Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские и приключения » Пастка для пярэваратня
Пастка для пярэваратня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для пярэваратня

Электронная книга - «Пастка для пярэваратня». Краткое содержание книги:

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.
Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 109
Перейти на страницу:

А ў прыродзе шмат загадак. Ёсць мясціны, пра якія на ноч лепей не ўспамінаць. Напрыклад, мора Д'ябла, як называюць яго між сабою маракі. Яно знаходзіцца ў трапічных шыротах між Японіяй і Філіпінамі. Ужо некалькі стагоддзяў там прападаюць караблі, няма ні кітоў, ні дэльфінаў, ні нават альбатросаў. Не мора, а нейкая водная пустэльня. Вучоныя кажуць: ад таго, што магнітныя буры там асабліва на ўсё жывое ўздзейнічаюць.

Мажліва, падзейнічалі яны і на гэтых людзей. Вось і сталі абыякавыя, злосныя…

— Пятрусь, трэба праверыць тваю гіпотэзу, — сказаў я.

Мы, перагаворваючыся, накіраваліся ў горад. Мне карцела хутчэй.

«Як там людзі? — думалася. — Мо акрыялі? Мо сустрэнуць нас як гасцей?»

Ды дарэмна я спяшаўся. Паўтарылася ўчарашняе. Як гаворыцца, ні малы, ні стары добрага слова нам не сказаў.

Нарэшце ўбачылі купку людзей, якія, цесна збіўшыся, аб нечым гаманілі.

Мы падышлі бліжэй, праціснуліся наперад і сваім вачам не паверылі. У ручаі, які цурчэў, выбягаючы з агародаў, ляжала маленькае жоўтае кураня. Вада, пэўна, вынесла яго на водмель, і яно намагалася ўстаць, трапечучы мокрымі крылцамі. А людзі на ўсе лады, без жартаў:

— Утопіцца ці не ўтопіцца?

— Не ўтопіцца. Вунь колькі яго несла. Не ўтапілася.

— Жывучае.

— Мне думаецца, што ўтопіцца.

— Паглядзім. Няхай патрапечацца.

Сабраліся і дзівам дзівяцца, гадаюць, ці ўтопіцца. Не, не магнітная бура на іх падзейнічала. Тут нешта іншае.

Я павярнуўся да мужчыны ў гадах, які стаяў побач.

— Кураня зусім маленькае. Трэба ратаваць яго.

— Не маё, — буркнуў ён.

Кураня, страпянуўшыся, перавярнулася на спіну. Вада падхапіла яго, панесла, куляючы. Людзі загулі:

— Даскакалася.

— Цяпер утопіцца.

— Няхай бы курыцы пільнавалася. Пятрусь, апярэдзіўшы мяне, кінуўся да ручая, схапіў кураня ў рукі, прыціснуў да грудзей.

— Цяпер не ўтопіцца, — сказаў хтосьці. Людзі сталі разыходзіцца. Пятрусь прысеў на траву, пагладзіў мокрую спінку кураняці.

— Бедненькае! Нацярпелася.

— Куды цяпер яго? — запытаў я.

— Няхай абсохне. Пусцім каму-небудзь на падворак. Калі ўбачаць на сваім падворку, то не скажуць, што не маё. Выгадуецца.

Я папрасіў:

— Дай патрымаць.

— Бяры, — сказаў Пятрусь.

Я асцярожна ўзяў кураня ў рукі. «Тук-тук, тук-тук-тук…»— забілася пад рукою маленькае сэрца.

Хацелася ўзняць гэтае кураня, гэты жывы камячок высока-высока ўгору і крыкнуць на ўвесь свет: «Людзі, слухайце!»

Мітынг

Мы пусцілі маленькае кураня на падворак, дзе за курыцай-квактухай бегалі гэткія ж жаўтароцікі. Пабегла яно, ціўкаючы.

Я памахаў пальцам.

— Не лезь у ручай.

У мяне на душы было так, як звычайна бывае, калі страціш часцінку нечага блізкага, дарагога. Відаць, такой часцінкай у гэтым горадзе было маленькае куранятка, якое мы выратавалі.

— Трэба раскатурхаць гэтых людзей, — сказаў Пятрусь. — Брэндаюцца, як сонныя. Не даходзіць, што прападуць.

Мае рацыю. Не будзе дабра. Ад іх хутка нават сабакі паўцякаюць. Але ж як раскатурхаць?

— Ты ведаеш, з якога боку да іх падступіцца? — пытаюся ў Петруся.

— Ведаю. Мы іх збяром на мітынг, выступім перад імі. Скажам, што кепска гэтак жыць, што нельга так. Адкрыем вочы. Павінна да іх дайсці.

— Хто першы будзе гаварыць?

— Я скажу. У мяне свярбіць язык.

— Давай збяром каля таго ручая, дзе кураня тапілася, — прапанаваў я.

— Можна, — пагадзіўся Пятрусь.

Мне думалася, што людзі, калі пачуюць пра мітынг, будуць валам валіць. Усё роўна ж без работы сядзяць. Ды не тут тое было. Мы з Петрусём і да аднаго, і да другога, і да трэцяга. А ў адказ, як звычайна, чуем: «Не дуры галаву».

— Дарма стараемся. Тут такія сабраліся, што не даклічашся і не дагукаешся, — кажу Петрусю.

— Ёсць ідэя! — усклікнуў Пятрусь. — Скажы, што сала будзем даваць. Збяруцца, калі пачуюць.

Някепска ён прыдумаў. Сала — добрая заманка. Калі збяруцца, выступім перад імі.

— Гэй, людзі! — гукнуў я на ўсю вуліцу. — Ідзіце за горад, да ручая. Там сала будзем даваць.

— Хто першы прыбяжыць, таму больш дастанецца, — падхапіў Пятрусь.

Немаведама адкуль на вуліцу гарохам высыпалі людзі.

— Знюхаў кот каўбасу, — засмяяўся Пятрусь.

— Давай за горад, пакуль тут на нас не наваліліся, — кажу яму.

Мы павярнуліся і пайшлі да ручая.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)