Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 154
Перейти на страницу:

Коннікі спыніліся, каб не спалохаць звера, і сталі чакаць.

Алесь напружана глядзеў на выхад з адрожка — круглы лаз у ажынніку і дубняку. Доўгі час нічога не было чуваць, але вось далёка цяўкнуў, быццам выпрабоўваючы голас, сабака. За ім гамнуў другі, ужо больш упэўнена. А яму тонка, нібы прабачэння прасіла, адказала Змейка.

І вось ужо залілася, пераклікаючыся, уся зграя.

— Узнялі, — сказаў бацька.

— Дух пачулі, — змрочна сказаў Карп.

Брэх, усё яшчэ няроўны, памацнеў.

— Вось цяпер узнялі, — сказаў Карп. — Наперадзе Змейка, брэша з перасцярогаю…

— А-я-яй! А-я-яй! А-я-яй!

Зграя варыла варам. І ўсё гэта, у сінім паветры, у жоўтых хмызах, у срэбным павуцінні, злівалася ў дзікаватую, далёкую, непаўторную музыку.

Воўк выскачыў нечакана, і не з лаза, а з высокай сухой травы сажнях у трох ад яго. Ніхто не чакаў яго адтуль, і таму ў першыя дзве-тры хвіліны не заўважылі. А ён ішоў машыстым трушком, так, што ўзлятала на ляжках злямцаваная поўсць.

— …пай! — першы крыкнуў Карп і прыпусціўся за ім.

Бацька крутануў свайго Дуба і рынуўся з месца так шалёна, што ў бакі фырнуў верас, перабіты капытамі каня. Алесь спахапіўся позна, коннікі былі ўжо далёка.

Урга слаўся над зямлёю. Вецер свістаў у вушах.

— А-я-яй! А-я-яй! — звінелі за спіной сабакі.

Першая зграя выгнала з яра другога ваўка, за ім пагнаўся Крэбс і два псяры. Але Карпу, бацьку і Алесю не было да гэтага аніякай справы. Нават калі б зараз выскачыла з ажынніку цэлая зграя ваўкоў, яны не звярнулі б на яе ўвагі. Яны гналіся толькі за тым, адным.

— А-я-яй! А-я-яй! — аддаляючыся, звінела за спіной.

— Гам-гам! Гам-гам! — з перападамі і таксама далёка гудзела, разлягалася на дне яра.

А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Адлегласць паміж імі скарачалася, але Алесь з адчаем бачыў, што яны дагоняць ваўка раней, чым ён, Алесь, даскача да іх.

Бацька скакаў лявей, Карп — правей. Яны няўхільна набліжаліся, і карбачы луналі ў іхніх узнятых руках цяжка і грозна.

Кожны міжвольна перапусціў другога: пан Юры таму, што Карпу біць было няёмка з левай рукі, Карп таму, што ён быў слуга.

Коні амаль сутыкнуліся, і ў гэты момант здарылася нечаканае: звер адсеў. Ён проста нечакана ўзрыў усімі чатырма лапамі зямлю і паваліўся на зад і трошкі на бок. Імгненне ён сядзеў так, адкінуўшы палена і натапырыўшы хіб, а потым — ад Алеся да яго было не больш трох сажняў — мільгануў у адрожак яра, маленькі, зусім непрыкметны, які Карп бачыў, але лічыў, што павінен не дапусціць туды ваўка бацька, бо ён скакаў з таго боку, а бацька лічыў, што не пусціць павінен даязджачы.

Алесь траха не рваў на сабе валасы.

А коннікі з ходу праляцелі над зверам, што адсеў, і іхнія цяжкія карбачы скрыжаваліся там, дзе павінен быў быць воўк. Скрыжаваліся, звіліся, таргануліся і пачалі раскручвацца.

Нарэшце коннікі агледзеліся. Ваўка не было. На абліччах іхніх былі адчай і ярасць. Хто саступаў, хто не заступіў адрожка, хто затрымаў карбач?

— А-ах, — прастагнаў бацька.

І нечакана з усёй сілы аперазаў Карпа карбачом па спіне.

…А той, падумаўшы, б-бацьку! А той яг-го!

Некалькі хвілін яны саплі і варочалі адзін перад адным вачыма.

Першы апамятаўся бацька.

— Добра, — сказаў ён і ніякавата агледзеўся.

Ніхто не бачыў, акрамя сына, і пан раптам наліўся чырванню:

— Да другога адрожка!.. Карп, ходу!.. Алесь, за мной!.. Не шкадуй галавы.

Гэта ўжо было не да месца. Алесь пусціў ужо Ургу наўскач.

Роўна, корпус да корпуса, глыталі абшар Дуб і Урга. Потым Алесь пачаў наддаваць, абганяючы бацьку… Праз вадамоіны, ямы, калоды…

«Не, не тут… Не, не тут… Усё яшчэ наперадзе…»

Над байракамі Алесь толькі прыўставаў яшчэ вышэй на страмёнах, быццам зусім адрываючыся, калі конь пралятаў над канавай.

Дрэвы скончыліся. Зноў бясконцая броўка яра, зноў адрожкі і сівы малады палын між сухімі сцяблінамі старога.

…Воўк выскачыў з яра далёка наперадзе, той самы, сумнення быць не магло, і тым жа трушком, здавалася б, няспешным, пачаў жэрці адлегласць да вялікага вострава хмызоў. Гэта быў мудры стары ваўчына. Ён нават адзін раз, на няўлоўнае імгненне, стаў і павярнуўся ўсім тулавам да коннікаў, каб паглядзець, ці варта бегчы.

Бегчы было варта: яны набліжаліся, асабліва той, на белым. І звер зноў рынуў у свой адвечны ганарлівы бег, са звярыным імпэтам ратуючы гэты сіні дзень, павуцінкі, якія ён ірваў грудзьмі, і апошнія лямцы, якія ён сёння меўся аддзерці ў ціхім гушчары, на лежцы.

Урга ляцеў так, што ветрам забівала рот. І звер набліжаўся — Алесь адчуў гэта з шалёнай радасцю. Бліжэй, бліжэй, вось, вось амаль ля самых капытоў. І ён адкінуў сваё палягчэлае цела і са свістам апусціў карбач.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)