Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 89
Перейти на страницу:

— Ого...

Зрабілася, — ня тое што страшна, — непрыемна. Калі я выходзіў ад іх, — Зюнік, працьверазелы пад поўнач, заўпарціўся быў фатаграфаваць сябе з жонкаю й мяне зь ім, і мы, абодва, я зь ім па-пэдэрасцку абдымаліся ды крыўлялі тварамі дзеля ўсьмешкі перад аб'ектывам, і бездапаможна валіліся на тую ёлку, топчучы пазьбіватыя зь яе шарыкі, таксама папяровага анёла, а Бэата, ад разгубленасьці, з такой шчырай і непадробленай какетлівасьцю п'янай ды раздасьведчанай кабеткі, упусьціла з рук фотаапарат, шчасьліва, не пашкодзіўшы яго... Калі я, урэшце, выйшаў ад іх у маразечу, у сьвежасьць, дык адзінае, што запамятаў з тае хвілі, гэта — невыказнае выцьцё сабакі ў месячнай пустэчы зімовых загуменьняў.

Вялікдзень 1971 году

Раніцу забалаганіў матацыкл — у такі холад пагнаўся жарабцом, першы раз зь зімы. Вуліца абурылася, вокны заблішчэлі шклом злосьці; узыходзіла сонца

Цішыня вярнулася.

Я прыціскаўся да пасьцельнае цеплыні. Сьнілася мне маладая радасьць: вясельле ў Вялікіх Азяранах над Сьвіслаччу. Ускраем берага ракі нёс я на руках Тасю. Яна выкручвалася з майго ціску, і я вельмі сьмяяўся. І яна таксама аж заходзілася! У кустох узьнялася рагатня п'яных. Яны разрагаталіся да таго-ж нядобра, што мы, ухапіўшыся за

далоні, пабеглі туды; дзе шумела музыка ды пыліла ад танцаў на падворышчы; гулялі да месячнага бляску.

Я абдымаў шаўковую Тасю.

Мне рупіла набіць морду аднаму такому за тое, што ён скрадваўся з каханьнем да Тасі, па-прасьцяцку захаборваючы яе безгалоўным віном і падманлівымі шакалядкамі, якія даводзяць да пацалункаў, безабаронных, як гэта зь дзяўчатамі бывае, калі нячыстая сіла заносіць іх потым на сена ў вадрыне... Біць яго ды духу слухаць за тое найбольш, што так мала яму трэба!

І я зь бяды пайшоў у луг свайго дзяцінства, ва ўквечанае бесклапоцьце, паміж ветрыкаў свавольных. У рэчаньцы забытага лета лавіў быў калюшак. Вада ў ёй мела тую прахалоду, па якой смуткуе дарослы, як па смаку чарнахлебнае скарынкі або паху сьпелага жыта. Бусел стогадовы ўсё прыглядаўся да мяне, настолькі доўга, што зашчымела ў сэрцы й чамусьці заплакаў я, і спалохаўся цішы. І таго яшчэ, што я адзін-адзінюткі.

І тае цішыні.

Калі вяртаўся я назад ды зноўку празь Вялікія Азяраны, убачыў Тасю ўжо ў пацалунках, на загуменьні. Яна адмахвалася ад іх, але рабіла гэта з какетлівай няшчырасьцю, бы тая дзяўчына, якую абсыпаюць цукеркамі...

Хутка блізіўся здалёку задыханы рохкат матацыкла, грубеў. Я з натугаю апрытомнеў і расплюшчыў вочы: па нашай вуліцы імчала ўсё тая самая жалезіна, і цішыня хавалася пад коўдру. Вокны гарэлі нянавісьцю.

Цэлы гэты жарабец зноў пагнаўся кудысьці. Цішыня выбегла паглядзець за ім, як старая дзеўка. Выкацілася, урэшце, сонца, і ўзяўся быць першы дзень велікодных сьвяткаваньняў у маім горадзе, званым Беластокам.

У Вялікдзень 1971 году.

Вяртаньне Мардаціка

Чаго трэба Мардаціку? Грошай! Ня меў ён іх, пакуль быў на гаспадарцы. Трудзягам мала плацяць. Колькі таго заробку за кормніка? Або на збожжы?

— Вёска не прападала, бо не было куды ёй падзецца, — казаў Мардацік за чаркаю ў Вялікдзень. І меў рацыю, хоць не сушыў галавы думкамі. Дзівіўся ён калісьці, чаму позна настаў камунізм, у які няма багатых і ніхто не сядзіць бяз хлеба. Мардаціку спадабалася такая палітыка; паздаравеў, бо пабачыў, што заробленасьць ня скончыцца дабром — ні яму, ні дружыне.

— Ты поля й хлява не трымайся, — сказаў Мардацік сыну, яшчэ пры Сталіне. — Шукай месца на фабрыцы.

А малады як малады: абы лягчэй зажыць. Гэтак яно, дарэчы, і сталася. Аднак, асталяваўшыся ў горадзе, выглядваў падмогі з хаты. Прыязджаў на жніво, а бывала, і ўвооень — намахацца цэпам. Цягавіты хлопец.

— Сястру забяры, — агледзеўся Мардацік. Дачка брыняла, й мог да яе дурань які пасватацца. — Лепшы замуж там за галышом, чымсь тут за кулаком.

У брата яна доўга не набыла яе ўзяў шкляны гутнік. Мужчына зь яго бойкі, каб ня тыя ўсё кепікі ягоныя з мужыкоў... Прыкусіў пралетар свой язык, калі запаўцеў аўта купіць (Мардацік папродаў каровы; баба ўжо ня мела сілы даіць іх).

Збыўшы каня, ажанілі сына. Беластоцкі цесьць яго запатрабаваў трохпакаёвую кватэру з тэлефонам (Мардацік парэзаў авечкі, дапрадаўшы сенакос на Козіцы і дзедаў ельнік у Верхлесе).

Прыходзілі купцы й на хату з будынкамі.

— А нашто вам?! — не стрымаўся Мардацік, спалохаўшыся самога сябе.

— Нашым панскім дзецям на дачу будзе, — адказалі яму, паправіўшы нязвычныя ім гальштукі на загарэлых пад бульбяную кашу шыях.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)