Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детские и приключения » Пастка для пярэваратня
Пастка для пярэваратня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для пярэваратня

Электронная книга - «Пастка для пярэваратня». Краткое содержание книги:

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.
Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 109
Перейти на страницу:

Вядзьмак у рогат:

— Га-га-га… гы-гы-гы…

І Палын рагоча, аж прысядае.

— Губы не апякло? — пытаюся ў Петруся.

— З-здаецца, н-не.

— Вядома, не апякло, — прагаварыў Казімір Міронавіч. — Гэты агонь не сапраўдны. Сваё ўмельства я вам паказаў.

Здзекуецца з нас. Ведае, што галодныя. Будзе нам наедак. Не, не выйдзе па-ягонаму. Лепей з голаду спухнуць.

Я кінуў лыжку на стол.

— Самі ешце.

— Забастоўшчыкі! — галёкнуў Палын.

— Ешце. Болей так не буду, — сказаў Казімір Міронавіч.

— Не будзеце? — з недаверам зірнуў Пятрусь.

— Слова даю.

Хоць і не паверылі мы ягонаму слову, але зноў узяліся за лыжкі. З'елі суп, наеліся бульбы з агуркамі, запілі малаком.

— Вось як я жыву, — пахваліўся вядзьмак. — Ем, колькі захачу. Наемся, у цяньку паляжу. І вы будзеце так жыць, калі мяне паслухаецеся.

Зразумела, чаму за стол запрасіў. Здалёку заўважыў, што па дарозе валачэмся. Хоча купіць. Кось-кось, пакуль у аглоблі. Што ж яшчэ скажа?

— Бачылі, як агонь з лыжкі палыхнуў? І вас гэтаму навучу. Возьме які-небудзь галадранец лыжку, паднясе да рота, а з лыжкі агонь. Са страху той галадранец пад стол палезе. А вам смеху на ўвесь дзень.

Ну й злыдзень! Сам, напэўна, не працуе. Людзі на яго карак гнуць. У свой рот каўбасу, а ім агонь пад нос.

— Не выйдзе па-вашаму, — прагаварыў Пятрусь.

— Вы ж бачылі людзей. Яны за капейку павесяцца. Каго шкадуеце? Сябе пашкадуйце. Вас ніхто не пашкадуе. Дабра вам зычу.

— Не хочам такога дабра, — сказаў я.

— Не хочаце? Пацярплю. Яшчэ не дайшло да вас. Дойдзе. Ідзіце направа. Не забыліся, што напісана? Пойдзеш направа — гонар страціш. Не хочацца туды ісці? Палын, чорную кнігу нясі. Тры разы прачытаюць і ўсяму-ўсяму навучацца.

Мы з Петрусём выскачылі з-за стала.

— Ідзіце, — апёк нас вачыма вядзьмак.

— Пойдзем. Не палохайце, — прамовіў Пятрусь.

Пан Бадзей

Дарога, на якую выправіў нас вядзьмак, вяла праз лес.

— І чаго Казімір Міронавіч так прычапіўся да нас? Няхай свайго Палына вядзьмарству вучыць, — падаў голас Пятрусь.

Так, нездарма вядзьмак да нас прычапіўся. То палохае, то ўгаворвае, то стараецца задобрыць. Чакае, што не вытрываем, што паддамося яму. Як жа вытрываць? Ці ўбачым мы калі-небудзь сваю вёску? Чаму такія нешчаслівыя? У іншага ўсё як па масле. А мы яшчэ школу не скончылі, а ўжо ў бутлях пасядзелі, трапілі яшчэ далей, чым на край свету.

Мы паволі цягнуліся па дарозе. Невясёлыя думкі ў галаве. І на душы так прыкра, што хоць плач.

Лес нечакана скончыўся. Мінуўшы паваротку, мы ўбачылі перад сабою горад, які раскінуўся ў нізіне. Сярод аднапавярховых дамоў, абсаджаных ліпамі, клёнамі, сям-там трохпавярховыя, мураваныя.

— Тут заможней жывуць, — прагаварыў Пятрусь.

— Ды невядома, хто тут жыве. Пойдзеш направа — гонар страціш, — нагадаў я яму.

— Будзем трымаць хвост пісталетам, — нявесела пажартаваў Пятрусь.

Што адразу кінулася ў вочы, калі прыйшлі ў горад? Доўгія брукаваныя вуліцы, дагледжаныя хаты. Чамусьці на кожнай хаце партрэты маладога кучаравага чалавека, які прыязна ўсміхаецца, як бы кажа: «Вітаю вас».

— Хто гэта на партрэтах? Як ты думаеш? — запытаў Пятрусь.

— Мабыць, валадар іхняга горада, — пачаў я. Пятрусь перапыніў мяне:

— Ігнат, глянь направа! Лысы сабака пабег! Я зірнуў направа. І праўда, бяжыць каля плота сабака, увесь-увесь астрыжаны. Як гаворыцца, ад галавы да хваста.

— Можа, гэта не сабака? Можа, у іх авечкі падобныя на сабак? — кажу.

— Зараз праверым. — Пятрусь знайшоў камень, шпурнуў.

Тая жывёліна як падскочыць! Адбеглася і загаўкала:

— Гаў-гаў-гаў…

— Сабака-а-а… — прамовіў я.

— Яшчэ адзін лысы сабака бяжыць, — крыкнуў Пятрусь.

Але, вылецеў з падворка і панёсся праз вуліцу. Гэткі ж, як і першы: астрыжаны. Хвост тонкі, як у свінні.

Вось табе і маеш! Што ж выходзіць? Тут сабак, як авечак, стрыгуць. Няўжо ўсіх па парадку?

Пра гэта мы маглі б запытацца ў каго-небудзь з гараджан, але цяпер, каб не ўліпнуць у якую-небудзь гісторыю, нават не віталіся. Памяталі, як нас нядаўна сустракалі.

— Сабак стрыжэ той, хто на партрэтах. Партрэты паразвешвалі, каб яго добра запомнілі ў твар, — выказаў здагадку Пятрусь.

— Ён сабачы цырульнік?

— Відаць. Можа, адзіны на ўвесь горад. Іхняя знакамітасць.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)