Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 107
Перейти на страницу:

Аўтар “Дыялогу літоўскага шляхціца...” паставіў сабе за мэту не толькі распавесці чытачу пра Лівонскую вайну (мэта інфармацыйная), але і растлумачыць яе прычыны, сцвердзіць права Вялікага Княства Літоўскага на валоданне Інфлянтамі, пераканаць чытача ў слушнасці паходаў Стэфана Баторыя як адказу на агрэсіўную палітыку Івана Грознага (мэта публіцыстычная). Напэўна, “Дыялог...” Г. Пельгрымоўскага быў не толькі запозненым водгукам на мінулую вайну, але і меў актуальнае гучанне ў сярэдзіне 90-х гг. у кантэксце складаных узаемаадносінаў Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам і, адначасова, у кантэксце ўнутрыфедэратыўных непаразуменняў паміж Польшчай у Вялікім Княствам Літоўскім ў справе Прыбалтыйскіх земляў. Невыпадкова прыкладна ў той жа час, што і “Дыялог...” Г. Пельгрымоўскага выйшла ў свет востра-публіцыстычнае сачыненне жамойцкага земскага пісара Х. Валадковіча “Cnotliwy Litwin podaie, iakie prawo ma narоd litewski do ziemi Iflanckiei” (Б. м., 1592).

Разгледзім, як аўтарская стратэгія Г. Пельгрымоўскага рэалізавана ў тэксце “Дыялогу...”. Пачынаецца твор з невялікага маналогу Чэха: напалоханы водбліскамі полымя і густымі слупамі дыму ў паўночнай частцы неба, ён чакае канца свету. З’яўляецца Ганец, наракае на вайну, якая выгнала яго з Вялікага Княства Літоўскага, а яшчэ раней з Маскоўскіх земляў, і просіць у Чэха прытулку. Чэх запрашае Ганца да свайго дома, з пашанай выказваецца пра слаўнага ва ўсёй Еўропе караля Стэфана, і просіць падрабязна распавесці пра вайну караля з князем маскоўскім:

Proszę cię, wypowiedz mi wszelakie nowiny,

Skąd ta woyna powstała, co iey za przyczyny.

Jakowie w niey postępki y o wszytkich sprawach

Krolewskich sprawiedliwych y męskich zabawach.

(Pielgrzymowski 1594: 15)

Забыўшыся на стому, Ганец тлумачыць прычыны вайны за Інфлянты (Вялікае Княства Літоўскае “ўступілася” за Лівонскі ордэн, на які “напала” Маскоўскае княства) і, мімаходзь згадаўшы пра няўдачы караля Жыгімонта Аўгуста (падзенне ў 1579 г. Полацка), пераходзіць да падрабязнага апісання трыумфаў Стэфана Баторыя ажно да ўзяцця Вялікіх Лук у 1580 г. Пра далейшае развіццё падзеяў Ганцу нічога не вядома, але яго змяняе Рыцар – непасрэдны ўдзельнік паходу Стэфана Баторыя на Пскоў – і даводзіць аповяд да заключэння Ям-Запольскага міру ў 1582 г. (пры з’яўленні Рыцара Ганец невядома куды знікае).

Звернем увагу на функцыю трох “персанажаў-суразмоўцаў” у “Дыялогу...” Г. Пельгрымоўскага і на суадносіны іхніх пазіцыяў (поглядаў на прычыны і характар Лівонскай вайны) з пазіцыяй самога аўтара. Звычайна, сярэднявечныя і рэнесансавыя дыялогі будаваліся як спрэчкі, дыскусіі паміж некалькімі асобамі, што адстойвалі розныя погляды. Вядома, у фінале перамагаў той з супраціўнікаў, які рэпрэзентаваў слушныя погляды – г. зн. погляды самога аўтара (у антычных дыялогах ісціна дасягалася агульнымі намаганнямі ўсіх удзельнікаў размовы і не была ні дададзенай загадзя, ні канчатковай). У “Дыялогу літоўскага шляхціца...” трое суразмоўцаў адрозніваюцца не сваімі поглядамі на справу (вайну паміж каралём Стэфанам і князем Маскоўскім) , а толькі ступенню інфармаванасці пра яе.

Чужаземец Чэх выконвае функцыю слухача, і нібыта павінен быць аб’ектыўным суддзёй ў канфлікце дзвюх дзяржаў, павінен разважліва ставіцца да паведамленняў Ганца і Рыцара, якія абодва рэпрэзентуюць адзін пункт гледжання (хаця Ганец і ідзе з маскоўскіх земляў). Але яшчэ нічога не пачуўшы пра прычыны і ход вайны за Іфлянты, Чэх ужо ўслаўляе караля Стэфана, і таму не дзіўна, што ён вельмі хутка пагаджаецца з аргументамі Ганца і ва ўсім вінаваціць Івана Грознага:

Zaiste sprawiedliwe tey woyny przyczyny,

Słusznie go Król woiuie za takowe winy.

Bo tu żaden nie wątpi, że iest sprawiedliwa

Ta woyna, a z krolewskiey strony nie straszliwa. <...>

Bo ieśliż dla oyczyzny y dla iey wolnosci

Woyny względem słuszne są cney sprawiedliwości.

Pewnie ta przeciw Moskwie słusznie podniesiona,

Od ktorey wszystka ziemia Iflantska skrwawiona.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)