Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паміж зоркай і свечкай
Паміж зоркай і свечкай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паміж зоркай і свечкай

Электронная книга - «Паміж зоркай і свечкай». Краткое содержание книги:

Новую кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 19
Перейти на страницу:
Нас развялі і пасады і звады, Новыя песні і новая доля. Можа, мы гэтаму сёння не рады, Ды ўжо не вернеш былога застолля.
Пэўна, мы лаўраў і воплескаў варты — Хай за спіною павага буркоча. А не чутны болей смелыя жарты I не гараць апантанасцю вочы.
Можа, мы сыдземся зноў, як калісьці, На пагулянцы ці на юбілеі, Песні прыпомнім I рукі паціснем. Толькі разбітыя чаркі не склеім...
* * *
Як пакліча ўсявышні У сваю благадаць, Я не буду залішне На зямлі назаляць.
У святую дарогу, Дзе і мытні нямаш, Мне не трэба падоўгу Пакаваць свой багаж.
У прыпар ці ў завею, На ляту, на бягу Даспяваць не паспею, Дакрычаць не змагу.
Да свайго каравана, Што п'е з Леты ваду, Адплыву нечакана, Неўпрыкмет адыду...
Асенняе
Чаго душа мая шчыміць, Не ведаю: Ці ад таго, Што нецікава жыць, Ці ад таго, Што неба сёння бледнае I ліст апошні за акном дрыжыць.
А, можа, ад таго, Што шмат растрачана I быльнягом счарнелым зарасло, Што з памяці сплывае ўсмешка матчына I жураўля спазнелага крыло.
Забылася, схавалася пад верасам Сцяжынка ля бацькоўскага двара. I многія сябры мае не вернуцца З дарогі той, Куды і мне пара.
Не грэе сонца. Горбяцца за крушнямі Замшэлыя, цяжкія валуны. Буслы зляцелі з балацін асушаных I ўжо назад не прыляцяць яны.
На хмаркі Промні выцвілымі пасмамі Кладуцца, Каб сплываць за далягляд. I толькі пазняцвет Вачамі яснымі Глядзіць, Як і паўсотні год назад ...
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)