Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 138
Перейти на страницу:

   —  Т-оля! — голас цёткі Любы амаль побач.

Маўчу. Але азваўся Паэт — гаўкнуў.

   —  То-оля!

Маўчу. Нібы знямеў. Як нешта са мною здарылася. Ударыў кулаком па галаве — баліць. Значыць — адчуваю, значыць — усё добра. Ах, гэта мне проста сорамна. Сорамна от так узяць і падняцца з баразны і стаць перад цёткай Любай.

А яна ўсё зразумела, яна падышла бліжэй і ціха сказала:

   —  Толя, пайшлі ў хату.

Я расхінуў рукамі над галавой зяленіва, выйшаў з гарода. Цётка выцірала рукі фартухом, ціха, як сабе, усміхалася.

Я абуўся і сказаў:

   —  Дзякуй, цётка Люба, дзякуй вам і дзядзьку Антону. Я пайду. Мы, дасць Бог, яшчэ пабачымся,..

Пад страхой (патрэсканая, гнілая гонта з купкамі чорнага моху) хлява вісела ржавая рама з выгнутымі ўперад, як рогі ў барана, канцамі рулі...

Праз дзве-тры, ад дзядзькі Антона, хаты — будынак з ашаляванымі брудна-шэрымі сценамі — « Столовая». На тратуары перад сталоўкай з паўсотні мужчын і маладых хлопцаў. Натоўп гэты крычыць, стаіць, хістаецца, калышацца, рухаецца — людзі пераступаюць з месца на месца; натоўп плюецца, смаркаецца, лаецца, задзіраецца, рагоча. Былі тут з чырвонымі насамі, з пакалечанымі насамі, з сінякамі пад вачыма; былі ў дзіравых кашулях, даношаных чаравіках; за вуглом, ля сцяны, двое-трое расшпільваюць прарэхі дрыжачымі рукамі; зашпіліць забываюцца; смурод ад рыжай лужыны; з расчыненых вокнаў сталоўкі патыхае пратухлай мойвай; з натоўпу чуецца, апроч лаянкі, адно: «дваццаць капеек», «рубля», «дваццаць пяць капеек ёсць?», «давай па рублю», «не хапае дзесяць капеек — дай!», — «капеек...», «дай», «дай», «а ў рыла не хо?», «Валі адсюль!» — «пайшоў ты...» — «дваццаць? Вазьмі, на...»

Усё гэта я пачуў і ўбачыў адразу на падыходзе да натоўпу, прайсці праз яго тратуарам немагчыма, ды мне й не хочацца ісці праз яго, і мы з сабакам ступілі на асфальт, каб абагнуць гэты «вавілон» ці перайсці на той бок вуліцы. I тут да мяне рынуўся з натоўпу мужчыяа ў памятым брудным капелюшы, з ружовым носам, з прыпухлымі мяшкамі пад вачыма, у дзіравых спартыўных тапках. Ён груба схапіў мяне за локаць, глянуў на мяне спадылба і памкнуўся зрабіць на азызлым твары ўсмешку, але гэта ў яго не атрымалася, і ён проста, з мальбой у вачах, сказаў:

   —  Гражданін харошы, дайце рубля...

Сабака гаўкнуў. Я даў яму рубля. Ён злёгку стукнуў мяне па плячы — маўляў, хаця й пры гальштуку, але свой чалавек, — і сказаў:

   —  Благадарствую.

Павярнуўся шырокай, яшчэ, мусіць, крэпкай спінай, пайшоў у сталоўку — там ёсць буфет, дзе даюць за рубля шклянку «чарніла», а за дваццаць дзве капейкі — куфель кіслага піва.

Ступіў я яшчэ колькі крокаў па вуліцы і тут да мяне падбеглі пяцёра-шасцёра маладых хлопцаў, і адзін з іх, таўстагубы, таўстаносы, прамямліў:

   —  Дзядуля, а не даў бы й нам пару рублікаў... А канкрэтна — трошку.

Ён палажыў мне на плячо цяжкую далонь і, не міргаючы, глядзеў мне ў вочы і дадаў скрозь зубы:

   —  Юру ты даў... А мы яго друзья.

Я рашуча страсянуў плячом. I тут Паэт узарваўся — забрахаў на ўсю вуліцу, скокнуў да таўстагубага і праз штаны, мусіць, усадзіў яму ў нагу зубы. Хлопец гаркнуў на сабаку, махнуў нагой, падняў яе разам з сабакам. Што было б тут, паміж усімі намі, не ведаю, — калі б пасярэдзіне вуліцы, ля натоўпу не спынілася машына з будкай — міліцыя. Сабака адарваўся ад той нагі, бэйбусы спешна пайшлі ад мяне па тратуары. Чацвёра міліцыянераў выскачылі з будкі, кінуліся да прыціхлага натоўпу, схапілі аднаго, першага з краю, каторы няпэўна трымаўся на нагах, вытрашчыўшы на іх асалавелыя вочы, кінулі яго ў будку, потым — другога, трэцяга, бразнулі дзверцамі знутры, і машына паехала. Але адзін міліцыянер, нізкарослы, рыжавусы сяржант, застаўся ля сталоўкі і крыкнуў натоўпу:

   —  Усе астальныя — пара на работу!.. Ну, што я сказаў!.. Скарэй бы ўжо ўвялі дубінкі...

Натоўп пакрысе радзеў. Я глянуў на гадзіннік: было адзінаццаць. Сяржант пайшоў у сталоўку. Я з сабакам — за ім: як там Юра? Калі што якое — трэба ж ратаваць яго.

А Юра сядзеў адзін за кутнім столікам, адкінуўшы галаву на сцяну за спінкай крэсла, і спаў.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)