Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Евангелле ад Мамы
Евангелле ад Мамы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Евангелле ад Мамы

Электронная книга - «Евангелле ад Мамы». Краткое содержание книги:

Маці. Мова. Малітва.
Пад гэтым трохзор’ем у свет чалавек прыходзіць. Пад гэтым трохзор’ем адыходзіць з прытулку часавога. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання — у кнізе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 61
Перейти на страницу:
Мяжа туману. Світання мяжа. Мяжа дабра й трываласці. Ад быльняжынкі аж да глыжа Апошняга прошласць трымалася.
I з незагойных бацькоўскіх магіл Уздымецца ён, і ўшчынную Акрые налі сірочыя пыл Пакрыўджанаю аблачынаю.
* * *
Да багацця бяжыш, чалавеча, I не думаеш ты, нябога, Што цябе даганяе галеча, А яна не пакіне нічога.
I ў яе зайздросныя вочы, I ў яе хапучыя рукі. Ёй таксама не спіцца ўночы, I прайшла яна ўсе навукі,
Як дарыць лахманы на плечы, Абдзіраць па-скупечы на ліпку. Пачакай. Не ўцякай ад галечы Паскачы пад ейную йскрыпку.
* * *
Рака жыцця не прывыкла паказваць броды. Яна несупынная ў паваротах сваіх. I помыслы ў сэрцы людскім — глыбокія воды, Ды чалавек разумны вычарэпвае іх.
Чарэпаць поўным каўшом не стамляецца коўшаль. I зоры начуюць у цёмных водах на дне. У водах адстойваецца марудных вякоў жаль, I туманом таемным на дапытлівасць тхне.
Руплівасць не слухаецца пакорнай дагоды. I сонца спасцігу ўзыходзіць з-пад вей. Мялець не думаюць небародныя воды. Чарэпае чалавек глыбей.
* * *
Лыжка драмаць не павінна ў дармовым супе. Падабацца хадыку не мусіць слата. Разам з зернем таўчы таўкачом у ступе Дурня — не аддзеліцца ад яго лухта.
Бо дурныя — не аруць, не сеюць — нараджаюцца самі, Каб не сумна на свеце было мудрацам. Як ні задзіраюцца сані насамі — Не зрабіцца ніколі коламі палазам.
А калі й лухта — гэта тая мякіна, Што дамешваюць часам у праснакі? Можа, усё ж памыляецца хітрая кпіна, Дзівакоў залічваючы ў прасцякі?
* * *
Нічога не забываецца ў злапомлівым свеце. Цэп на таку прысягае ўмалоту ілбом. Хто разбурае свой дом, таму накануецца вецер. I неразумны ў мудрага сэрца будзе рабом.
Спагадца старцоў і вандроўнікаў, вецер-бяздомнік Не прызнае ні вокнаў глухіх, ні дзвярэй. Без дому свайго бяскрыла блукае паломнік, А ў выраі смутку вядзе ўжо самота рэй.
I поўняцца збожжам розуму старанныя гумны. I думка не ходзіць пешкі — яна слыве. Пазірае са страхам на мудраца неразумны. У сэрцы вецер. Вецер у галаве.
* * *
У шчасці розныя, роўныя ўсе ў бядзе, Хоць кожны жыве на сваёй планетцы. Не радуйся, калі вораг твой упадзе, I сэрца не весялі, калі ён спатыкнецца.
Бо нехта лічыць ворагам і цябе, I нейчая злосць за табой цікуе таксама. I нейчая зайздрасць стажок твае долі скубе. I не сціскае пашчу бяссонная яма.
Век шчасця зямнога кароткі, як летні сон, Ды ён хоць аднойчы павінен сасніцца. Хто сябра, хто вораг — не разбірае скон, Усе перад ім аднолькава падаюць ніцма.
* * *
Не мяняй свой куток на прастору чужую, У прасторы чужой птушка гнёзды не ўе. Пі ваду са свайго вадазбору і тую, Што цячэ дамавіта са студні твае.
I прагоніць вада і засмагу, і стому, I ў чужыне па краі бацькоўскім тугу. Кожны яблык сваю захавае аскому. Як нікому, падзякуй таму ланцугу,
Што трымае цябе верадам невыводным, Прывязаўшы да родных мясцінаў душу. I напоіць вада тваю рызыку й одум. Перадасць таямніцу спарыш спарышу.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)