Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Данута». Краткое содержание книги:

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 120
Перейти на страницу:

5

Мінула шмат часу пасля вайны.

Аднойчы ехаў я загарадным аўтобусам і звярнуў увагу на аднаго пасажыра. Ён сядзеў уперадзе.

У пасажыра кідалася ў вочы штосьці бутафорскае. На дварэ стаяла снежаньская сцюжа, а ён быў у канфедэратцы, пашытай са звычайнай цыраты, якой накрываюць сталы.

Яшчэ на ім было прыкметнае паліто — пераліцаванае, пашытае рэгланам з некалі дарагога сукна, а галіфэ — з салдацкай коўдры.

Насупраць яго вызвалілася месца, I я перасеў туды.

Старэчая зморшчаная шыя незнаёмага з упадзінамі за вушамі не пасавала да ружовенькага маладжавага тварыка з кароценькімі вусікамі і жвавымі карымі вочкамі. Твар гэтага чалавека напомніў штосьці знаёмае, крануў нейкую балючую струнку, і я пачаў уважліва да яго прыглядацца.

Каб на чалавеку не было ўсё такое чысценькае, акуратна зацы-раванае, каб суседка не выказвала яму такой пашаны, яго можна было б палічыць за вар'ята. Навокал нас — стомленыя камандзіра-ваныя, сялянкі з пустымі кошыкамі, бітонамі ад малака, вузламі і жоўтымі спружынамі абаранкаў.

Незнаёмы вельмі цікавіўся, што робіцца за акном, нібы яму доўга нельга было гэтага рабіць, а цяпер ён можа надзівіцца светам.

Недалёка сядзеў чужаземец з тых, якія да нас зачасцілі ў госці, калі стала з гэтым лягчэй. Што ён паляк, можна было зразумець па шапцы, як у пілота, па светлым паліто, туфлях на тоўстай каўчукавай падэшве, па апельсінавым партфелі-чамадане ды па элегантнасці, якую палякі так старанна ўмеюць захаваць у любых умовах.

Незнаёмы ў цыратовай канфедэратцы нахіліўся і спытаў чалавека ў пілотцы:

— Адкуль пан?

— З Варшавы!

— О, выдатна!

Чалавек перайшоў на польскую мову:

— А якія зараз папяросы кураць у Варшаве?

— «Гевант», «Бельвэдэр», «Грунвальд»...

— А «Пласке»?

— Не!

— Шкада!.. Мае любімыя, даваенныя... Я таксама паляк. I еду туды!

— Ага!

— Ну, як там жыццё?

— Каб толькі было так да смерці!

— О-о, то выдатна!— Карыя вочкі згаслі. Побач з дзіўным паса-жырам сядзела жанчына.

Твар яе, пакрыты прыемным загарам, быў свежы, губы тонкія, а носік — з гарбінкай, але па аскетычнай сухасці вачэй, паводзін я адразу ўгадаў у ёй фанатычную каталічку.

Жанчына нешта сказала ці спыталася, і яе сусед гучна і маладжава загаварыў:

— О-о, пані Гэлена! Многія мне там чапляліся на шыю, пані паглядзела б! I адукаваныя, і прыгожыя. Але я — польскі афіцэр з добрай сям'і. Што б сказалі таварышы, калі б такую ўзяў? I я ўзяў польку. Выбіраць з чаго не было... Яна зусім непісьменная. Неін-тэлігентная. Без сям'і... Завязу да Польскі, і няхай сабе жыве. У мяне сумленне чыстае, і я спакойны. Трэба дастаць ёй у Гродні пропуск за граніцу...

I толькі цяпер мне ўспомнілася Вільня. Я раптам здагадаўся: перада мной — былы сапернік, «князь» Браніслаў Любецкі! Няўжо ты, браце?!

Быццам памагаючы мне ўпэўніцца, ён дадаў:

— Перад вайной, пані, у Вільні была ў мяне нявеста. Пекная. Маладая. I з добрай сям'і. Заручыны мы зрабілі. Немцы, холера, яе расстралялі...

«Расстралялі? Няўжо з-за майго візіту ў генералаў дом зімой 194З года?» Мне зрабілася нядобра.

— ...Што пан будзе рабіць у Варшаве?

— Го, пані Гэлена! Толькі зайду на Маршалкоўскую ў адну рэстарацыю, у другую, і знайду ўсё, што трэба — і кампанію, і занятак!

— Колькі пану год?

— Сорак сем. З іх чатырнаццаць пражыў у Казахстане сярод азіятаў. Цяпер буду даганяць. Будзьце ўпэўнены, пані, яшчэ ў Польшчы зраблю кар'еру. У Англіі ў гэтым веку мужчына адно пачынае рабіць кар'еру... Глядзі, пані, пабелены касцёл! — Браніслаў прыпаў да шыбы, але канфедэраткі не зняў, хоць, я ведаў, абавязкова зняў бы пятнаццаць гадоў таму назад.

— Але ж вы яе муж!— упарта думаючы аб сваім, дзівілася жанчына.

— Які я му-уж? Шлюбу ў касцёле не браў! У мяне сумленне чыстае, я спакойны.

Браніслаў закурыў. Грацыёзна трымаючы папяросу пальчыкамі, якія вылазілі з дзіравых замшавых пальчатак, ён казаў далей:

— Інакш я не мог. Павінен быў ажаніцца. Я афіцэр, на мяне глядзелі жанчыны...

Яго чулі пасажыры. Мясцовы народ разумее польскую мову. Звычайна пасажыры дружна нападаюць на курцоў у аўтобусе, але Браніславу не казалі нічога. Цярпелі, як церпяць п'янага, вар'ята або вартага жалю чалавека.

Раптам шасцідзесяцімясцовы прыгажун «ЗІЛ» пшыхнуў паветра-нымі тармазамі і пасажыраў кінула ўперад. Адчыніліся дзверы.

— А шафё-орчыку, ах сыно-очачку, вазьмі! Мне толькі паўтара кіламетра! Вазьмі, шафёрчыку! — чуваць было, як просіць бабка ля кабіны вадзіцеля.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)