Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паміж зоркай і свечкай
Паміж зоркай і свечкай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паміж зоркай і свечкай

Электронная книга - «Паміж зоркай і свечкай». Краткое содержание книги:

Новую кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
Хаця нашы душы хістала не раз Пад сіверным ветрам разлукі, Ды зноў сагравалі і зводзілі нас Успаміны, Дзеці I ўнукі.
Зайздросныя людзі Ці моташны час — Хто больш разнімаў нашы рукі, Не будзем спрачацца, Бо ёсць яшчэ ў нас Успаміны, Дзеці I ўнукі.
Хто скажа, Які ў нашай згоды запас, Наперадзе — Шчасце ці мукі? Але і паміраць, і выручаць нас Успаміны, Дзеці I ўнукі.
* * *
Дзе ёсць парадак, Там ёсць душа...
На цеснай падмеценай кухні Жыве душа На дне гладыша I ў прыцьмелым вымытым кухлі, У мяккім тканым палавіку, У старой драўлянай сальніцы I ў цёмным кутку, Дзе ніяк павуку Не даюць хоць на ноч пасяліцца...
Паўдзённае сонца, Вячэрні спакой За накрытым сталом дарэчы. I ўсё пад рукой. I жывуць талакой Вясёлыя людзі і рэчы...
I не варта смяяцца з высокіх слоў: У бядламе, смуродзе і брудзе, Як пацверджана вопытам з даўніх часоў, Не было душы і не будзе.
Купалле
Зноў запалалі зыркія кастры, Зноў песні сустракаюцца ў бары I ходзіць шчасце блізенька зусім. I гэтак лёгка размінуцца з ім.
З былых вякоў у .новыя вякі Плывуць, плывуць купальскія вянкі...
Як зоркі, іскры сыплюцца ў траву. Як хмель, прызнанні кружаць галаву. Касу калыша цёплая вада. Для мілага нічога не шкада...
Ля кветкі — кветка. Ля шчакі— шчака. Цячэ, цячэ купальская рака...
* * *
Я прайшоў і праехаў столькі З хлапчуковай вясёлай пары! А ўсё клічуць тужліва сойкі У цяністьш густым гушчары.
Там, дзе вечар туманны і ветлы, Дзе ў сурэпцы круты касагор, Мой дзяцінны куток запаветны, Мой абстуканы дзятламі бор.
I ўсё вабіць здалеку лілея. I стракозы ляцяць да лазы. I лясная рака не мялее. I не менее солі ў слязы...
I калі мяне ў вырай дачасны Пазаве сцюжны вецер-скавыш, Дзе знайду я такую вось яснасць I такую славянскую ціш?...
У Міхайлаўскім
Яшчэ драмала слава маладая, А ён быў неаглядна малады — I толькі бомы з голасам Валдая Сяброўскі ўздзіў прыносілі сюды.
Услед за ветрам бег ён летнім полем I кідаўся ў разліў пахучых траў I ўсім прысадам, Сцежкам і таполям Па-царску бессмяротнасць раздаваў.
Ён тут блукаў у гордым задуменні. Ён тут чакаў каханкі тайны крок. Нястомны грэшнік, Кучаравы геній, Насмешнік, Задзірака I прарок.
Усе грахі яму даўно адпушчаны I дух ягоны ўзнесен на амбон... Плыве, Лунае над зямлёю Пушкіна Усіх расійскіх храмаў перазвон.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)