Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Евангелле ад Мамы
Евангелле ад Мамы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Евангелле ад Мамы

Электронная книга - «Евангелле ад Мамы». Краткое содержание книги:

Маці. Мова. Малітва.
Пад гэтым трохзор’ем у свет чалавек прыходзіць. Пад гэтым трохзор’ем адыходзіць з прытулку часавога. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання — у кнізе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 61
Перейти на страницу:
Лепшы лес сам сабе вяшчуеш, Глухнеш у нерасчутым гудзе, Слухаеш сябе — і чуеш Толькі водгук таго, што будзе.
* * *
Смерць бярэ мудраца й недарэку, I нікога не вылучае, I нікому чужога веку, Як ліхвярка, не пазычае.
Не адрозніць зямля таксама, Бедны розумам ці багаты. Пазяхае спрасоння яма — I хапае вечнае хаты.
Ды ў магілу не хочацца крозам — Не па іх прасцяк-недашкрэба. I наноў выбірае розум, 3 кім яму пакутаваць трэба.
* * *
I стане нястрашны страх, I пашы прыбудзе статку, I прахам зробіцца прах, Бо прахам ён быў спачатку.
Абух разаб’ецца ў пух, Валун зарунее мохам, Не будзе самотнець дух, Часова дадзены Богам.
Прысняцца зярняты кулю, I перадыхне знямога. I вернецца прах у зямлю, I вернецца дух да Бога.
* * *
У радасці ненажэрца, Юнак, покуль шал не сціх, Хадзі па шляхах твайго сэрца, Па бачанні воч тваіх.
Вадзіцьме цябе адвага Ў грахі да чужой ляхі, I ўрэшце пакажа развага На праведныя шляхі.
Адчуеш на раздарожжы, Бо будзеш яшчэ пулят, I старасці зірк варожы, I сталасці ціхі пагляд.
* * *
Жанчына на тое й сніцца, Каб разгаўляліся сны. I сэрца яе — пляніца, I рукі яе — кайданы.
Не хоча трапляць сініца 3-за дробнага зерня ў пятлю. Прынадай вабіць пляніца, 3 нябёсаў бярэ на зямлю.
Жанчына — мярэжа густая, Што ведае водмелі й дны. Каб іх жадаць перасталі, Не куліся б кайданы.
* * *
Людзей да тлуму ў гэтым жыцці: Спалі хоць усю лучыну,— Мужчыну з тысячы можна знайсці, Але не знайсці жанчыну.
Развееш хмары, прагоніш змрок, Саб’еш на дарогу сцяжыну, Прыслепіш зрок і прытоміш крок, Шукаючы тую жанчыну,
Якой душу даверыць бы мог, Якой бы паверыў да скону. Касе й той прыесца мурог, Палын нагоніць аскому.
* * *
Бог не скажа пра свой намер, Чалавек свае думкі тоіць. Што было, тое ёсць і цяпер, I што будзе, было ўсё тое.
I вада лёд перажыве, Неба — хмару, будзённасць — мару. Закарціць у рыжай траве, Як каню, пакачацца пажару.
Даланю навярэдзіць кассё. I лаўца дагоніць здабыча. I наноў паўторыцца ўсё. I мінулае. Бог пакліча.
* * *
He прасі заставацца ўдачу, Не малі затрымацца хвалю. Сэрца мудрых — у доме плачу, Неразумных — у доме балю.
Чалавек нараджаецца з плачу, Хісткі дол з плачом пакідае. Цешыцца маладосць: я трачу! Старасць цішыцца: я — скупая…
Узляціць малітва высока. Абначуе спагада ў храме. Боль зямны знікне ў помірг вока, Плач нябесны ўпадзе дажджамі.
* * *
Як Бог да цябе не аслеп I лёгка анёл твой лётае, Еш свой з весялосцю хлеб, Пі ў радасці сэрца віно тваё.
Ды помні: ёсць хлеб тугі, I ты прышануй асабліва яго. Ударыць віно ў берагі Карца твайго пахаплівага.
Твая задрыжыць віна На небе халоднай іскрынкаю. I прагнецьмеш кроплі віна, Яшчэ дрыжучы над скарынкаю.
* * *
Настрой з весялосцю жані, Пакуль твая доўжыцца рата. I помні пра цёмныя дні. Іх будзе ў цябе багата.
Маршчынамі на ілбе Накрэсліцца памяць слабая. I доля забудзе цябе — I некага ўпадабае.
Счарнеюць колеры усе, Насунецца ціша з узвышшаў. Бо цемра раўніва пасе Усіх, хто з цемрадзі выйшаў.
* * *
I пераважыць сілу знямога, 3 пакутай шаля — з уцехай шалю. У мнагамудрасці смутку многа: Чым болей ведаў, тым болей жалю.
Страх чуе ў цемрадзі кожны закутак, I смеласць — кожны звіў над прадоннем. I галаву падстаўляе смутак Сонным улонням, ціхім далоням.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)