Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 154
Перейти на страницу:

І пан Юры ўзняў рог і прыклаў яго да вуснаў, прыкрыўшы павекамі вочы. Рог заспяваў так нечакана, так лікуюча-сумна, што нават чырвоныя і жоўтыя хмызы сіняй зямлі пакінулі шоргаць лістотай. І гэта было бы ў песні аб Ваўкалаку, які забіў белага ваўка верасовых пустак.

Я не бярог сваёй галавы, Я не заспеў цябе ў лежным сне. Досыць неба і досыць травы. Сёння — цябе, Заўтра — мяне.

А воўк таксама ляжаў спакойна і нібы слухаў, доўгі, ненатуральна выцягнуты, з сівізной, што пракінулася ў шчэці карка, з рассечанымі ў баях маладосці вушамі і ганарліва сашчэпленай зяпай.

Пан Юры ўзняў звера і з напругаю перакінуў яго праз высокую луку Алесевага сядла. Ільсняная скура Ургі задрыжала. Пан пагладзіў каня.

— Твой, — сказаў ён. — Без твайго ўдару я б не паспеў. Ён бы спакойна пайшоў у хмызы.

— Я ж не пацэліў.

— Нічога. Наступны раз не будзеш гарачыцца. Усё адно без твайго ўдару ён бы пайшоў у хмызы.

І ўскінуўся ў сядло.

— Паехалі.

На хаду сказаў:

— А ездзіш добра. Лепей, чым я ў твае гады. Стаіш у сядле як уліты, не тое што нейкі прыхадзень лёзны, што трухаецца седзячы, ды яшчэ і падскоквае, лапы звесіўшы, не раўнуючы, як ваяводская карова на заплоце.

Алесь пачырванеў, гэта была пахвала за тое, за што хацелася, каб хвалілі.

Бацька зноў прыклаў рог да вуснаў, і гукі, срэбныя і тонкія, паліліся ў халодным паветры.

Хлопчыкава рука, уся пагрузіўшыся ў шэрую, яшчэ цёплую футру, прытрымлівала на луцэ цяжкае цела. Урга ляцеў проста ў сіні дзень. А вочы ваўка цьмяна і мудра адбівалі ржышчы, неба і срэбную пражу маці божай — усё тое, што ён сёння не збярог.

…Закусвалі пад стогам. Два ваўкі ляжалі на зжаўцелай траве, і сабакі сядзелі вакол нерухома, як статуі, і пільна глядзелі на іх.

Даставалі з сакваў і елі барвяную ад салетры хатнюю вяндліну, шэры наздраваты хлеб і вэнджаныя каўбаскі. Статут палявання патрабаваў, каб людзі былі сытыя, а сабакі галодныя, аж да самага позняга вечара, калі раскінуць ім палатняныя кармушкі.

Пан узяў вялізную, на цэлую кварту, пляшку, наліў з яе ў срэбную дарожную шкляначку, на донца, і падаў сыну.

— З полем, сынок, з першым тваім ваўком.

Алесь глынуў і так асеў з адкрытым ротам. Усе зарагаталі.

— Почырк, брат, у цябе харошы, — сказаў бацька, перакульваючы пустую шкляначку. — Ну вось, цяпер да семнаццацi год — анi.

І, удаючы старога Данілу Кагута, — проста не адрозніш! — разважліва замармытаў:

— Гэна ж мы, ці ведаеце вы, з дзядзькаваным пляменнічкам юшку варылі, ці ведаеце вы ўжо.

Плямкнуў ротам і па-старэчаму пахітаў галавой.

— Юшка ружовая, добрая. Кабялю на хвост плюхні — неадменна ён ашалее. А перцу сослепу столькі насыпаў, што пляменнічак глынуў, і — да трох злічыць не паспелі — а ён ад Турэйкі ўжо ў Радзькаве быў. І там ужо… выў.

Усе смяяліся.

…Бацька выпіў чарку і падаў пляшку даязджачаму. Сказаў з гонарам, праз які праглядалася вінаватасць і сорам перад сынам за тое, што адбылося:

— Пі.

— Дзякуем, — сказаў Карп і крактануў, таксама даволі вінавата.

Урэшце першым кінуў слова пан Юры:

— Ты, брат, таго… не вельмі.

— Дый я, пане… не таго, — апусціў галаву Карп. — Не гэтага, значыць.

Ніхто нічога так і не зразумеў. Зразумелі толькі, што Карп нечым правініўся.

…І зноў мякка ступалі па ржышчы коні. А вакол ляжала блякла-жоўтая зямля.

Гадзіны ў чатыры папаўдні заўважылі на ўзгорку двух коннікаў, якія павольна ехалі насустрач.

— Хто такія? — спытаў Крэбс.

— Раўбіч, — адказаў Карп. — Раўбіч і яшчэ нехта… Глядзіце вы, чаго гэта той, другі, марудзіць. Во, назад скача.

Другі коннік на вараным кані сапраўды знік. А Раўбіч павольна ехаў да іх.

— Яго мне і трэба, — сказаў бацька.

Коннік наблізіўся. І Алесь зноў з цікаўнасцю ўбачыў чорныя як смоль валасы, пагардлівы рот і цёмныя, як правалы, вочы пад густымі вейкамі.

Раўбіч узняў руку з жалезным бранзалетам. Плашч расхінуўся, і ўсе ўбачылі за поясам пана два вялікія пісталеты, аздобленыя цьмяным срэбрам.

— Няўдалага вам палявання, — сказаў Раўбіч. — Ваўкі — у ляскі.

— Дзякуй, — адказаў пан Юры.

І зноў Алесь сустрэў позірк пана. Вочы без райка глядзелі ў вочы хлопцу, быццам выпрабоўваючы. І зноў Алесь не апусціў вачэй, хаця яму было амаль фізічна цяжка.

— Не сапсуўся твой сынок, — сказаў Раўбіч. — Што ж, дзеля добрага, дзеля вольнага жыцця жыве… Дзякуй табе, малады князь, за Міхаліну. Толькі пра цябе і размова, як ты ўсё добра зрабіў для гасцей. А чаму не прыязджаеш?

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)