Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 264
Перейти на страницу:

У Амстэрдам дабіраліся на невялікім гандлёвым судне, што везла ў горад груз англійскіх тканін. Зрытае шматлікімі бухтачкамі і каналамі ўзбярэжжа заліва Зёйдэрзее цешыла вока, а выдатнае надвор’е і спадарожны вецер, што весела дзьмуў у ветразі, дадавалі настрою. Калі карабель увайшоў у вусце Амстэла і перад вачыма здзіўленых падарожнікаў у срэбна-шэрай туманнай далечыні паўстаў вялізны горад, што падпіраў неба спічастымі дахамі шматпавярховых дамоў, з іх вуснаў вырваўся захоплены крык. Зрэшты, калі карабель, натужліва прабіраючыся міма мноства судоў з розных частак зямнога шара, а таксама лодак і барак з разнастайным таварам, дабраўся да порта і Багуслаў з таварыствам сышлі на бераг, казачнае марыва рассеялася ў шматмоўным шуме тысячнага натоўпу. Суровыя маракі са Скандынавіі, Англіі, Літвы, Польшчы, Францыі і заморскіх калоній у прасоленым морам і потам адзенні гучна спрачаліся аб падатках са спакойнымі мытнымі «абіраламі»; рыбакі, ахутаныя рыбным пахам, прапаноўвалі свой улоў хітрушчым гандлярам; бравыя афіцэры (Багуслаў адразу ж успомніў Арцышэўскага) сачылі за завербаванымі жаўнерамі. То там, то тут трапляліся прадаўцы вады і піражкоў, з кошыкаў якіх ішоў такі водар, што згаладалыя падарожнікі імгненна накінуліся на няхітры тавар, як мухі на мёд. Салідныя купцы з Біржы ўмела пракладалі сабе локцямі шлях сярод натоўпу; паштовыя кур’еры, жабракі і, нарэшце, гарадская варта, якая беспаспяхова спрабавала сачыць за парадкам у гэтай мітусні, — усе яны былі гаспадарамі горада, дзе літвіны адчувалі сябе няўтульна.

— Вавілон, — выдыхнуў пан Пуцята, з цяжкасцю ўтрымліваючы за аброць каня, які пасля марскога падарожжа заўважна нерваваўся.

На шчасце, да «Залатога рога» — найлепшага амстэрдамскага гасцінага двара, дзе звычайна спыняліся арыстакраты і багатыя замежнікі, — было рукой падаць. Дарогай Радзівіл зацікаўлена азіраўся і слухаў Ворстармана, што распісваў яму гарадскія цікавосткі. Калісьці Амстэрдам атачала сярэднявечная каменная сцяна, якая, вядома ж, не магла ўтрымаць у сваіх межах гэты велізарны мегаполіс, і той пусціў карані далёка за яе межамі. Ужо не патрэбныя ўмацаванні разбіраліся для будаўніцтва, а абарончы роў з вадой стаў суднаходным каналам, які срэбнай падковай абступіў Стары горад. Было выкапана яшчэ два кальцавыя каналы, што дазволіла ўладкаваць сады каля дамоў багатых мяшчан, і ўжо ішлі размовы аб будаўніцтве трэцяга. Праз такое грандыёзнае пашырэнне Амстэрдам нагадваў гіганцкі мурашнік, і Багуслаў вырашыў не затрымлівацца тут даўжэй, чым трэба, каб агледзець будаўніцтва.

На шчасце, «Рог» выявіўся цалкам прыстойным і нават раскошным месцам. Ворстарман, які чакаў больш сціплага жылля, трохі засаромеўся, асабліва пасля таго, як насустрач князю высыпала чэлядзь і маладыя шляхціцы, якія прыбылі сюды раней разам з панам Рэйнольдам. Але калі Радзівіл параіў не пераймацца такой драбязой, гравёр з непасрэднасцю простага чалавека радасна аддаўся на ласку шчодрага вяльможы.

Нягледзячы на супярэчлівае ўражанне ад Амстэрдама, галоўным упрыгожваннем якога служыў менавіта дух нажывы і вялікіх грошай, а не архітэктура, бо няма чаго было і думаць пра ўзвядзенне па-сапраўднаму манументальных збудаванняў на багністых глебах, князь з таварыствам весела правёў тут некалькі тыдняў. Разам з Ворстарманам Радзівіл наведаў майстэрню Рэмбранта[101], які меў шалёную папулярнасць у багатых гарадскіх радцаў, і некалькі публічных аўкцыёнаў, дзе можна было купіць сапраўдныя мастацкія шэдэўры. На вялікае абурэнне пана Пуцяты, які, прадбачачы цяжкасці з дастаўкай грошай у гэтыя краі, заклікаў маладога князя быць асцярожней з выдаткамі, Багуслаў не ўтрымаўся і набыў некалькі палотнаў, заклаўшы пачатак сваёй калекцыі жывапісу. Купіў некалькі гравюр і ў самога Лукаса. Хітры, паслужлівы і прадпрымальны галандзец так яму спадабаўся, што Радзівіл, не доўга думаючы, прапанаваў яму паступіць на службу, і той з радасцю пагадзіўся.

Хутка ў госці прыйшоў і Арцышэўскі, якому Радзівіл паведаміў пра свой прыезд. Пан Крыштаф быў заняты падрыхтоўкай новай ваеннай экспедыцыі ў Бразілію, якую мусіў узначальваць ужо як адмірал і галоўнакамандуючы, пра што і сказаў Багуславу з уласцівай яму шчырасцю.

вернуться

101

Рэмбрант Харменс ван Рэйн (1606–1669) — выбітны галандскі мастак і гравёр.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)