Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 154
Перейти на страницу:

— Я думаю… я здолею застацца на столькі. Трэба ж памагчы…

"Ах, чорт, — думаў князь, — ах, які стрыгунок горды!.. Ну, я ўжо цябе закілзаю, калі спатрэбіцца… Гэта ж падумаць, колькі ён мяне прымушае вакол сябе скакаць!.."

За сталом акрамя іх сядзела яшчэ жанчына год пад сорак, відаць, тая самая, якую даязджачы Карп, не заўважыўшы Алеся, назваў калісь "апошняй метрэскай" пана.

У слове "метрэска" было нешта таемна-нядобрае, але — дзіва! — Алесь адразу і думаць аб гэтым забыў, як толькі ўбачыў "метрэску" на свае вочы. Такі спакой быў у яе рухах, такой прыгажосцю свяціўся гэты добры, бяздумны твар. Толькі падумалася, як гэта добра, што яна такая простая.

— Пад'ешце, бацюхна, удосталь, — нараспеў сказала яна замест малітвы. — І вы, князюхна, ешце без сумнення.

Князь выпіў зялёную чарку — яна загайдалася на стале круглым донцам, зусім як Іванька-ўстанька, — і закусіў рыжыкамі свежага засолу.

— Ал-ле, — сказаў ён. — Хрыстос па душы басанож прайшоў. Чуеш, Еўфрасіння Глебавічна? Мы сёння ў тэатр ідзём… да дзяўчат.

Скоса глядзеў хітрым вокам.

— То і добра, — з усмешкай сказала яна. — Тады я ўжо загадаю, каб вам святочны ўбор падрыхтавалі. Дзяўчаты любяць, калі кавалеры добра апранутыя.

— Пойдзем, можа, разам, Еўфрасіння Глебавічна?

— Што ты, бацюхна! — узняла яна рукі. — Грэх такі! Дый страшна. Людзі нажамі рэжуцца. Пярун грыміць. А я навальніцы баюся.

Князь паціснуў плячыма.

…У будынку тэатра панавала паўцемра: рэдка-рэдка дзе бясконцыя калідоры асвятляліся свечкамі ў жырандолях.

Фае з мармуровымі бюстамі і статуямі муз пахнула парфумай і яшчэ чымсьці таемным. Праз дзверы была відна цёмная зала, заслона, асветленая знізу і таму як жывая, чуліся гукі скрыпак.

Рыхтавалася ў цемры і незнаёмых водарах нейкая таемнасць, бо ўсё больш напружана гучалі, а потым раптам змоўклі скрыпкі і віяланчэлі. І гэта звалася "Гарыслава і Людамір".

Узнялася заслона. За ёю ляжаў "старажытны Магілёў" з храмамі і каланадамі. І гэта цягнулася метраў на пяцьдзесят, такой глыбіні была сцэна. А далей, ужо намаляваны, узвышаўся гарадскі мур і за ім — Дняпро, падобны на мора. На сцэне стаялі воіны і аб нечым спрачаліся, размахваючы мячамі. І так прыгожа яны гаварылі вершам, што да горада набліжаецца вораг — войска на чале з князем Людамірам. А дачка магілёўскага князя, Гарыслава, усе апошнія дні сумная і плача.

І ўсё ж Алесь чакаў чагосьці яшчэ лепшага.

…На сцэну, у доўгім зіхоткім плашчы, выйшла дзяўчына год васемнаццаці. У яе было бледнае аблічча з вялізнымі вачыма. Яны былі большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі…

Алесь не ведаў, што ён прысутнічае пры дзіве, вялікім нават на фоне гэтага добрага тэатра, на фоне выключнай для прыгонных iгры іншых. Ён проста адчуў, як ад першых гукаў яе голасу мурашкі прабеглі па спіне.

А ноч ідзе, і коцяцца сузор'і, Як безліч караблёў у цёмным моры, Чужынскіх караблёў. Ах, бачу, бачу я: Яна плыве сюды, пагібель ўжо мая!

Няроўныя, то добрыя, то жахліва бяздарныя словы — гэта не мела ўжо значэння… Яны былі з яе вуснаў, і гэтая дзяўчына ў сваім зіхоткім плашчы была вышэйшая за ўсіх астатніх.

Ветрам дыхала са сцэны, такім ветрам, што валасы на галаве ўставалі дыба.

Была бітва. Страшна і безупынна грукатаў гром. Білі маланкі, асвятляючы на сцэне гаротную постаць.

А дзед скоса глядзеў на ўнука, на бледны твар, на рукі, што ўчапіліся ў аксаміт бар'ера, і толькі ківаў галавою.

…Білі грымоты. А за мурамі ішла бітва. І Людамір, якога ён яшчэ не бачыў, але ведаў, што ён харошы, часова адступіў. А потым было іхняе патаемнае спатканне. А потым звіваўся, як чарвяк, расказваючы аб здрадзе, і шыпеў, як змей, перад магілёўскім князем агідны дружыннік Шчур.

У цёмнай зале нечакана звонка, перарывіста ад крыўды і абурэння, выбухнуў дзіцячы голас:

— Як жа табе не сорамна?! Дрэнны ты! Злы чалавек!

Акцёры страпянуліся.

І тут… Яна забылася і глянула на яго. Князь з прыкрасці крэкнуў, вырашыў адзначыць гэты недахоп.

— Яна паглядзела на мяне, — шэптам сказаў Алесь. — Паглядзе-ела.

Крык Алеся, здавалася, прымусіў яе граць яшчэ лепей. У рысах аблічча быў смяротны боль. А голас зрываўся, нясцерпна сціскала сэрца.

О рабства страшнае! О лёс мой люты! Гарчэй за смерць кайданныя пакуты! Згасай, згасай у клетцы залатой Нікому непатрэбнай сіратой. Кайданы рабства на руках, як змеi, А за мурамi цёплы ветрык вее. А за мурамі свет! Сады! Палі!
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)