Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 164
Перейти на страницу:

— Не трэба яму тваёй падзякі, — спакойна сказаў Брона. — Ён сказаў праўду. Ёсць у гэтага чалавека зброя. Ды толькі ўсё вы ўлічылі, акрамя яго.

Корчак глядзеў на Яраша. Потым выняў з похваў корд і старчма кінуў яго ў зямлю.

— Ты не бойся, раўбіцкі пан. Удараць дакладна.

— Я не баюся.

Брона пабег па штуцэр і прынёс яго.

— Ух-х, які, — усміхаўся ён. — Аж рукі прыкіпелі. Вось гэта дык зброя. Ну, трымайцеся цяпер…

Раўбіч усміхнуўся. Выгляд у хлопца быў як у дзіцяці, што атрымала цацку.

— Ну, дзякуй… Ты — нічога!.. Ты нават падумаць не пасмееш, я пастараюся ўжо, — спяшаўся Брона і нібы растлумачыў: — Жонку маю з дзецьмі Кроер некуды ў Расейшчыну прадаў за непаслухмянасць… А што яна там?

— Я разумею, — проста сказаў Раўбіч.

— Вядзіце коней, хлопцы, — сказаў Корчак. — Дом паліць не будзем. Хай удаве будзе дзе жыць. — І усміхнуўся: — Мо і для мяне нешта знойдзеш?

Раўбіч з жарсткаватай усмешкай пакруціў галавой.

— Ды я жартую, — сказаў Корчак.

Людзі з коньмі сталі трохі ўбаку і не глядзелі на іх. Нікому не хацелася глядзець на забойства.

Брона выцягнуў з зямлі корд і стаў з левага боку і трошкі спераду ад Раўбіча. Глядзеў яму ў вочы спакойнымі і чужымі вачыма.

— Маліся, — сказаў Корчак.

Пан Яраш узняў галаву і, гледзячы на языкі высокага полымя, пачаў чытаць апакрыфічную малітву паноў-латнікаў, супраць якой чатырыста год дарэмна змагалася царква. Беспаспяхова, бо чыталі яе адзін раз і потым не было каго караць.

Брона слухаў, як падалі словы. Маўчаў і глядзеў чужымі вачыма. І ляцелі, ляцелі ў неба языкі агню.

— " Воіны бога прыйшлі па мяне", — спакойна чытаў Раўбіч.

Корчак адышоў да коней.

— "Воіны бога прыйшлі па мяне… Яны прыйшлі — і не самусцілася сэрца маё. Яны прыйшлі — і не здрыгануліся калені мае… Цямноцце было вакол. І ў цемрыве гарэлі твары архангелаў…

…Як повень блізіліся яны… Як лава раслі яны… Як ураган раслі яны… Як сонца ў час смерці раслі яны".

Дзіўны гук нарадзіўся недзе. Нібы пачынаўся абвал. Далёка-далёка. Брона не здзівіўся. Так яно і павінна было быць. Што ж, калі на чалавека ішлі воіны бога…

— "Як чорны агонь былi вочы iх: Як сухая трава ў агнi былi валасы iх: Як вежы ў пажар былi крылы iх: Як расплаўненая сталь былi мячы iх.

…І разверзлася неба — і пажар быў за спінамі іх.

Але не трапятала душа мая".

Пошчак нарастаў і нарастаў, блізіўся. Неадольны, магутны. Зямля стагнала. Потым даляцелі два стрэлы, а праз хвіліну яшчэ два.

— Што такое? — спытаў Корчак.

— Вялікі атрад, — сказаў нехта.

— Войска, — мармытнуў Юстын. — Наўцёкі, хлопцы!

— Ці-ха! — сказаў Корчак.

Зямля грымела ўжо, нібы з жалеза была.

— І праўда до, — сказаў Корчак і ўскінуўся ў сядло. — Заседзеліся… Брона, канчай ды даганяй.

Людзі кранулі коней. Абвал ужо грымеў на ўсю сілу.

Брона зрабіў крок і сустрэў вочы Раўбіча.

— "Бо не баяўся я смерці дзяцей — ніжэ сваёй канчыны без канца і прычасці, без слёз і памяці…"

Брона зайшоў за спіну Ярашу, падняў з зямлі штуцэр і рэзкім ударам корда перарэзаў вяроўкі. А потым з усёй сілы штурхнуў далонню. Раўбіч не ўтрымаўся на замлелых нагах і паваліўся на зямлю.

Корчак, азірнуўшыся, убачыў ляжачага і тое, што Брона ўзлятае ў сядло. Коннікі зніклі за домам.

…Алесь вырваўся паперадзе табуна на паплавец і ўбачыў разбітыя вокны, пашчапаныя дзверы дома — у іх білі сякерамі, — зыркі агонь, а ля яго нерухомага чалавека.

Палалі флігель для гасцей, дом аконама і карэтная падпаленыя, каб было святлей. Рудое, як ільвіная грыва, полымя з гарачым гулам ляцела ў ноч. Курчыліся дахі, тясячамі рубінаў ззялі праз вэлюм агню бярвенні. Раўло, сыпала іскры, несла.

І грозна круціўся ва ўсе бакі, пагражаючы мячом, флюгер — коннік на даху флігеля: гарачая труба паветра круціла яго. Варты жалю, маленькі і грозны коннік над морам агню.

Алесь скочыў з каня і схіліўся над нерухомым целам.

— Пан Яраш! Пан Яраш!

…Яраш здзіўлена глядзеў на яго. Потым сеў, паціраючы запясці.

— Нічога, — рэзка сказаў ён. — Дзе салдаты?

— Якія салдаты? Я адзін.

У гэты момант людзі Корчака скакалі ўжо на тым баку возера. Спяшаліся хутчэй пакінуць між сабою і карным атрадам як найбольш вёрстаў.

— Няўдача, — сказаў Корчак. — Ані зброі, анічога. Атрад нехта навёў.

Гналі коней як апантаныя. І толькі пасля доўгага маўчання Корчак сказаў:

— Нічога. Аднаго такі каюкнулі.

Брона паціснуў плячыма.

— Баюся, што не. Баюся, што ён застанецца жывы.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)