Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 108
Перейти на страницу:

Ёсьць зусім верагодным, што рэчка Няміга ці Няміза, памянёная ў летапісе і ў «Слове аб палку Ігаравым», ня мае нічога супольнага зь невялікай рэчкай, у істоце ручаінай, працякаючай цераз Менск і носячай гэты назоў. Некаторыя гісторыкі выказвалі думку, што ў летапісныя часы ўсякая малая рэчка бяз собскага ймя называлася Нямізай.

В. Тарасенка прыводзіць факт[42], што ўжо ўспамінаны намі гісторык акадэмік А. Ясінскі ў сваёй згубленай працы, спасылаючыся на «Уваскрасенскі летапіс», упамінаў горад Нямізу, які некалі знаходзіўся паміж Воршаю а Друцкам. Што такі горад існаваў, сьцьвярджае і сьпіс старажытных беларускіх гарадоў, зьмешчаны ў зборы дакумэнтаў і матар’ялаў «Беларусь у эпоху феадалізму». Пасьля пералічэньня гарадоў «польскых» і «кіевскых» у ім падаецца: «[ [ [А се літовскыі% Случеск’ Городец на Немне’ Мереч’ Клеческ’ Кернов’ Ковно’ Вілкомірье’ Мойшогола’ Вільно’ Трокы’ Крев’ Лошеск’ Галшаны’ Березуеск’ Друтеск’ Неміза’ Орша» і інш.[43]

Праўда, у Прыдруцьці, каля мястэчка Эсмоны (па мясцоваму Есьміна), у паўдзённа-ўсходняй частцы былога Барысаўскага павету, б. Менскуй губэрні (цяпер Магілёўская вобласьць), захаваліся сьляды нейкага старажытнага гораду. Мястэчка гэта стаіць на прытоцы Друці, кілямэтраў за дваццаць ад Друцку і за сорак ад Воршы. Прытока гэтая паказаная толькі на самых падрабязных мапах, часам без назову, часам пад назовам Усяслаўка. Але ў народзе гэтую рачулку, між іншага, значна большую за менскую Нямігу, называюць Услаўка, заместа Ўсяслаўка, а некаторыя з старэйшага пакаленьня -- Няміза. На пытаньне, чаму Няміза, звычайна адказваюць: ня мы знаем.

Берагі гэтае рэчкі вельмі тванкія, на іх і сапраўды могуць «топнуць коні»... Правы бераг Усяслаўкі-Нямізы высокі й пясчысты, цалком заняты каля мястэчка на працягу амаль двух кілямэтраў масывам «капцоў» (курганоў). Яшчэ перад першай сусьветнай вайной іх было каля двух сот. Некаторыя зь іх маюць форму падоўжаных і досыць ёмістыя й высокія. Другія круглыя, гэтыя -- меншыя, усяго мэтраў пяць-шэсьць у дыямэтры. Яны пазарасталі багуном і сасьняком...

У народзе гэтай мясцовасьці да гэтага часу ходзіць легенда, што менавіта тут разыгралася бітва паміж князем полацкіх крывічоў Усяславам і кіеўскімі князямі Яраславічамі. Гледзячы на гэты масыў капцоў, і праўда, успамінаецца із «Слова...»: «Неміз« кроваві брез« не бологом, бяхуть пос«яні’ пос«яні костьмі рускіх, сынов,[ [ [»

З-пад гары б’е моцны струмень крыніцы із студзёнай, як лёд, вадой. Над ёй да трыццатых гадоў стаяла каплічка з абразом цудадзейнае Божае Маці. Трэцяга сакавіка да рэвалюцыі тут штогод адбываліся набажэнствы. У другі раз набажэнства адбывалася на сьвята Сьвятога Духа. Зьбіраўся народ памаліцца і ўзяць цудагойнай вады. Цікава, што й вёска, якая разьмясьцілася ва ўпадзіне па-за гарой, называецца Услава (па дакумэнтах -- Усяслава).

Найбольш узвышанае мейсца правага берагу Ўсяслаўкі, дзе стаяў да рэвалюцыі (і ў першыя гады пасьля яе) дом мясцовага сьвятара, называлася «Замкам». Яго абгінаў ручай, які браў пачатак нейдзе ў лесе за в. Услава. Тут былі відаць рэшткі земляных насыпаў і равоў.

У Прыдруцьці перасякаецца некалькі вялікіх старажытных шляхоў. Шлях Менск-Барысаў-Магілёў у 1915 годзе прыстасоўвалі да вайсковых патрэбаў: яго папраўлялі, выраўноўвалі, там-сям выпрастоўвалі й пашыралі. У часе гэтых працаў некалькі капцоў над Усяслаўкай-Нямізай раскапалі. Апрача ваенных дасьпехаў і перапаленых касьцей людзей і коняў, у іх нічога не знайшлі.

Усе гэтыя весткі аўтар артыкулу сабраў, будучы ў трыццатых гадох навуковым працаўніком Беларускай Акадэміі Навук (Інстытут мовазнаўства й літаратуры). У 1936 ці ў 1937 г. паінфармаваў аб гэтым ведамага беларускага архэалёга, кіраўніка сэкцыі архэалёгіі пры Інтытуце гісторыі Беларускай АН К. Палікарповіча. Вайна й новая акупацыя Беларусі, відавочна, не дазволілі Інстытуту гісторыі давесьці гэтую справу да канца.

вернуться

42

В. Тарасенка. Старажытны Менск, б. 189. Заўвага В. Тарасенкі: «Рэзюмэ рукапісу працы акадэміка А. Н. Ясінскага «Менск -- Няміга -- Дудуткі», зробленае К. Палікарповічам у 1937 г. Рукапіс захоўваўся ў Інстытуце гісторыі АН БССР і загінуў у часе нямецка-фашыстоўскай акупацыі 1941-1944 гг.»

вернуться

43

Беларусь у эпоху феадалізму, том 1, б. 112.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)