Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 89
Перейти на страницу:

— Ты, мабыць, добра кажаш.

— Як самому сабе, браток, га.

— Будзеш маім сьведкам?

— Я?

— Ну.

— Я аб нічым ня ведаю, дарагі.

— Раскажаш ты, от, пра мяне, як пра чалавека, суду і людзям, — у далоні Сьцяпану зламаўся аловак і выступіла кроў; пакалечанае прыткнуў ён да вуснаў.

— Я не магу табе нічога пэўнага абяцаць, — ён адказаў яму сіпеючым голасам. — Я, бачыш, выкупіў пуцёўку ў вадпачынак, гэ...

Ад нязначнай ранкі на руцэ пашыраўся боль. Ад гаючай пякучасьці сьліны.

— Сьведка можа апраўдаць сваю непрысутнасьць перад судзьдзёю толькі цяжкай хваробай, — сказаў Сьцяпан.

— Ты ня зробіш мне такога, — устаў цэлы Анастас (ён — Сьцяпан не памыляўся — меў мянушку Глянцпаперчык).

— Не паратуеш, дружа, мяне?

— Як, браток? — загарачыўся ён і ляпнуў: — Цябе я не абараню, а сам прападу. Зразумей, яны, — ён панізіў голас, — так прыціснуць цябе, што ўсе мы з табою насамі ў зямлю зарыем. Нешта не даводзілася мне сустрэцца з фактам, калі начальства прайграла справу ў судзе...

— Разумею. I не крыўдую я на цябе.

— Ну, браток, бывай.

— Да пабачэньня.

Глянцпаперчык разьвітаўся са Сьцяпанам без намеру калі-небудзь пабачыцца зь ім. У першую хвіліну жадалася Сьцяпану ўстаць і выйсьці разам зь ім, нават сказаўшы: "Пачакай, і я йду". Ад млоснасьці, аднак, яму адбірала ногі, а ў горле брыняў камяк, які меў смак радыскі.

Баючыся званітавацца, Сьцяпан прымусіў сябе ўявіць рэчку й поле, купаньне на чыстых глыбінях са жвірыстым дном. Прохаладзь! Сьпеў матчыны: "Ой, рэчанька, рэчанька..."

— Да пабачэньня...

Дзьверы, незачыненыя за ім, паскрыпвалі ад скразьняку.

28.

Сумленевіч пагаліўся ў цырульніка, што адчыніў сваю майстэрню ў надта дарэчным месцы — у парт'ерні гарадзкой лазьні. Ад нядбайна востранай брытвы пякла яму скура й хацелася піць. I памыцца — вылежацца ў ваньне, ва ўсьпененай вадзе дакладна адкарэць, абмыцца й нацерці цела шурпатым ручніком; смачна пакурыць потым у чакальнай залі.

Прабыў ён у ванным пакоі мо' з гадзіну. Апранаючыся, зь недаверам зноўку прагледзеў тую паперку. "Вось табе й развод", — успомнілася яму гутарка зь цесьцем. Ён скамечыў дакумант i шпурнуў яго ў сьмятнічку, а неўзабаве — падняў адтуль, выгладзіў ды паклаў у партфэлік з грашыма.

У каапэратыў вяртаўся ён ціхай Старабаярскай (тут чуваць было гудкі паравозаў на Фабрычным вакзале).

У галоўным сакратарыяце, калі Сьцяпан прачыніў туды дзьверы, было незвычайна спакойна.

— Шэф — на месцы? — запытаў ён у сакратаркі, аж тая зьдзівілася гэтым.

— Старшыня зараз заняты, — адказала яму. — Я пазваню вам, пане Сумленевіч...

Дзяўчына пужліва ўздыхнула.

— Дзякую вам. Ня трэба — я сам, — кіўнуў ён галавою, як бы перадаючы загадзьдзя дамоўлены сыгнал.

Сьцяпану зрабілася горача. Ён зразумеў, што падсьвядома сам прыкідваецца прыніжаным, пераўтварае сябе ў жаласьлівую ахвяру чыёгасьці самавольства ў той час, калі мае ў сваім распараджэньні спосабы супрацівіцца.

"Я скажу яму пра Кіру", — вырашыў Сьцяпан. Але не адразу ён учыніў тое, да дробязаў разглядаючы габінэт, быццам нейкі мэмарыяльны пакой, прысьвечаны памяці пісьменніка або вучонага.

— Алё, — ён пачуў праз мэмбрану сухі голас старшыні, які, відаць, дагаворваў з кімсьці тэрміновае. — Так...

— Я хачу пагаварыць з табою.

— Так... А хто гэта, э, звоніць?

— Ты не пазнаеш мяне? Я — Сьцяпан.

— Як?

— Сьцяпан!

— Сьцяпан? — і, затым, старшыня да таго кагосьці: — Вы, э, прабачце мне... Алё, я слухаю, слухаю вас.

— Сьцяпан Сумленевіч тут, — вымавіў ён з расстаноўкай, набіраючыся заедлівага гневу. — Су-мле-не-віч... Чуеш ты мяне?

— Гм, э... Паслухайце вы: у мяне зараз, э, няма часу на размову. Пазванеце мне, прашу я, э, вас, заўтра раніцай, калі ласка.

— Заўтра — гэта доўга.

— На жаль, э, сёньня ў мяне крайне запоўнены дзень. Э, так.

Сьцяпан цярпліва прапанаваў:

— Я зьяўлюся ў цябе ў дзевяць гадзінаў раніцы. Добра? — ён ужо як бы пабойваўся таго, што шэф, вось, пачне сыпаць сьмехам i скажа: "Пацалуй ты мяне, ведаеш, дзе?.."

— Вы перш пазванеце мне...

— Нашто? Ці ня можна нам зараз дамовіцца?

У тэлефоннай трубцы заглохла; яе засланілі далоняй.

— А ў чым, э, справа, калі гэта не таямніца?.. — запытаў старшыня, і Сумленевіч пазнаў па яго голасе, што ён сьмяяўся.

— Дробязь: Кіра перадае табе сардэчныя вітаньні й нешта такое, што хачу я ўручыць табе асабіста, — Сьцяпан дадаў: — Калі так можна сказаць, уласнаручна...

— За вітаньні ад вашай жонкі я дзякую, э, але не разумею іх? — адказаў яму старшыня. — Адносна-ж вашай просьбы аб сустрэчу са мною, дык, э, калі ласка, званеце мне вы, э, прыкладна, у восем гадзінаў раніцы. Заўтра.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)