Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 108
Перейти на страницу:

Часам Іцка зірне на каторага з нас, угадае наша жаданьне й скажа:

-- А ну-тка, пасапі ў мех. Тады мы ўсе кінемся да палкі, якой разьдзімаюць мех, і чуць не паб’емся за пяршынства. Але вось і званок! Неахвота пакідаць кузьню.

Любілі мы старога Іцку. Любіў і Іцка нас. Асабліва сяброўскія зносіны былі між кавалямі й Мацьвеем. Чаму? Ня ведаю. Магчыма, таму, што ў іх жыцьці было нешта агульнае. Бацька Мацьвея таксама ня меў ні зямлі, ні гаспадаркі й жыў з таго, што наймаўся пасьвіць сялянскіх кароў. Але Коля й Ніна, як я ведаю, рэдка заходзілі ў кузьню.

-- Што там? Толькі запэцкаешся ды адзежу прапаліш! -- казала Ніна.

А Коля чамусьці ня любіў кавалёў.

Курылка таксама часта лаяў старога Іцку.

Быў цёплы дзень. Сьнег камячыўся й чапляўся за ногі.

На пераменцы мы гулялі ў сьнежкі. Курылка, накрыўшыся курткай, стаяў на ганку. Гулялі ў сьнежкі мы на гародзе, празь які ланцужком бегла сьцежка ў кузьню. Раптам з вуліцы выйшаў Іцка з сынамі. Стары каваль нёс пару колаў, а маладыя -- жалеза на шыны.

У нашай школе вучыліся хлопцы й вялікія. Як толькі Коля ўбачыў кавалёў, паклікаў некалькі вучняў, нешта шапнуў ім. Хлопцы з крыкам і рогатам кінуліся на кавалёў. Першым бег Коля. За дарослымі кінуліся меншыя. Але некаторыя стаялі на мейсцы. Мацьвей ня ўдзельнічаў у бойцы. Дзеці кружыліся вакол кавалёў, хапалі сьнег, камячылі сьнежкі й кідаліся імі. Спачатку Іцка, Хаім і Лэйзар паспрабавалі абараняцца, але не пасьпеюць яны нагнуцца, як дзясяткі сьнежак ляцяць у іх твар, у нос, за каўнер. Настаўнік хіхікаў...

Кружыліся дзеці, бегалі кавалі. Бойка цягнулася мінут колькі. Кавалі былі рабымі ад сьнегу. Раптам Іцка спыніўся, сеў на кінутыя колы, схапіўся за лоб.

-- Разбойнікі! Што вы робіце?

Падняў руку, патрос ёю ў паветры, хапіўся за галаву. Рука была ў крыві. Зьдзеў шапку -- тонкім струменьчыкам кацілася кроў па твары. Іцка размазваў яе. Коля сьмяяўся. Курылка скрыўся ў школу. Мне стала страшна. Некаторыя таксама глядзелі напалохана і зьдзіўлена. І ніхто ня мог зразумець, як здарылася гэта.

-- Нехта каменем! -- сказаў Мацьвей.

А хто -- невядома. Толькі я ведаў, хто. У самы разгар бойкі ў мяне разулася нага, я падышоў да сьцяны школы, паставіў нагу на цэглы фундамэнта і пераабуваўся. І я бачыў, як Коля ціханька закамечваў у сьнег камень. Але цяпер я маўчаў.

Хутка аб здарэньні ўведала ўся вёска.

-- Школьнікі Іцку пабілі! -- гаварылі адзін аднаму.

-- Эт, вучы іх! Дурэюць! -- гаварылі бацькі.

Назаўтра дома мне загадалі:

-- Глядзі, не чапай, а то... Ён табе ня роўня!

Я сказаў бацьку, як здарылася гэта. Той адказаў:

-- Далі волю ім! -- уздыхнуў. -- Нечага гаварыць! Далі волю! Хутка й па вуліцы не прапусьцяць.

Я ведаў, што мой бацька вельмі ня любіў бацьку Колі.

Пасля таго больш ніхто не кранаў кавалёў, але амаль што ніхто й не заходзіў у кузьню.

Ку-ка-рэ-ку

Адзін раз у сем дзён у нашу школу наязджаў поп. Звычайна ён загадваў прачытаць ці прапець пару малітваў, задаваў два-тры пытаньні па Евангельлю і ад’язджаў. А іншы раз, апрача таго, мучыў падоўгу сьпяваньнем царкоўных песень, пакідаў без абеда на цэлыя гадзіны ўсю групу, ставіў на калені.

Аднаго разу поп прыехаў падвечар, на апошні ўрок. У школе ўжо станавілася цёмна. Праз дзесяць мінут вучні ўсіх груп былі выстраены ў рад па тры. Курылка ўдарыў камэртонам па парце, нагнуў галаву, прыклаў яго да вуха й працягнуў:

-- А-а-а-а...

Мы паўтаралі:

-- А-а-а-а...

Галасы былі расстаўлены. Поп цягнуў па-царкоўнаму. Курылка кіраваў хорам. Ён, як крумкач, махаў рукавамі, крывіў твар, касіў вочы, круціў галавой і тупаў нагамі на тых, хто фальшывіў.

-- Отча-анааа...ш... -- кацілася ў клясе.

Я стаяў у заднім радзе. Мацьвей ля мяне. Тут было цёмна. Мацьвей падпяваў у такт песьні:

-- Отча-а нааш... курэй краў... пад печ хаваў...

Яго голас зьліваўся з апошнімі. Але тыя, што стаялі ля нас, усё чулі. Душыў сьмех. Мы штурхалі адзін аднаго локцямі. Некаторыя хіхікалі. Сьпевы канчаліся. Тады Мацьвей у самым канцы сьпеваў прапеў пеўнем.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)