Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 89
Перейти на страницу:

— Так, — пракурор нешта дадумоўваў. — Ваша патрывожанасьць суцяшае мяне.

— Я, мабыць, выказваюся не на тэму, але іначай не магу, пане пракурор.

— Нічога страшнага. Вы, калі ласка, гаварэце...

— Мне моцна баліць тое, што зрабіла Кіра, мая жонка. Не паверыце, але мяне ня вельмі ўразіла яе сэксуальная нявернасьць. Я ня ўпэўнены, ці ў дадзеным выпалку можна гаварыць пра шлюбную здраду мне зь яе боку. Божа, колькі разоў я ў думках здраджваў ёй! Гэта старшыню можна абвінаваціць, мабыць, у згвалчаньні маёй жонкі, у выкарыстаньні яе слабасьці... Ёй здаецца, што магчыма выпрасіць сабе лепшы лёс!

— Ён звабіў яе да сябе? — перапыніў яго пракурор.

— Не, гэта яна прыйшла да яго, каб такім чынам паўплываць на бег афэры...

— I калі гэты дождж перастане падаць, — пракурор адыйшоўся да акна. Сьцяпан няўцямна змоўк; ён потым, апавядаючы пра гэтае ў час адной зь п'янак, сустрэўся з рэплікай: "Бо ён, пракурор, не пажадаў слухаць твайго, булава, даносу на родную жонку!"

— Ведаеце, пане пракурор, у рэагаваньні маёй Кіры — я далей кахаю яе! абурыла мяне нават ня тое, што яна ўсумнілася ў мужа. У яе пачынаньнях, накіраваных на дапамогу мне, наткнуўся я, надта зьнянацку й прыкра, на ўсё тое жахлівае ў нашым грамадзтве — ізаляваньне адзінак, якія намагаюцца супрацьдзейнічаць распаду грамадзянскіх асноваў. Зь іх паўсюдна сьмяюцца й кпяць! Да чаго даходзіць: маральнае здароўе лічыцца ненармальнасьцю! Жыць у супольнасьці абазначае верыць у сапраўднасьць застольных сьцвярджэньняў: "Міліцыя арыштоўвае цябе не за тое, што ты ўкраў, але за тое, што ня ўмеў украсьці!" Вам, пане пракурор, гэта новае?

— Не.

— Я ўжо ня ведаю, дзе я й хто я?..

Пракурор пацёр пальцамі нос, стрымліваючы пазяханьне. Ён сеў у крэсла, высунуў шуфлядку зь пісьмовага стала і ўзяў адтуль колькі пратакольных блянкаў; націснуў на пятку даўгапісу.

— Вернемся да справы, грамадзянін Сумленевіч. Вы прызнаяце сапраўднымі абвінавачаньні, якія сфармуляваныя супроць вас? Так?

— Я-ж казаў...

— Раскажэце, як вы падпалілі легкавую машыну... — ён назваў дзень здарэньня й прозьвішча старшыні. — Вы добра падумайце над матывацыяй свайго ўчынку. Прашу вас памятаць: ад таго, што вы скажаце тут, будзе залежыць, мабыць, свабода шмат якіх асобаў, якія знайшліся ў нашым полі зроку. Ці вы, грамадзянін Сумленевіч, напэўна кіраваліся выключна грамадзкімі інтарэсамі?

— Я ня ў стане добрасумленна адказаць вам на гэтае пытаньне. Як у прыродзе няма чыстых рэчываў, без аніякіх дамешак, так і ў дзеяньнях людзей...

— Менавіта, менавіта... Паміж вамі й старшынёй былі, скажам, непаразуменьні амбіцыйнага характару?

— Чаму-ж гэта магло іх ня быць? На службе яны — норма!

— Напрыклад?

— Ну, для прыкладу кажучы, старшыні спадабаўся я ў якасьці матэрыялу на стукача, — сказаў Сьцяпан і прыкмеціў, як губы ў пракурора скрывіліся. — Ён, ведаеце, палічыў...

— Канкрэтна, канкрэтна...

— Старшыня сам мне пра гэта казаў!

— Менавіта?

— Што супрацоўнікі давяраюць мне й таму я арыентуюся ў настроях калектыву, у паасобных апініях ды меркаваньнях... Самі ведаеце.

— Ён запалохваў вас?

— Не, не запалохваў. Ён абяцаў мне залатыя горы.

— Вы далі яму сваю згоду?

Пракурор перастаў пытаць.

Ён раскідзістым почыркам запісваў фармуляры, складваў пратакол, час ад часу падымаючы на Сьцяпана пасьлепянелыя вочы. Калі закончыў, ён крадком зазірнуў сабе пад рукаў, дзе блішчэў наручны гадзіньнік.

— Чытайце, вось, пратакол допыту i падпісвайце кожную старонку асобна ды чытэльна, імем i прозьвішчам, калі ласка.

Сьцяпан уседліва чытаў.

— Вы, пане пракурор, нічога дадатковага не напісалі тут, — сказаў ён.

— А чаго вы, грамадзянін Сумленевіч, хацелі?

— Ну, таго, што я вам гаварыў, — няўпэўнена заўважыў Сьцяпан.

— Тое, што вы гаварылі, шаноўны грамадзянін, трэба яшчэ даказаць. Гэта, па-першае, каб вы ведалі й памяталі. А па-другое, зьмест вашых тлумачэньняў ня мае простага дачыненьня да справы. Калі-б суд браў такое пад увагу, дык было-б магчыма апраўдаць кажнюткае злачынства. Сьвет заўсёды вінаваты ў вадносінах да адзінкі, а адзінка — у вадносінах да сьвету, — ён зьнецярплівіўся: — Кантэкст, які вы, грамадзянін Сумленевіч, прыдаяце справе, — беспрапарцыянальны да яе сутнасьці. Вось так.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)