Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 108
Перейти на страницу:

-- Куу-каа-рээкуу...

Здавалася, бомба ўляцела ў клясу. Так адразу стала ціха. Поп бегаў кругом нас, задзіраў галаву і кулдыячыў, як індык.

-- Хто крычаў? Хто крычаў?

Курылка захліпаўся.

-- Хто пеў?

Мы маўчалі.

-- На тры гадзіны пакінуць у клясе! -- сказаў поп.

Было цёмна. Хацелася есьці. Мы стаялі гуртам ля вакна. Месяц клаўся праз шыбы на парты. Раптам Коля сказаў:

-- За аднаго дурня ўсім дрэнна. Даць яму!

-- Табе даць! -- адказаў спакойна Мацьвей.

-- Мне? Я ня пеў пеўнем, ня дурэў.

Тады я ўступіўся за Мацьвея.

-- Ты каменем біў каваля.

-- Ну, дык што? Біць яго можна, -- адказаў спакойна Коля.

Тады крыкнуў Мацьвей:

-- За што -- біць? Каваль бедны, але ня злодзей. А твой бацька крадзе ў сялян муку...

За Колю заступілася Ніна.

-- А твой бацька пастух! -- крыкнула яна на Мацьвея.

-- А твой -- хабары дзярэ з мужыкоў, -- адрэзаў Мацьвей.

Коля ўжо круціўся ля Мацьвея. Я стаў у абарону. Ніна за Колю. Той крычаў:

-- Бі пастухоў!

Кляса разьдзялілася на дзьве часткі: большасць з намі, меншасць, хто быў падкуплены Колем, -- за іх. Пачалася бойка. Нешта стукнула нейдзе. Нехта крахтаў, плакаў. Рыпелі парты. У цемры падалі крэслы. Раптам:

-- Вы што?

Усе заціхлі. Ніна казала Курылку:

-- От, гэтыя басякі б’юць нас.

Курылка Колю й Ніну адпусьціў дамоў, а нас яшчэ пакінуў гадзіны на дзьве.

Па дарозе дахаты з галавы ў мяне ня выходзілі словы: «Аб’ездчык дзярэ з мужыкоў хабары. Колін бацька крадзе муку ў сялян». Для мяне гэта нова было.

Бацька дома спытаў:

-- Дзе шляўся так позна?

Я адказаў:

-- Ня буду аб’ездчыкам! Ён «дзярэ хабары».

Бацька ўсьміхнуўся:

-- Дурань ты! Яму даюць, от і «дзярэ».

Няпрызнаныя дасьледчыкі

Дзіўны быў хлопец Мацьвей! Вельмі дзіўны. Я блізка зь ім жыў. Разам качаліся ў пыле на вуліцы. Разам коняў, цялят пасьвілі. Шмат чаго мы разам рабілі.

Бывала, матка скажа Мацьвею:

-- Зьбегай, Мацьвейка, паўвядзерца вады прынясі.

Прынесьці вады для Мацьвея -- гэта ня толькі прынесьці вады. Ня так хутка гэта робіцца. Мала што можа сустрэцца цікавае па дарозе да калодзежа.

І возьме Мацьвей вядро, выйдзе на вуліцу, як раптам якая-небудзь птушка цікавая сядзе на ліпу, што стаіць ля калодзежа. Трэба-ж ведаць яму, што за птушка такая. Стаіць Мацьвей мінуту, дзьве мінуты, глядзіць, сочыць -- пра ваду зусім забыў.

Ці яшчэ!

Мацьвей часта хадзіў з бацькам за падпаска.

-- Зьбегай вунь кароў ад жыта адгані! -- скажа бацька.

Бяжыць Мацьвей. Раптам жук ці казюрка паўзе такая, што рэдка сустрэнеш. А што гэта за казюрка, за жук? А як яна паўзе, дзе жыве? Пераверне казюрку, ногі падлічыць. А бацька крычыць:

-- Мацьвей! Мацьвей, каровы глядзі вунь...

Мацьвей адгоніць тады.

-- Што ты там рабіў?

-- Так, нічога.

-- Нічога? Вар’ят!

Адлупіць бацька. Але Мацьвей прывык да гэтага й ніколі ня плакаў -- упарты быў хлопец.

Вельмі ўпарты быў Мацьвей. У школе, чым больш біў яго Курылка, тым горш ён вучыўся, тым больш розных штук адколваў. Здавалася, што Мацьвей ганарыцца гэтым.

Аднаго разу Курылка выклікаў Мацьвея да дошкі. Тады ён быў ужо ў другой групе.

-- Падзялі сорак пяць на тры і прыбаў дзесяць.

Мацьвей напісаў сорак пяць, паставіў дзьве кропкі, а далей.. маўчаў.

-- Ну! -- падагнаў Курылка.

Мацьвей аглянуўся, чмыхнуў носам, задраў галаву й пачаў глядзець угору.

-- Ну! -- паўтарыў Курылка ўжо мацней.

Мацьвей пераступае з нагі на нагу, пачынае сачыць за Курылкам.

-- Нууу! -- у апошні раз крычыць Курылка.

Бедны Мацьвей робіць крок убок, чакае нападу свайго ворага, кладзе мел на дошку. А між тым, я добра ўпэўнен, што Мацьвей куды больш ведаў, чым падзяліць сорак пяць на тры. Ён ведаў, колькі бацька атрымае ад сялян хлеба, калі за лета ад каровы кожны заплаціць па дзесяць фунтаў. Ён ведаў, колькі пудоў хлеба нь хопіць у іх да наступнай восені. Усё гэта ён сам вылічаў. А от цяпер ён ня можа падзяліць сорак пяць на тры. Гэта дзіўным мне здавалася.

-- Дык ня можаш, ня ўмееш? -- спытаў Курылка. -- Гааа?

Ён падсунуўся да Мацьвея, узяў яго за вуха, падняў угору, пацягнуў убок і толькі, як відаць, хацеў ставіць на жарству, як да вакна школы падляцеў на шэрым вялікім кані нейкі начальнік. Курылка зірнуў праз вакно.

-- Садзіся, балдаўня.

Але пакараньня Мацьвей у гэты дзень ня мінуў.

У клясу ўвайшоў «благачынны». Ён да нас прыязджаў адзін раз у месяц. Пачаўся ўрок па закону божаму.

Благачынны сядзеў ля стала, шырока расставіўшы ногі ў новых валёнках і галошах, і тоненькім галаском, прыпяваючы, гаварыў:

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)