Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Евангелле ад Мамы
Евангелле ад Мамы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Евангелле ад Мамы

Электронная книга - «Евангелле ад Мамы». Краткое содержание книги:

Маці. Мова. Малітва.
Пад гэтым трохзор’ем у свет чалавек прыходзіць. Пад гэтым трохзор’ем адыходзіць з прытулку часавога. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання — у кнізе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 61
Перейти на страницу:
Роспач кружыць, як тая каня, Што адводзіць страх ад гнязда. Не баіцца дабро знікання, Не мутнее ў крыніцы вада.
* * *
Кожны лёсу дагадзіць стараецца, Хто душой, хто праўдай, хто маной, Ну а лёс штовечара, штораніцы Надзяляе кожнага віной.
I віна ўвасобіцца, ўваблічыцца У людзей, у птушак, у звяроў. Кожнаму ягоны грэх залічыцца За ваду — вадой, крывёй — за кроў.
Даўца лесу за змірэнне ўлежнае Выстудзіць лянотніка ў вятрах. Аддавайце кожнаму належнае Адпаведна: мыта, гонар, страх.
* * *
I калі аб крэмень спатыкнецца крэсіва, Дык і вогнішча наесць валлё. Бо калі рашчына святая, дык і месіва, I калі корань свят, — дык і галлё.
У дзяжы душы хлеб надзённы замесіцца — На дарогу будуць праснакі. Бо дарогу, як ад сонца да месяца, Ад святла да тхла б’юць хадакі.
Без людзей жыццё — галлё бязлістае, Ліст не увесь суравеі змялі. I святому галлю цяжка выстаяць, Кораню не згубіцца ў зямлі.
* * *
I адплыве ад берага спагады, Да берага душы прыстаўшы, човен. I будзе смутак на ўспамін багаты, Вярнуўшыся з нябесных перамовін.
На дне чаўна заб’ецца рыба страху 3 вачыма, як у маладжавых зорак. I стане ранічна зямному гмаху, I недзе зоймецца лагодай золак.
Луг памяне атаваю пакошу, Параскашуецца прадвесце ў спеве. Нясіце, як сваю, чужую ношу, Няхай не зойдзе сонца ў вашым гневе.
* * *
Адна ў небыццё і ў быццё дарога. Усе мы жывём пад прыглядам Божым. Бо мы не прынеслі на свет нічога I вынесці, значыць, нічога не можам.
Не ўсыціць чэрава ненажэрца. Вачэй не засціць зайздросным совам. Не срэбра шчырае — шчырае слова Галоўны скарб наш у свеце часовым.
А вынесці можам на развітанне За ўсё, што было да душы, да смаку, За доўгаспрыянне і спачуванне Мы вынесці можам жыццю падзяку.
* * *
Калоссе араллю скасоўвае, Маланка змоўклы кут высвечвае. Бо ўсё відочнае — часовае, А невідочнае ўсё — вечнае.
У светлыні няма характару, I цемя ў цяжкай цемры кволае. I нельга вызначыць каратамі Каменне жорнаў крутаколае.
I мройліва аднойчы ўроіцца, Што небам нам наслана ў спадчыну, Асвечана Святою Тройцаю, Бо ходзім верай, а не бачаннем.
* * *
Да дня бяжыць прывітаць дзяннік Пад самы ганак сцежка крывая. Трэба, каб земляроб-працавік Першы пакаштаваў караваю.
Ён вешаў сявеныку — радню кулю На рог маладзіку-светласею I на заснежаную араллю Вадзіў басанож надзею.
Надзеяй жыве земляроб, хлебараб, У рабстве надзённага хлеба. I Бога не просіць, з рабства каб На волю выпусціў. Сведкаю неба.
* * *
Валоў ацішаюць ярмом і пашамі. Касмата дажджы прарастаюць травою. Хадзіце роўна нагамі вашымі, Каб не спанталычылася крывое,
А каб направілася пашанаю, Каб светла хацела цягнуцца ў вышыні. Паклаўшы пад бок аблачыну зляжаную, Сніць гром, што бяжыць па роўнай сцяжыне.
Раўняюць гарбаты загон баронамі. Рабіна гронамі спёку трымае. 3 абсягамі рэха, як роўнае з роўнымі. Нядоўга смяецца дарога крывая.
* * *
У зацьменне свядомасці Сонца йдзе паступова. Бо куды невядома йсці — Разгубілася слова.
Лжэпрарокі хімерныя, Сатана натуральны. Лжэпрарокам паверылі, Сатане патуралі.
I ад праўды адвернуцца, Каб вярнуцца да казак. Душа-аднаверніца Споўніць свой абавязак.
* * *
Пакіне адчаю жаццё Іржавы іржэўнік ад сутак. Прылашчы цяплей жыццё, Каб смутак не множыў смутак.
Блакіт падапруць стажкі, Дзе звянуць і зёлкі, й травы. У смутку хатуль цяжкі, У радасці мех дзіравы.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)