Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 89
Перейти на страницу:

— На ёлачцы ў нас гараць, ведаеш, даваенныя лямпачкі. У сямі колерах.

— У сямі? — гэта, невядома чаму, узьдзівіла мяне.

— Ага, пабачыш. Калі глядзець з панадворку ў тое вакно, за якім стаіць ёлка, дык... — Зюнік не знайшоў адпаведнага яму слова.

Удома, быццам не па ўласнай волі чакаючы нас, знаходзілася яго маладзіца; трохі як-бы ўсё засаромленая грубіянаватасьцю жанатых мужчынаў або палохаючыся гэтакае абавязковае, шлюбнае, распусты... «Яна адчуе сябе нармальна тады, калі народзіць першае дзіця», — я пацалаваў яе халодную ды адначасна ўспацелую руку.

— Бэата, — назвала яна сваё ймя, відавочна надуманае, быццам дзеля спадзяванага ў замужжа быту, велікасьвецкага. Адышлася да атаманкі, апусьціўшы рукі й голаў: — А цяпер, я ведаю, вы згвалціце мяне, абайстручыце, ад зайздрасьці, што маю на ўвазе толькі ўсё лепшае ў чалавеку! — Бэата пастаяла так колькі хвілінаў. Зюнік аціх, як той, хто ў нечым завагаўся. Мяне-ж апаноўвалі такія пачуцьці, якія людзі акрэсьліваюць — пляваць сабе ў бараду! І адкуль раптам гэткая чартовіна?

— Уключым ёлку, — замітусіўся ён, а мяне ад шчасьлівае палёгкі, ці як (?), схапіў дурны сьмех.

Бэата, ці то пакарыстаўшыся такім, зручным ёй, выпадкам, — зьнікла; аказалася потым — за дзьвярыма ў кухню. У перадвечаровае зьмярканьне, у покуце пакоя зазьзяла тая ёлка, бязгустоўна ўкрытая цацкамі (пабагацелая мяшчанка ў каштоўных бліскотках). Было відаць, збоч, хрыбты кніжак, якіх, напэўна, ніхто і ў руках не патрымаў: запыленыя. Урачысьцела груба маляваная падлога, з узорыстым дываном на ёй, несумненна, жахліва дарагім.

Мне сапраўды лепей было-б пайсьці адсюль, але я ардынарна спадзяваўся на пачастунак, зрэшты, безагаворачна апавешчаны Зюнікам. Недзе за сьцяною заляскацелі талеркі, бы даўнія колы з жалезнымі абручамі ў цяжкагружаным возе, вось, на блізкіх ростанях. Гэта пачалося рыхтаваньне застольля; прыйшла бабуся зь невыносным мне позіркам зацкаванае старой, здавалася, гатовая прасіць у нас, у мяне і ў Зюніка, прабачэньня за тое, што ўсё яшчэ жыве...

— Добры вечар пану, — сказала яна да мяне голасам, ад якога можна-б падумаць: «Толькі-толькі што выплакалася, бедная, у каморы ці сенях, за кадушкаю з квашанай капустаю...»

Зюнь натужліва змоўчваў — і яксьці па тым гэта я адгадаў, што бачу перад сабою яго маці. Я здумаў напрасіцца да яе ў памочнікі пры расстаўляньні пасуды й, дурань зь мяне, узяўся плясьці ёй модны анэкдот пра бабу зь дзедам.

За стол мы пасядалі зь немалой ганарыстасьцю. Я, Зюнік, а паміж намі Бэата.

— Кніжак у мяне, каб ты тое бачыў, цэлая бібліятэка, — казаў ён, беручыся за бутэльку з каньяком. — Усё гарышча заваленае імі!..

Бэата прапаноўвала мне шчупачка ў квашанінцы, баравічкі марынаваныя, печаную парасяцінку, ядлаўцовую каўбасу; у маю шклянку наліла яна апэльсынавага соку. З грацыяй гарадзкое жонкі надлеснага ў Княжацкім Гоне.

— Я сам. Я... Дзякую вам, вельмі! — зьнясьмелены яе ўвагаю, я паднёс сваю талерачку ёй так, каб было здатней абслугоўваць мяне. — Пекна дзякую вам!

— Ну, за здароўе нашага госьця, — Зюнік з пачуцьцём паглядзеў на мяне, потым — так, уладна! — на Бэату.

— Я п'ю за гаспадароў... За маладых! — паправіўся я.

Мы ўзаемна шмат камплімэнцілі сабе. Да шаленства апэтычныя галубцы, якія падала нам яго маці, ушчэнт абязволілі мяне. Ад раскошнае п'янкі я дзяцінеў і амаль плакаў.

— А я ўжо інжынер! — выкрычаў Зюнік у адказ на нешта маё, ажно я пахаладзеў ад імгненнае чуйнасьці. — Зараз сам чорт лазаты не падкапаецца пад мяне! — і, сьцішыўшыся, ён: — Бэата, ведаеш, паступіла завочніцаю ва ўніверсітэт... Закончыць — тады мы, абое, во як зажывём! — паставіў угору тоўсты палец жэстам, які паказваюць у тэлевізійных праграмах пра першаклясныя жыцьцёвыя дасягненьні.

Яна-ж, Бэата, ледзь чутна сказаўшы: «прабачце», паслухмяненька наблізілася да чагосьці нікеляванага, што паблісквала на аздобнай этажэрцы францускага фасону, і, чуваць было гэта, націснула там нейкую кнопку. Адтуль ударыла музыка зь сіплым амэрыканскім сьпевам.

— Нямецкі, — сказаў Зюнік. Ён меў наўвеце магнітафон.

— Ого, — вылезла зь мяне захапленьне майго нябожчыка дзядзькі, празванага Булавою, які меў звычку казаць: «Ого Англія: Англія, а братка ты мой, гэта Англія!» Ахоплівала мяне няясная злосьць.

— Я хачу паведаміць табе пра адну рэч. — Зюнік, прыўрачысьцеўшы, дыхнуў на мяне сумесьсю гаршчэчных пахаў, а і перагарам. — Магу? Нікому ня ляпнеш?

— Не, — я ўмомант запэўніў яго, прадчуўшы, што мяне пакіне одум і, чаго добрага, за такую зьнявагу наб'ю яму морду.

— Зюнік! — умяшалася Бэата, разьюшваючы гэтым яго.

— Ты ціха будзь! — даволі добразычліва перапыніў ён яе. — Я, ведаеш... Мы — купляем кватэру ў сталіцы!

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)