Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89
Перейти на страницу:

— Гэ-гэ-гэ-гэ-гэ-га-га...

— Як вам ня сорамна, людзі?! — гнеўна рэплікаваў Сьцяпан. — Як вы так можаце?!

— Тое, што ты мог, гэ-гэ-гэ, дык i я, гэ, гэ, ма-а-агу-уу, га-га-га-га!.. Не, Зіна? Лічы — на тваё вясельле мы зьбегліся, га-га-га...

Яна, наліўшыся крывёю ад абурэньня, зграбна ўстала й, не пасаромеўшыся адкрытых грудзей, падыйшла да гэтага Локіса (так празывалі яго мядзьведзепадобенца).

— Я табе, Локіс, морду наб'ю, — i яна ляснула далоняй па яго надзьмутай шчацэ. Удар атрымаўся гулкі; тлум загудзеў у знак прызнаньня. — Ты лепей сабе нагавіцы падперажы, бо на кульшы апусьціліся яны...

— Брава! — начны стораж лёгка выклікаў авацыю. — Брава, бра-ава-а— аа!..

Зіначка паўтарыла ўдар.

— Міліцыя! — крыкнулі дзесьці, відавочна, на ўсходах.

Учынілася гвалтоўная звалка, калі ўсе кінуліся да сваіх пакояў.

— О Божа, ногі! — рыкнуў барытон.

— Рука! Руку мне паломіце!.. — пішчаў галасок.

— Пусьці маю спадніцу, асталопень! — прабубніла баба.

— Зубы! Растопчаце зубы, быдла! — круціўся стары й разьлезлы.

— Ах, зноў абцас адваліўся.

Няхутка зьявілася двух пад службовымі шапкамі i ў сініх плашчох, пераціснутых ганаровымі пасамі з капыламі кабураў. За іх плячыма радасна буркаў кадравік.

— Гэта ён — вас? — зьвярнуўся старшы сяржант да Зіны, кіўнуўшы галавою ў бок Сумленевіча.

— Што — ён мяне? — насьцярожылася яна.

— Яшчэ пытаеце?! — паморшчыўся старшы сяржант.

— Ён! Ён! — пацьвердзіў кадравік. — Так, ён.

— Ну, дык як? — карпянеў службовец.

— Усё гэта няпраўда! — плакліва прастагнаў Сьцяпан. Ён даходзіў да сябе.

— Вы, дазвольце ведаць, што маеце на ўвазе? — ступіла да старшага сяржанта Зіна, няўклюдна засланяючы ахлапінкамі матэрыі цалкам кругленькі станік.

Малодшы сяржант аслупянела чмхнуў, аж заскрыпелі ад таго рамяні на ім.

— Вы ня бойцеся яго, — сурова заявіў старшы, бліснуўшы вокам на Сумленевіча. — Колька, стань каля гэтага тыпа! — загадаў ён малодшаму, які, неяк скрадліва, наблізіўся да падазронага. — Пойдзем, грамадзянка. Усё высьветлім у камісарыяце. Колька, выклікай па радыётэлефоне крымінальнага тэхніка, каб склаў сытуацыйны плян здарэньня.

— Адну хвіліначку, пане сяржант, — пратэставала Зіна з зайздроснай энэргічнасьцю. — Чаму гэта ганьба й людзкі сьмех павінны на мяне адну асесьці?! Узважце, сяржант, што ў гэтай скандальнай бойцы ўдзельнічалі шматлікія асобы. Досыць кінуць вокам на запарожжа, каб здагадацца, што я не выдумляю таго, — яна накіравала зрок міліцыянтаў на страшэнны натрус: скаліўся зубны пратэз, гібеў адарваны абцас, скруцілася вужакай панчошная гумка, дзьмуўся чайнік, які намачыў пад сябе, i іншая драбяза. — Во, колькі дабра...

— Яна жартуе, пане старшы сяржант, — кадравік пасунуўся зьбіраць пагубленае. — У яе грудзі парваныя... Яна... яна...

— Не чапайце! — супыніў кадравіка старшы. — Няхай усенька ляжыць, як ляжыць.

— Аж гэтулькі насыпалася з вас... — зьдзіўляўся малодшы сяржант.

— Ён абражае мяне, пане старшы! — яна тыцнула пальцам у міліцыянта.

— Мне дваццаць гадоў, калі хочаце ведаць...

— Добра, добра, — старшы сяржант вытрашчыўся. — Што вы тут рабілі ў мужчынскім туалеце ды хто распаласаваў вам блюзку, га! I чаго з вамі тут гэты грамадзянін? — ён паглядаў: то на Зіну, то на Сьцяпана. — Адказвайце!

— Я ўцякла сюды! Каб мяне не забілі! — яна павярнулася да Сумленевіча:

— I гэты недарэка, відаць, забіўся ў туалет, замест хвастаць па пераносіцах...

— Ён дабіраўся да цябе! — расхваляваўся, бы певень, кадравік. — Пра якую гэта бойку ты гародзіш пану?

— Я не магу таго слухаць, пане старшы сяржант! Каму я што дрэннае ўчыніла, каб плёткамі мне сьвет завязваць? — абараняла сваю рэпутацыю дзяўчына. — Самі, пане міліцыянт, паглядзеце, што счаўплося...

Старшы сяржант прыгледзеўся да кадравіка.

— Не, гэта сон, — балбатаў кадравік. — Нечуванае махлярства...

Малодшы сяржант зайшоў кадравіка ззаду й стаў за ім,

раскірачыўшыся.

— Гаварэце, што тут здарылася? Хто з кім біўся?

— А чорт іх ведае, пане сяржант! Блюзку, во, змарнавалі...

— Ніякай бойкі, пане, не было... Зьбегліся, каб...

— Зьбегліся? Колька, выклікай крымінальнага тэхніка! Звані: групавы пабой, — і да дзяўчыны: — Хто вас пакрыўдзіў?

— У замяшаньні хіба ўгледзіш, хто, каго й за што?

— Цікава, цікава... — сяржант падыйшоў да Сумленевіча.

— Я, пане сяржант, ішоў зубы пачысьціць...

— Каму? — не ўтрываў перад Сьцяпанам малодшы сяржант. Ён па— хлапечаму расьсмяяўся й, прысеўшы на крэсла, узяўся выклікаць па радыётэлефоне камэндатуру.

Тым часам Сьцяпан тлумачыў, выймаючы з кішэні пінжака шчотачку й зубную пасту, як гэта ён намерваўся адбыць у прыбіральні ранішні туалет.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)