Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Данута». Краткое содержание книги:

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 120
Перейти на страницу:

Лямкі з рэчавых мяшкоў паўпіваліся ў размоклыя кажухі і мулялі плечы. Боты раскіслі, зняць іх было цэлае мучэнне, прапускалі ваду, яна струменілася скрозь пальцы ўверх і ўніз — у такт кроку. А ночы насталі цёмныя, так і глядзі, каб не напароцца на яловы сучок, не праваліцца па пахі ў ваду, а галаву ўвесь час трымай утуленай у плечы, каб не пасыпаліся за каўнер ледзяныя кроплі з дрэў.

Натруджанае цела пякло і ныла, а час цягнуўся нібы вечнасць.

Зіна таксама валакла цяжар, і яе боты хлюпалі рытмічна, але трымалася яна не горш за хлопцаў.

Да Зіны ўсё падлабуньваўся прыгажун нашага атрада кучаравы Колька, якога мы празвалі за ліхую язду на кані Казаком. А яна, ускінуўшы на плячо вінтоўку прыкладам угору і падсадзіўшы руку пад лямкі мяшка, каб не так муляла, залётна страляла ў мяне вачамі, не заўважаючы Казака. Я нават западозрыў, што і ў групу Зіна напрасілася з-за мяне.

Ноччу, калі прадзіраліся праз гушчар, я ёй сказаў:

— У мяне, Зінка, дрэннае прадчуванне. Не напароцца б нам на міны!

— Я не хацела табе гаварыць,— прызналася і яна,— але і ў мяне цяжка на сэрцы. Як тады, калі налезлі ў Воўчым балоце на засаду...

— Загад ёсць загад, эх!— уздыхнуў я і зараз жа вылаяўся, бо галінка, якую адпусціў злосны Казак, балюча сцебанула мяне па твары.

— Кепска, пане Іване! — рассмяялася дзяўчына.

— Далі ў морду, і не ведаеш, з кім нават пасварыцца! — перавёў я ўсё ў жарт.

— А ты паплач, будзе лягчэй!

— Толькі што...

Мы адсталі ад групы. Партызаны ў цемры пагубляліся і ззывалі адзін другога.

— Вяроўкай нам звязацца, як альпіністам, ці што?!

— Парай хлопцам компасы панастаўляць! — запрапанавала Зіна.

— Гм, ідэя...

Мы сабраліся, і я загадаў выканаць параду. Усе паклалі рукі сабе за спіну, і той, хто ішоў ззаду, цяпер бачыў фасфарычны агеньчык ад компаса таварыша.

— I я на нешта прыдалася, бачыш!

— Нічога не скажаш...— Мне было няёмка, што да такой простай рэчы не дадумаўся сам.

Без асаблівых прыгод прыбылі мы на месца.

Наступленне на Крупкі мелася адбыцца а дванаццатай гадзіне дня. Да гэтага часу людзям трэба было адпачыць. На світанні ля вёскі мы зашыліся ў кусты дзікіх вішань у яры, паслалі плашч-палаткі, леглі цесна адзін ля другога, я ўсіх прыкрыў, а сам стаў на варту.

Заданне небяспечнае, бо гарнізон быў добра ўмацаваны. I мала нам вядомы. Бадай, няма большай небяспекі, як тая, якую ты чакаеш, але памераў яе яшчэ не ведаеш. Якія толькі страхі не лезлі ў галаву.

Вось нешта зашлёпала па полі. Я ледзь не выпусціў чаргу з аўтамата па чорным сілуэце.

— Гам! — брахнуў перапалоханы сабака, клацнуў зубамі і сігануў у цемру.

Каб не наклікаў ён сюды каго!..

Развіднела. Цішыня. Толькі ў вёсцы спявалі пеўні, скрыпелі жоравы. У яры, дзе ляжалі сябры, нейкі час чулася стрыманая мітусня, прыглушаны шэпт. Я азірнуўся. З-пад плашч-палаткі вылецеў Колька Казак з ускудлачанымі валасамі і чырвонай шчакой. А хлопцы прыкідваліся, што спяць.

— Апёкся? — паспачуваў я.

— А ну яе!.. Святошу з сябе выстаўляе, чалавечых жартаў не разумее!.. Дай закурыць, братка!

— Справы дрэнь, калі ты ўжо нават забыўся, што я не куру!

«Аднак — баявая!» — першы раз звярнуў я ўвагу на характар дзяўчыны і адчуў да яе пашану.

3

Напад на Крупкі мы не прадумалі. Каб разграміць такі гарнізон, неабходны добрая сувязь, зладжанасць груп і гарматы. А гэтага ў 1942 годзе мы не мелі і за ўсё плацілі крывёй.

Ужо з гадзіну вялі мы рэдкі агонь па доце-бункеры, як яго ў нас называлі. Гэта быў высокі вал, за ім — жылы барак. Над валам віднеўся дах, а ў насыпе чарнелі амбразуры, з якіх пырскалі злосныя агеньчыкі. Ад куль вакол нас ажно разляталася зямля — мы ціснуліся ў мокрыя барозны.

Мая група павінна была адцягваць на сябе агонь праціўніка, пакуль асноўныя часці, хаваючыся за будынкамі, наблізяцца з супрацьлеглага боку і пойдуць на штурм. Адным словам, мы выконвалі ролю жывых мішэняў, загадзя ахвяраваных, абы толькі ўдалася аперацыя.

Ляжалі мы ў барознах сярод аслізлых колікаў, што засталіся ад агарожы, і леташніх бадылёў. Каб не даць праціўніку прыцэліцца, барозны мы часта мянялі. Не краталася са свайго месца толькі Зіна. Мо ранена?.. Мы з Казаком падпаўзлі бліжэй.

— Чаго не пераходзіш у іншае месца?! — закрычаў я, убачыўшы, што дзяўчына заядла лупіць з вінтоўкі ў паліцаяў.

— Лужыну нагрэла! — заўважыў Колька.

— Ну і нагрэла, шкадую пакідаць! Не перашкаджайце!..

Паміж бункерам і намі стаяў мураваны дом. У ім заселі паліцаі з ручным кулямётам. Потым на такую службу немцы бралі і крывых і сляпых. У крупкінскі гарнізон яны паступілі па першаму набору. Усе мелі не ніжэй ста сямідзесяці шасці сантыметраў вышыні, былі дужыя, добра абучаныя — небяспечныя і смяротныя ворагі, з якімі справіцца было нялёгка.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)