Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 199
Перейти на страницу:

― Не блытаю, былы таварыш камісар! Шнар свой ад вуха да рота барадой даўно хаваеш?

Тут ужо ўсе адхінуліся ад стала. А рука былога «камісара» паволі папаўзла пад стол… І тут Алесь ускочыў:

― Рукі! ― і нацэліў на ліхвяра абразанку. А той нечакана зароў нема, стол абярнуў — і да дзвярэй… І ўжо рэвальвер выхапіў… Лістапад скраю як сядзеў — толькі й паспеў, агоўтаўшыся, падставіць нагу. Таго й хапіла. Красніцкі-Асінскі бразнуўся вобзем, а калі тузануўся крутнуца й узняць рэвальвер, — на ім ужо сядзеў Алесь…

― Ну, гніда саплівая, я табе яшчэ за паклёп душу выму! — як і ні ён быццам збегчы хвілю таму ймкнуўся. — Абняславіць… Ды я кроў сваю ліў, як ты ў штаны мачыўся!

― І ў вяскоўцаў нашых апошнюю кроху адбіраў! — па-праўдзе, не ахладнеў яшчэ і Алесь, хоць і разумеў, што трэба растлумачыць усё спакойна. — Мала было? І да князёўскіх грошай памазаўся?!

Выкрыты, абяззброены, звязенены, Красніцкі-Асінскі пачаў звар'яцела апраўдвацца:

― Ды я ж асобы памочнік Багуцкага… Ён паляк! Мы з ім выконвалі важную місію Польшчы!..

― Знаем мы тваю місію… — гэта нечакана Ядвігін Ш. абазваўся, зноў падсеў да перакуленага стала, жалезную лыжку прыклаў да ілба. — Трэба ж, бугай, галаву сталом ледзь не разбіў!

А праводзячы да коней, абняў і Алеся, і Юрку:

― Ну, бадні вас камар, мала-айцы. Дальбог, малайцы! Беражыцеся там… — а Мацэлю адвёў убок — і зноў нешта цвёрда яму наказваў.

«Мяне й Юрку Лістапада зноў на ахову харчовых складоў паставілі, а Жылку накіравалі за Макарам Краўцовыім у Слонім — наладжваць справу з брыгадным друкам.

А зеленадубцы пачалі пасыілаць нам зброю, атрыманую праз палякаў ад балахоўскх атрадаў. Перадавалі з браняпоезда выібуховыія рэчы. Штабам камплектаваліся атрады па 20 - 25 жаўнераў і выпраўляліся да Сіняўкі й Семежава. На чале аднаго з аб'яднаных атрадаў пад Старобінам дзейнічаў і сам Дзяргач…

А набыць сваю друкарню рада Случчыны хацела яшчэ летам. Цяпер жа прапанавана было карыстацца друкарняй БВК. Вырашылі ўсталяваць яе ў Слоніме і заканспіраваць, каб не выклікаць пратэстаў Савецкай Расіі: другім пунктам Рыжскай дамовы Польшча абавязалася не падтрымліваць арганізацыі, якія вядуць збройную барацьбу з Саветамі. Пытаньне з друкарняй узгадняць адкамандзіравалі перш Макара Краўцова. Зьвестак ад яго не даходзіла, а дэкларацыі й улёткі неабходна было размножыць. Зрабіць гэта і належала Уладзімеру Жылку.

Напачатку, праўда, ён закрыўдаваў нават:

— Чаму я? Хібая горшы шараговец? З гэтым жа кожны справіцца… — хоць ой як цяжка будзень вайсковы даваўся хвораму хлопцу! І толькі калі хтось з шарагоўцаў пачаў даводзіць, што на курок націскаць — не вялікая навука, а вось літару да літары ўціснуць — гэта ня кожны зможа, — згадзіўся, хоць нездавальненьне ў вачах і пакінуў…

Так з Жылкавай лёгкай рукі й была аддрукавана за ўлётку «Пагоня» Максіма Багдановіча. А калі пачалося адступленьне, адозвы й новыя ўлёткі даводзілася памнажаць на звычайным гектографе…»

(З запісаў Алеся Ваяра).

* * *

Усё глыбей і глыбей укручваў яго ў свае нетры абуджаны вір памяці, усё мацней у абдоймах сваіх сціскаў, свет навакольны засцячы: як не хацеў-намагаўся штось з рэчаіснасці ахапіць і вычуць — усё праз хвілю запавольвалася, туманілася. І зноў, як зрэдзьчас на ягоныя фларыдскія Дзяды, збіраліся цяпер перад ім забытыя, думалася, постаці; ажывалі — у руху, колеру, гуках — даўно прамінулыя дзеі. Яму ажно немарасцева рабілася — ці не памарак памутнёнасці абрынуўся нечакана? А згадкі, прыпаміны ўсёй свядомасцю авалодваць пачыналі, нават чуць пераставаў, як нямела чагось левая рука, сэрца знібела і штось даўка-ўчэпістае пад ім, сэрцам спрацаваным, узрастала. Усё часцей уяўляцца пачынала, што — вось ён, стары й амаль нямоглы, праваліўся ў прогу таго бязмежнага 1920 года і выбрацца з яго і не жадае, і не можа; што гэта ён не калісьці, а яшчэ заўтра вернецца з Лістападам і Мацэлем ад Балаховіча і стане сведкам раздраю паміж штабам брыгады і радай. Так, Мацэлю з Беларускім Палітычным Камітэтам абвінавацяць ледзь не ў спробе захопу чыну ў свае рукі, нагадаюць і ўцёкі Чайкі. Брыгадную контрвыведку абзавуць ледзь не штабам Балаховіча… На канспіратыўным сходзе рада пастанаўляе арыштаваць былога камандзіра брыгады Анцыповіча… і ўвесь штаб. З даручэннем Пракулевіча да батальённага Каўпака выправіліся Русак і Бусел, каб тэрмінова «ў імя выратавання Рэспублікі» накіраваць пад камандаванне рады восемдзесят жаўнераў. Каб не агаляць фронт, камандзір батальёна адкамандзіраваў толькі палову.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)