... Гэта голыя слоўцы, сцёртыя ад частага ўжывання. І не ўсё можна растлумачыць з іх дапамогаю, — цяжка ўздыхае Буднік — Жыццё толькі з узростам праяўляе да нас нейкую паблажлівасць. Забудзь пра тое, што я табе наплёў тут… Лады? І ідзі. Давай, давай, тупай. Мне аднаму пабыць трэба. Працы ў мяне, браток, шмат… Цяміш?..

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)