Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 138
Перейти на страницу:

Жанчыны ў двары сталі мыць, паласкаць. Я зірнуў на дах, шыфер на ім новенькі — бліскучы, чысты...

Дзеці вярнуліся і зноў, забыўшыся, прычапіліся да Паэта. I зноў шыракаклубая крыкнула:

   —  Я что вам сказала! Собака может быть заразной!

I што тут здарылася: Паэт як зразумеў, што яго ганяць, і кінуўся праз расчыненыя веснічкі ў двор Васільцавых, схапіў зубамі за халат жанчыны, пацягнуў на сябе, ірвануў. Я паклікаў:

   —  Паэт! Паэт!

Але той як не чуў мяне і ўсё скакаў вакол тоўстых ног, а жанчына цяжка махала нагамі на сабаку і яшчэ больш раз’юшвала яго.

   —  Уберите эту сволочь! — крыкнула яна мне праз вуліцу.

Я хуценька зайшоў у двор, злавіў Паэта за вуха, ён, як дзіця, заенчыў. Другая жанчына сцішана, спакойна сказала:

   —  Ой, што ж вы яго так...

А тая, мажная, вяла сваё:

   —  Еще и об землю его, об землю! Такую мразь...

I тут я аслупянеў: у гэтай жанчыны на твары, асабліва пад блакітнымі вачыма — вяснушкі, не — рабацінне, рабацінне на скуры рук, ног ніжэй халата, адно крысо якога разадранае Паэтам.

Я стаяў перад Тамарай, трымаў на руках сабаку, і мы ўсе маўчалі. Яна трымала ў руцэ мокрую кашулю, з якое падалі ў траву мыльныя кроплі, Васільцава ўважліва, хоць і збоку, паглядзела мне ў вочы і ўжо супакоена сказала:

   —  Сядьте на скамейку...

Я сеў і пасадзіў сабаку ля ног. Жанчыны выпаласкалі бялізну, выкруцілі яе. Тамара пайшла ў хату і вярнулася ў двор, села побач са мной, на каленях трымала разбухлы альбом у рудой, аксамітнай старой вокладцы.

   —  Не помню, кто, — сказала Васільцава, — но вы кто-то из моих бывших одноклассников. Сейчас...

Яна разгарнула альбом — і на вочы адразу трапіла вялікая фатаграфія нашага выпускнога дзесятага класа.

   —  Вот, это вы, — яна паказала пальцам на мой здымак — хлопчык з «боксам», каўнер белай кашулі паверх каўняра «футболкі». — Кухарев А. А. Имя забыла.

   —  Анатоль... Толя. А вы — Тамара. Наш камсамольскі сакратар. Вы мяне некалі за «адзінку» на камітэце...

Васільцава ўсміхнулася, усміхнулася вачыма так, як тады, даўно-даўно — гулліва і светла.

   —  Ах, мало ли кого я отчитывала в школе, в институте, и в райкоме, и в министерстве просвещения, и теперь вот снова в школе. Я директором в Минске... Ну, а ты — где и как?

Васільцава перайшла на ты. Я вельмі коратка сказаў пра сябе.

   —  А вот с Юрой, — сказала яна, — плохо. Совсем непутёвый оказался. Бывший диссидент, а теперь никто...

Я перавёў гутарку на зусім іншае:

   —  Помніш, Тамара, каменне па вашым даху?

   —  Помню, помню, Толя! А признайся — ты хотел меня провести? А может, и поцеловать?

Даўно ўжо ўсё тое было, як у тым стагоддзі, і я прызнаўся:

   —  Хацеў.

Тамара засмяялася, паклала мне руку на плячо:

   —  А надо было. Вот Юра однажды догнал меня вечером у дома, схватил за плечи и поцеловал, чёрт, да так, что у меня голова закружилась... Ах, была юность!.. А стихотворение твоё о Сталине потерялось...

Мой сабака гыркнуў ля нагі, я паківаў яму пальцам.

   —  Ну, что, бывший комсомолец Кухарев, прости — пойду развешивать бельё!

Яна загарнула альбом, кінула яго побач на лаўку, паднялася, пайшла да начовак.

Мы з Паэтам выйшлі на вуліцу, і тут я ўспомніў, што мы з Васільцавай нават не развіталіся.

А праз якую паўсотню метраў (ужо і Дом Саветаў блізка) — двухпавярховы, белацагляны будынак райаддзела міліцыі, і на яго высокім ганку стаяў той самы рыжавусы сяржант.

   —  Гражданін, — сказаў ён, — астанавіцеся.

Я прыпыніўся, Паэт гаўкнуў на міліцыянера, скокнуў у яго бок. Сяржант сышоў з ганка да мяне, Паэт памкнуўся схапіць яго зубамі за галіфэ, але той паспеў падчапіць Паэта ботам пад чэрава і адкінуць убок, сабака агрызнуўся, але канфлікт з міліцыяй вырашыў не працягваць, адбег да ліпы, зрабіў сваю справу, сеў пад дрэвам і назіраў за намі. Сяржант узяў мяне за руку вышэй локця.

   —  Гражданін, пройдземце ў аддзел.

Я сказаў:

   —  Няма калі, мне трэба ў райком.

   —  Нічаво. Скажаце — міліцыя задзяржала.

   —  Не, я гэтага не скажу.

   —  Пройдземце!

Я хацеў вырваць руку з яго ўчэпістых пальцаў, але мне гэта не ўдалося.

   —  Сапраціўленне аказваеце? Пройдземце!

Я спатыкнуўся аб верхнюю прыступку і, як ні трымаў мяне сяржант, ударыўся лбом аб шурпатую жалезабетонную калону. Сабака мой тут як тут, ён лізнуў мяне мокрым цёплым язычком у лоб і гаўкнуў на міліцыянера, памкнуўся зноў да яго калена, але перадумаў, адступіўся, я паказаў яму на дрэва, і ён пабег туды — маўляў, не буду ўскладняць сітуацыю.

Я прыклаў далонь да лба, паглядзеў: кроў.

   —  Дайце маю руку! — кажу міліцыянеру і тузануў рукою, другая — занятая сумкай. —Дастану насоўку з кішэні.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)