Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Данута». Краткое содержание книги:

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 120
Перейти на страницу:

У гэтым стомленым і маральна зламаным чалавеку ледзь можна было пазнаць былога віленскага атлета і зухаватага мужчыну-прыгажуна.

— А потым?.. Прыехалі ў Румынію голыя, брудныя, абшарпаныя, прыбітыя — зноў, як дваццаць тры гады таму назад, бязродныя. Пашкадавалі нас суседзі, далі хлеба, мы наеліся і пачалі ўжо хадзіць гаспадарамі, пазіраць на румын звысоку, як каланізатары на туземцаў, абзываць іх «мамалыжнікамі»!..

У нас, палякаў, многа шляхецкага зазнайства... Пыха, самы сапраўдны эгаізм, прыкрыты таннымі патрыятычнымі лозунгамі, перамешваліся ў кожным з нас з уяўнай рамантыкай мінулага, сталі нашым характарам! — працягваў ён з болем.

Далей было яшчэ горш. З Румыніі паехалі ў Аўстралію. У Сіднеі, у гарадскім парку, гадуюць кенгуру. Да іх прыходзяць забаўляцца гарадскія лодыры. Хто на вайне ад смагі паміраў у пустынях Афрыкі, а хто не ведаў, куды падзець час... Кенгуру любяць баксіраваць. Для пацехі публікі я, трэнер першай катэгорыі, быў наняты за грошы ў партнёры смярдзючаму зверу!.. Надзеўшы баксёрскія рукавіцы, з раніцы да вечара я выходзіў на «рынг». Кенгуру намерваецца ўдарыць задняй нагой, а я не даюся. Аднойчы пана Кавальскага з Варшавы — ужэндніка пошты — звер на маіх вачах распаласаваў з галавы да ног, і кішкі вываліліся на пясок. Тады я адмовіўся ад такой работы...

— У войска паслаць мяне не захацелі: стары. Прыставілі да коал. Гэта такія маленькія мядзведзі, харчуюцца лісцямі эўкаліпта, а ў іх шмат алкаголю, таму яны ўсё жыццё п'яныя. Цэлы дзень у парку з коал рагаталі людзі, а мне здавалася — з мяне!.. Абрыдла смяшыць народ, абрыдла чужына, захацелася дадому. Прыбыў савецкі гандлёвы карабель, і я на ім уцёк. Патрымалі крыху ў Лукішках, і вось — выпусцілі, жыві, сказалі...

Левандоўскі калісьці ведаў мае палітычныя перакананні. I мне вельмі ж не хацелася сустракацца з ім пры Савецкай уладзе нязначным чалавекам, ды яшчэ і ў беднай вопратцы. Таму я доўга вагаўся, пакуль нарэшце спытаўся пра генерала.

У стомленых вачах Левандоўскага адбіліся здзіўленне і радасць. Я прыкінуўся, што бачу яго першы раз, і жывыя іскрынкі ў трэнера згаслі.

— Не, Янкоўскага там не бачыў,— адвёў ён ад мяне вочы.— I не чуў пра яго. Ён са старых кадраў польскіх патрыётаў, такія з бацькаў-шчыны не вельмі ўцякалі. Найхутчэй — у палоне або галаву злажыў...

Пайшоў я ні з чым.

З

Ніхто нічога не мог сказаць мне і пра князя. Толькі потым я даведаўся, што Браніславам Любецкім яшчэ мінулай восенню цікавіліся нашы органы, пасля гэтага ён некуды знік.

4

Канчаткова сапсаваў мне настрой пан Войцех.

Былы швейцар ліцэя паведаміў, што Альбінас Суткус да апошніх дзён лета 19З9 года працаваў у рэстаране, тады яго мабілізавалі ў польскую армію, і ён загінуў у баі з фашыстамі ў канцы верасня пры абароне польскай сталіцы.

— Мой зяць быў разам з ім у Варшаве,— уздыхнуў стары.— Зяць яго і пахаваў там на Макатове...

Бедны Альбінас!

Увесь час ён клапаціўся аб тым, каб забяспечыць сябе кавалкам хлеба. Мы не маглі нават замацаваць нашу дружбу. I вось назаўсёды сышоў з майго жыццёвага шляху яшчэ адзін блізкі мне чалавек.

Пан Войцех даў мне адрас дачкі старасты, Яніны. Беднай гімназістцы выбухам першай нямецкай бомбы ў пачатку вайны адарвала ногі.

5

Мяне ўразіла запусценне і бязладнасць, якія панавалі ў кватэры былога мажнага чыноўніка.

У пакоі ляжала дачка-інвалід, якой пашкодзіла яшчэ асколкамі і пазваночнік, а яе маці лесціла мне і ўніжалася. Ад няёмкасці я не ведаў, куды падзець вочы. Гэтыя людзі, выхаваныя на легендах часоў Ягелы і Баторыя, на ідэі Польшчы «ад можа да можа», парабіліся бездапаможнымі авечкамі, калі гісторыя тыцнула іх насамі ў рэчаіснасць. Бацькі Яніны нават ва мне бачылі таго чалавека, у чыіх руках іхні лёс.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)