Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляванне ў райскай даліне
Паляванне ў райскай даліне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляванне ў райскай даліне

Электронная книга - «Паляванне ў райскай даліне». Краткое содержание книги:

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі.
Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 45
Перейти на страницу:
* Кроплі дажджу пастукаліся ў акно — ці мо самі нябёсы?!.
* Прарэзаліся на градках стрэлкі цыбулі: вачам дзівунак.
* Ходзіць паважны грак між квітнеючых сліў па двары — г аспадар, што вярнуўся з замежжа.
* «Даў Бог — пражыла цэлы век, а не ведаю, у якім баку сэрца...» — бабулі ў царкоўным падворку.
* Шчыміцца ў плот цікаўная крапіва: што тут, у агародзе?
* Вішні цвітуць — і кветкі маюць свой цень?!.
* Вяду вясноваю вуліцаю з бальніцы маці сваю старую — вяду сваю старасць.
* Бэзавы куст заквітнеў — у доме парасчыняліся вокны. * Крывенькая яблыня ў полі — хоча ЎЦЯЧЫ з гэтага месца, дзе пасадзілі?!.
* Цвітуць на бальнічным двары жоўтыя дзьмухаўцы — уцеха вачам чыімсьці.
* Селяцца ў коміне хаты вароны — зрабіцца чарнейшымі захацелі?
* Калючы асот — але вунь, глядзі: пчала з ім сябруе.
* Дом з каляровымі аканіцамі — матылькі разгарнулі крылцы?!.
* Мокне на беразе возера з вудай рыбак — злоўлены язь ловіць ротам дажджынкі.
* Зона. І як вы зайшлі, бярозы, туды — за калючы дрот?!.
* Старыя дамы: хацеў бы зайсці ў кожны з іх, у кожным пажыць хвіліну.
* Сеў матылёк на куст квяцістага бэзу — і ўбачылі ўсе адразу, які фіялетавы бэз, а матылёк — бялюткі!
* Паўзлазілі дзеці на дрэва: дом, што дарослымі не заняты. * Ледзьве відаць яго — а запоўніў сабою ўсё паднябессе: жаўрук спявае.
* Бульба цвіце. У рамонкаў круглыя вочы.
* Вадасцёкавая труба — увага, што скіравана адразу у неба і ў дол.
* Бярэзіна ўсохла, а ў вершаліне красуе зялёная амяла: пераможца лёсу?!.
* Каля зялёнага дрэва скульптура з дрэва: маўклівая спрэчка пра дасканаласць.
* У вёсцы. Як дзіўна зноўку пачуць гаворку, знаёмую з немаўленства, ад незнаёмых людзей.
* Ускрай маладога жыта сінія васількі — сінія буквіцы ў кнізе лета.
* Сохнуць на плоце збанкі: штыкеты займелі галовы?!.
* Хаваецца між дамоў зіхатлівая поўня — цыганка нябёсаў.
* Вышэй за царкву комін фабрычны: дым таксама малітва?
* Вецер павеяў, закалыхаўся зялёны чарот – і ўзнікла РАЗМОВА.
* Перасяляемся. У кватэры селіцца рэха, у рэху – пражыты час.
* Павырасталі рамонкі вышэй за рэйкі: старая вузкакалейка.
* Усё ў ім галініцца, усё разнастайваецца, усё няспыннае паўтарэнне: дрэва — ці, можа, само жыццё?
* Косяць — але ні для кога: такі твой лёс, трава гараджанка.
* Не замінайце, ветахі ліхтары, дзівіцца на поўню.
* Па-над запруджанай вуліцай лётаюць жвавыя матылькі: машыны гэтак не могуць.
* У горадзе бор — ацалелы гурт упорлівых абаронцаў.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)