Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За кiпучай чэкiсцкай работай
За кiпучай чэкiсцкай работай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За кiпучай чэкiсцкай работай

Электронная книга - «За кiпучай чэкiсцкай работай». Краткое содержание книги:

Сцэны з жыцьця катаў — вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 39
Перейти на страницу:

Раўноўскі Мірон Максімавіч. Апраналі ўтаймавальную кашулю і супрацьгаз і білі, садзілі на робрышка крэсла, у задні праход устаўлялі ножку крэсла. Сьледчы прапаноўваў яму пісаць пра які-небудзь шпіянаж на выбар, альбо польскі, альбо японскі.

Лаймана Карла Іванавіча на допытах білі, прымушалі пісаць хлусьню. Каб выклікаць пракурора, мусіў абвясьціць галадоўку. Галадаў шэсьць дзён, але пракурора не дамогся.

Разумоўская Ганна Аронаўна — пры допытах лаялі «жыдоўская морда».

Разанава Люся. Катавалі, садзілі на так званае фашыстоўскае крэсла, гэта такое крэсла спецыяльнае, на якім чалавек трымаецца на згібах каленаў, а ўсё тулава вісіць уніз галавой. Білі, пакуль не пайшла горлам кроў. Такіх прыкладаў можна прывесьці тысячы».

Ён забыўся паставіць кропку пасьля апошняга сказу. Падобных прыкладаў можна прывесьці тысячы… Ды хто будзе чытаць пра тысячы. У яго толькі чатыры аркушы з вучнёўскага сшытку па арыфмэтыцы. Папера рыхлая і сталёвае пяро часам ірве яе, але почырк у яго разборлівы, павінны разабраць:

«Паводле расказаў вязьняў спецыяльнага корпусу, там іх прыходзілі біць у камэру, прычым прымушалі адных арыштаваных біць іншых. Прымушалі ўсю камэру аправіцца на парашу, а аднаго накрывалі коўдрай над парашай і прымушалі дыхаць на працягу некалькіх гадзінаў.

Седзячы ў камэры, мы ня раз чулі крык сьледчага: «Рукі па швах, прыступай да справы!» і пачыналася жудаснае зьбіваньне. Мы налічылі 70 удараў, жахліва было паверыць, што гэта перажывае жывы чалавек. Для зьбіваньня ўжывалі гумовыя шлангі, жгут, спэцыяльна зьвіты з электрадроту, кіі. Для катаваньняў былі стадыяльныя зэдлікі з колам, на якія садзілі людзей і разрывалі прамежнасьці паміж заднім праходам і палавым органам. Мужчын білі па палавых органах. Палілі цела папяросай, запалкамі і сьвечкай. Было электрычнае крэсла, на якое садзілі людзей».

Ён зрабіў паўзу, але забыўся на пяро, і на паперы вырасла чарнільная пляма. Так, у менскай турме цьвёрда сьледавалі запавету Леніна пра тое, што сапраўдным камуністам немагчыма стаць, не засвоіўшы ўсяго багацьця чалавечых ведаў. Тут засвоілі — ад сярэднявечнага саджаньня на кол да апошняга дасягненьня цывілізацыі — электрычнага крэсла. Няхай Грэкава ўведае ўсё пра «перадавыя» прыёмы працы камуністаў з НКВД:

«Білі «брыгадным спосабам», калі на аднаго арыштаванага налятала брыгада з 8–6 чалавек, зьбівалі да непрытомнасьці, выцягвалі ў калідор, аблівалі вадой і зноў пачыналі біць. Былі выпадкі, калі на допытах забівалі. Усяго не напісаць…»

Так, усяго не напісаць. Ён ня стаў прыводзіць іншыя прыклады і не пакінуў свайго імя. Выйшаў на засьнежаную менскую вуліцу, пайшоў на прыпынак, прыехаў у цэнтар, каб там апусьціць ліст у паштовую скрынку — і зьнік, зьліўся зь безыменнай масай былых і будучых ахвяраў.

У ЦК да ананімных лістоў ставіліся ўважліва, крытыка і самакрытыка заахвочваліся. Але гэты быў яўным паклёпам на органы і не заслугоўваў сур'ёзнай увагі. Да Надзеі Трэкавай ліст патрапіў ужо ў новым, 1939 годзе, і ад яе без усякай рэзалюцыі быў адпраўлены ў архіў, дзе і праляжаў больш за паўстаюдзьдзя, пакуль яго не прачыталі зноў…

Праўда, ня ўсе скаргі пад Новы год былі ананімныя. Некаторыя падпісваліся, як былы каваль, чырвонаармеец, міліцыянэр Райхліновіч, колішні вязень Менскай турмы НКВД.

«У лістападзе 1937 году мяне прывялі а 1-й гадзіне ночы на допыт і пачалася расправа. Я быў зьвязаны ва ўтаймавальнай кашулі і зьбіты да страты прытомнасьці. У сьнежні нада мной зрабілі інсцэніроўку абразання. А 2-й гадзіне ночы пры допыце мне прапанавалі спусьціць нагавіцы, каб зрабіць абразаньне. Я не пагадзіўся, але пасьля жорсткага зьбіваньня спусьціў нагавіцы і адзін са сьледчых выняў нож і прымусіў, каб я палавы орган паклаў на табурэтку, але я гэтага не зрабіў і тады яны схапілі мяне за палавы орган і пачапалі цягаць па пакоі да страты прытомнасьці».

Як вынікала зь ліста Райхліновіча, ня ўсе савецкія людзі сустракалі Новы год разам зь сябрамі і сваякамі — некаторыя працавалі, працягвалі будаваць камунізм. Аўтар ліста прыводзіць дэталі гэтага будаўніцтва:

«На наступны допыт на Новы год, г. зн. 1 студзеня 1938 году мяне выклікалі на допыт таксама роўна а 2-й ночы, прымусілі стаяць на зважай і адзін зь іх стаў на зэдлік і пачаў мачыцца мне ў вуха. У гэтым жа месяцы таксама а 1-й гадзіне ночы пры 30-градусным марозе пры знарок адчыненых вокнах і дзьвярах мяне распранулі да адной кашулі, налілі за каўнер 2 графіны вады і прымусілі сядзець да 2 гадзінаў раніцы. На мне абсалютна ўся вопратка зьмерзла, я зьмерз да страты прытомнасьці. Дадам, што сьледчы Высоцкі, які мяне зьбіваў і зьдзекваўся нада мною, прымушаў мяне стаяць на зважай, трымаць тоўстую кнігу эвангельля, хрысціцца і маліцца. Гэта працягвалася 6 месяцаў…»

Райхліновіча асудзілі на тры гады лагераў, празь сем месяцаў пасьля многіх скаргаў справу перагледзелі і яго вызвалілі — інвалідам, без кватэры, без сродкаў на жыцьцё. У адрозьненьне ад незьлічоных іншых ахвяраў, ён змог напісаць і паслаць сваю скаргу, яна была акуратна падшытая і праляжала ў партархівах больш за паўстагодзьдзя.

А вось паведамленьне з турмы НКВД ў прамысловым раёне Гомеля было напісанае на бланку абкаму партыі і таму, мабыць, было прачытанае ў ЦК. Тым больш, што праверка скаргі зьняволенага Цімохава праводзілася на даручэньне самога ЦК. Сакратар абкаму Жыжанкоў дакладаў: «Пра факты фізычнага альбо маральнага насільля над зьняволенымі з боку работнікаў турмы мною, шляхам абыходу камораў, было зроблена апытаньне зьняволеных, якія заявілі, што ніякіх скаргаў на дрэннае абыходжанне ня маюць. Ліст Цімохава па сутнасьці зьяўляецца ілжывым».

Аднак пасьля гэтага Жыжанкоў паведамляе пра некаторыя іншыя факты турэмнага жыцьця ў Гомелі:

«1. У каморах назіраецца неймаверная скучанасьць. Так, у жаночай каморы памерам 12 кв. мэтраў знаходзіцца 10 чалавек; мужчынская камора памерам 80–100 кв. мэтраў, утрымліваецца 114 чалавек, нары ў два ярусы. Ва ўсёй астатняй турме адсутнічаюць ложкі, зьняволеныя месьцяцца на падлозе на рэчах.

2. Адсутнічаюць лыжкі (на дзесяць чалавек адна лыжка), зусім няма кубкаў.

З. Прагулкі замест 1 гадзіны даюцца на 10 хвілінаў, разам з часам выхаду з камары і вяртання».

Зьвярнуўся ў партыйныя органы і былы начальнік Магілёўскай турмы НКВД Кісялёў, які прыводзіў дэталі рэжыму ў падначаленай яму ўстанове. Там кіраўніцтва НКВД патрабавала «даваць арыштаваным рэдкі суп і падсыпаць туды болей солі і, апроч таго, у камору, разьлічаную на 5 чалавек, сажаць 25–30, матывуючы тым, што арыштаваныя ў нас адчуваюць сябе, як у доме адпачынку, атрымліваюць добры густы і тлусты суп і сядзяць вольна, і таму сьведчаньняў ад іх ніколі не даб'есься, а пасадзіць іх чалавек 30 у камару, даць суп перасолены, а потым на допыце ня даць вады, вось тут яны будуць прызнавацца…»

І прызнаваліся — у тым ліку й тыя, каму турэмнае жыцьцё арыштаваных здавалася домам адпачынку. Дакладна невядомы лёс былых сьледчых у справе Райхліновіча, былых начальнікаў турмаў НКВД у Магілёве ды Гомелі. Дакладна вядомы лёс адрасата лістоў зь Менскай турмы НКВД Надзеі Трэкавай. Яна не адказвала на падобныя допісы і каля васьмі гадоў займала пасаду старшыні Вярхоўнага Савету БССР, была сакратаром абкаму партыі ў Расеі, да пэнсіі знаходзілася на высокай кіраўнічай рабоце ў Маскве. Яе імя ёсьць і, відаць, будзе ва ўсіх энцыкляпэдыях і даведніках па гісторыі Беларусі. Гэта будзе няпоўная гісторыя безь лістоў з турмаў НКВД БССР. Праўда, і адрас, на які пісалі свае скаргі арыштаваныя, воляй ніяк не назавеш…

Баліць чэкісцкае сэрца

— Празьмерная стомленасць, болі ў раёне сэрца, — запісвалі лекары паказаньні чарговага пацыента. Той расказваў, што апошнія пяць гадоў рэгулярна прымае душ Шарко, а таксама цыркулятарны, вэерны, дажджавы, сасновыя ванны, але ўсё роўна адчувае перастому. — Трэба берагчы сябе, таварыш наркам, Вы патрэбныя партыі. Вось выпішам рэцэпт, адпачніце, а потым зноў, калі ласка, да нас на абсьледаваньне.

Барыс Давыдавіч Берман, а такое было імя пацыента, які наведаў паліклініку санітарнага аддзелу НКВД 13 сьнежня 1937 году, больш да лекараў не прыйшоў: праз тыдзень, да 20-й гадавіны ЧК, таркам атрымаў ордэн Леніна за ўдарнае выкрыцьцё ворагаў народу ў Беларусі, а потым быў адкліканы ў Маскву, дзе ад перастомы і боляў у сэрцы лячылі куляй у патыліцу.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)