Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 199
Перейти на страницу:

І почут пра яе па навакольных вёсках пабег. Пайшлі да прошчы людзі… Жанкі да крыжа абразок дамацавалі, абрусам яго абвязалі… Памоляцца, пастаяць, вады крынічнае набяруць — і дамоў. І Жалязовічу весялей жыць стала: то хлеба, то бульбіну, то й сала скрыль прынясуць.

Праз паўгода на паляну прыехаў старшыня сельсавета з памагатым. Насцёгалі да каплічкі сушняку — і падпалілі… Доўга сырыя бярвёны не паддаваліся…. А тут і Жалязовіч набег — дзесь па лесе хадзіў. Пачаў раскідваць сушняк — старшынёў памагаты за каршэнь паспрабаваў адцягнуць. Але ж не на таго патрапіў! Выхапіў каваль з-за пояса сваю сякерку… Ды тут ужо старшыня не прамарудзіў… Колькі разоў чуў Жалязовіч, як свінцовыя восвы ўпіваліся ў спіну, зноў да ахопленай агнём каплічкі спрабаваў памкнуцца…

Цела ягонае старшыня сельсавета з памагатым у агонь потым кінулі…

А крыж адвезлі за паўкіламетра ды ў кустах і схавалі. А праз год прошчыцкія жанкі збіраючы ягады адшукалі яго — і на спапялёнай прошчы наноў паставілі…

Да вясны Алесь ачомаўся, боль у галаве й звон надакучны аціхлі — і падаўся тады зноў з лёсам спрачацца. Тут, у лагеры, тых, хто паспеў перайсці «дэмаркацыйку», назбіралася з тысячу. Астатніх данішчыла Чырвоная армія — да дзвюх ранейшых дывізій на падмогу перакінулі й 4-ы Варшаўскі полк ды каўказскія атрады. Яны патрапілі і ў «нейтральную» зону — Адольф Іофэ, які падпісваў Рыжскую дамову, дамогся права савецкім войскам увайсці ў «нейтралку» на 77 гадзін «для очистки зоны от бандитизма» (пазней і сам Адольф Абрамавіч «ачысціцца»… самагубствам).

Мацэля агітаваў за далучэнне да Балаховіча. У лагер і сам «бацька» прыязджаў — выдаў амаль кожнаму па камплекце бялізны, па пляшцы гарэлкі… Арганізавалі запіс добраахвотнікаў у атрады Балаховіча. Сярод першых у спіс і Алесь патрапіў. (Тых жа, хто да «бацькі» йсці не пажадаў, перавялі з Палесся ў Беласток, пад апеку БВК і Найвышэйшай рады).

Месяцы з два, сустрэўшыся з Дзеркачом, прабыў у «Зялёным Дубе», а затым пацягнула бліжэй да дома. У Блёўчыцах, на поўнач ад Семежава, збіраўся партызанскі атрад. Яго, Алеся, абралі галоўным. На знішчэнне «бандытаў» наляцеў карны атрад Цыганкова — мужчын катавалі без разбору, гвалцілі дзяўчат і жанчын. Штодня да «алесяўцаў» (гэтак ад ягонага імя і празваўся атрад) ішлі пасланцы, прасілі ратунку. І вырашылі яны — жменька маладых смельчакоў-нескаронцаў — ці самім загінуць, ці ката Цыганкова знішчыць. А на тое й атрад ягоны ў недалёкай вёсцы атайбаваўся… Загулялі, падпілі — і ў вока не кінулася, што зранку на поле з баронамі й плугамі жанкі цягнуліся, а падвечар — мужчыны вярталіся. А ноччу й астатнія партызаны атачылі вёску. А трэцяй гадзіне забахкалі абразанкі, застракатаў кулямёт, перасільваючы разлівістае «гу-урра-а!»… Сонныя чэкістыя пачалі адстрэльвацца, ды ў пустую. Крык, мацюканне, стогны…

Мала хто ацалеў тады з карнага атрада.

Ну, а далей… Далей была няволя, два гады астрогу, адкуль з Божай ласкі ўцёк і прыехаў у Менск — да свайго земляка, сябра яшчэ па колішніх «папараць-кветаўскіх» пяцёрках Рыгора Мурашкі, які, пайшоўшы сцяжынай Чорнага і Бабарэкі, пабыў інструктарам Слуцкага павятовага ваенрэўкома, паслужыў у войску, затым «апасадзіўся» ў сталіцы — і ў ЦК кампартыі Беларусі, і ў беларускім НКУС. А сяброўству колішняму не здрадзіў… Доўга гаварылі, балюча ўспаміналі — і Слуцак, і Бязверхавічы Рыгоравы, што ў чатырох кіламетрах ад ягонай Цароўкі. І паспрыяў Мурашка, а з ім і Ігнатоўскі — пераслед на Алеся здолелі прыпыніць і — больш таго! — уладкавалі на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Вышэйнага педагагічнага інстытута! У 1930-м ён быў ужо настаўнікам у Радашковічах, — там, дзе колісь Ядвігін Ш. аптэкарыў… Напрыканцы 1941-га, зноў жа з Мурашкавай падказкі, стаў працаваць у «акупацыйнай» «Беларускай газэце», затым зноў настаўнічаў, прызначаўся інспектарам школ (а Мурашка пайшоў у падполле, партызаніў, ― загінуў падчас прарыву партызанскай блакады на Лагойшчыне).

Перад вайною ў будынку слуцкай раённай міліцыі тыднямі грукацеў рухавік, зняты з МТСаўскага трактара — глушыў крыкі пакутнікаў — сялянаў, работнікаў памежнага (да верасня 1939 года) горада. Трупы закатаваных вывозілі ў яр пад Амговічы — за Вясею, Набушава… Па начах збіраліся там ваўкі, днём зляталася груганнё…

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)