Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 57
Перейти на страницу:

* * *

Нахілі, Госпадзе, вуха Сваё,

і пачуй мяне...

Псальм 85:1
Дзякую, Ўсявышні, Табе За кожную лішнюю хвілю, За кожную зморшчыну на ілбе, За сілу й за бяссілле, За дзірван і за араллю, За пустку й за пушчу, За тую зямлю, Дзе люблю й не люблю, І дзе я вочы заплюшчу. Дзякую за цемру й святло, За маміны вочы, За ўсё, што было І што не было, Дзякую, Ойча...

* * *

Ты паставіў зямлю

на цвёрдых асновах...

Безданню, як вопраткаю,

накрыў Ты яе...

Псальм 103:5–6
Зімой завірухі ідуць у попрадкі, Матаюць ніткі дажджу Навальніцы, Каб толькі ты Не была без вопраткі, Каб не згарэць табе І не застудзіцца. Якімі ткачамі бездань сатканая, Пашыта краўцамі якімі? Ахінала цябе ахінае з пашанаю, Покуль трывогу час не пакіне. Цябе – Пылінку няіснасці кволую – З далані свае не здзьмухне Магута. Бясконцасць цябе спавівала Голую. Вырасцеш – Будзеш калісьці пачута.

* * *

Ісціна ўзнікне з зямлі, і праўда

прыхіліцца з неба...

Псальм 84:12
Не на тушчай – На нашчай зямлі Так, як асака разучая, Ісціна – Парабчанка разутая – Галаруч нясе вугалі. Зоркамі вугалі былі, Ды зрабіліся зоркі Знічкамі. Буры Дрэва жыцця не знішчылі. Задрамаў туман у быллі. З вугалёў выдзімаць святло – Гэта ўмецтва Зямное й нябеснае. У міжзор’і Праўда ў журбе снуе, Хмарачы небасхілу чало. Праўда да зямлі прыпадзе, Бо на хмары не абаперціся, Ісціне і пра смерці ўсе, І пра жыцці распавядзе.

* * *

На горах воды стаяць.

Псальм 103:6
Зацякаюць ногі ў вады. Знадакучыць стаяць на стромах, І тады, Ашукаўшы брады, Расцячэцца па сцежках знаёмых. І паверыць вада вадзе, Выбегшы З-пад крыса аблокаў, І сябе павядзе, Дападзе Да таемных сваіх вытокаў.
Там, Дзе небава стома стаіць, Вечны позірк паставіў воды. Горам Смутак свой не стаіць, Горам Гоіцца боль лагоды.

* * *

Няхай прынясуць горы мір людзям

і пагоркі праўду...

Псальм 71:3
Горы ўгарбелі, мір несучы, Праўдзе пагоркі падставілі спіну. Людзі чакаюць лепшай пары. Гоняць плыты прамянёў асначы, Ім ні супыну няма, Ні спачыну, У асначы падаліся вятры.
Несці нялёгка Праўду і мір. Горамі вырасці мараць Пагоркі. Як жа пагоркам З маленства ўцячы? Аж закіпае ад зайздрасці вір, Робіцца ветах ад рэўнасці Горкі. Людзі й не думаюць дапамагчы.

* * *

Хай у далоні пляскаюць рэкі...

Псальм 97:8
На даланях у рэкаў Няма віны, Рэкі нічога нікому не вінны. На даланях у рэкаў чаўны, На даланях у чаўноў Дамавіны. Дамавіны ў далонях Няволяць час, У рэкаў з далоняў Сплываюць аблокі. З далоняў поймаў, Адбыўшы папас, Узлятае смутак глыбокі.
І калі ганец прынясе Дасвеццю радасныя навіны, У далоні пляскаць усе Будуць Не таму, што павінны.

* * *

Няўжо не ўрымсцяцца беззаконнікі,

якія народ мой ядуць, быццам хлеб?

Псальм 13:4
Прыхадні разяваюць галодны рот, Раскашуецца распуста й песта. Як жытні хлеб, Усе ядуць мой народ, А ў дзяжы падыходзіць Вясёлае цеста.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)