Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляванне ў райскай даліне
Паляванне ў райскай даліне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляванне ў райскай даліне

Электронная книга - «Паляванне ў райскай даліне». Краткое содержание книги:

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі.
Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 45
Перейти на страницу:

ПУНКЦІРЫ

* Стаяць на балоце стагі з аснежанымі вярхамі – тутэйшыя горы.
* Рэчка замерзла. Мост здзіўляецца лёду: адкуль ты ўзяўся?!.
* На непарушным снезе лёгкі заечы след і чалавечы — цяжкі.
* Ялінка на сметніку. Вось і ўвесь Новы год!.. Вось і ўсё наваселле!..
* Зімовае сонца. Імкнуцца ўстаць са снежнай пасцелі цені.
* Зіхоткая поўня – акно, з якога глядзіць у душу нябыт.
* Парушаны мур: чырванее жар — цэгла ў бязмежжы сцюжы.
* Снежная горка. Дзеці злётваюць долу — ці, можа, увышыню?!.
* Чакаем таксоўку ўначы: чарга пасунулася на адно месца — і то весялей.
* Зімовыя прыцемкі: снег настае, растае наваколле.
* Вісяць між пупышак замерзлыя кроплі — таксама вясны чакаюць?
* Абудзіўся сярод суровых зімовых палеткаў: куды пацячэш, ручай?!.
* Які пахмурлівы небакрай!.. Адтуль вясна надыходзіць.
* Чырвоны дом на гары — уволю я ў ім нагутарыўся б з цішынёй.
* Бягуць ручаіны у полі — звівы жвавай гаворкі. * Бярэзіна і без лістоты, шпакоўня і без шпака — пытанні, узнятыя ўгору: ці не забыўся пра іх сакавік.
* Беляць у садзе вясновым камлі — галіны самі пабеляцца неўзабаве.
* Вісіць і не падае у паветры зялёны дождж: ніцыя вербы зазелянелі.
* Не бойся цячы, ручай, у яры і ў ямы: рака цябе не забудзе.
* Вясновы самотны вечар. Гуляе дзяўчынка у хованкі з маладзіком.
* Ля лазні бярозы ў набраклых пупышках і дзед-прадавец з вязкай леташніх венікаў: не спазніўся?!.
* Гром загрымеў — і адразу аціхлі ўсе галасы, нябёсы гавораць!
* Першыя кроплі дажджу: на плітах азбука кропак.
* Ладкуюць гнёзды гракі: абламанае вецце зноўку вяртаецца дрэвам.
* Здалечыні, праз начную імглу, агеньчыкі замігцелі: адзіны ва ўсім наваколлі дом, што не спіць, — бальніца.
* Вішня наўскрай дарогі, спяшайся першаю расцвісці — у пчол абранніцай будзеш.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)