Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 154
Перейти на страницу:

За кручай і вышэй яе Дняпро шырэў, разліваючыся. Круча стрымлівала яго, не давала прарвацца ўніз і змыць усё на сваім шляху.

Касюнька ступала стомлена, але ўсё яшчэ гулліва. І вось за Кручай, за невялікім разлівам, перад Алесевымі вачыма паказаліся ўзгоркі, на якіх, як вока сягала, густа зелянеў неаглядны парк. А ў парку, на грэбені высокай грады, зіхацела нешта блакітнае і залатое. Белае, блакітнае і залатое ў пералівах вясёлкавых вадзяных струменяў.

За мостам дарога зварочвала і вяла ўздоўж Дняпра. Сажняў праз пяцьдзесят ён заўважыў пазалочаную паркавую агароджу, нібы звітую са сцяблін і траў, простую і прыгожую. Агароджа ішла і ўправа і ўлева, губляючыся ў зеляніне. А там, дзе да яе падыходзіла дарога, была брама, шырока расчыненая ў зялёны змрок алеі. Людзей не было. Толькі недзе далёка, у шатах, мякка гучалі нейкія струны, як Эолава арфа. Алесь не ведаў, што за ім сочаць і што цяпер на яго непрыкметна глядзяць дзве пары вачэй.

Пастаяўшы перад брамай, пагладзіўшы Алму, якая прыўстала на луцэ, топчучы лапамі хвасты дзвюх качак, малады коннік паціснуў плячыма і рушыў каня ў змрок алеі. Сонца было яшчэ даволі высока.

Адхон, зарослы векавымi дрэвамi, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалi звiлiстым серпанцiнам мармуровыя сходы з шырокiмi прыступкамi. Але гэта вiдавочна было не для каня. Затым алея павярнула ў шырокi яр, дзе буяла разнатраўе. Ён не ведаў, што з самага "вялiкага сядзення ў камянiцы" за паркам перасталi сачыць. Калi ж сядзенне скончылася, дзеду так спадабалася чароўнае спалучэнне працы садоўнiка, якi распланаваў i да часу выхоўваў дрэвы, i свавольства прыроды, якая вызвалiла iх ад прыгнёту нажнiц, што ён загадаў пакiнуць парк у спакоi. I вось цяпер парк буяў, i ў iм было надзiва хораша. Сярод буйнага лесу, ледзь ачышчанага ад ветрабою i пустазелля ды ад куставога смецця, траплялiся вельмi рэдка, толькi каб паказаць, што гэта не лес, што гэта назнарок, то два-тры дзiкiя камянi над уваходам у пячору, то зялёны амур, увесь у штучна ўзрошчаным на iм моху. Амур глядзеў на коннiка, прыклаўшы палец да вуснаў, а ля яго ног было высечана на каменi: "Сhut!"[57]

Алея забірала, па нябачнай дузе, усё лявей і лявей, і вось вачам адкрыўся бакавы двор палаца, прагна, быццам клюшнямі краба, ахоплены двайной каланадай. У тым месцы, дзе яна расступалася, залацілася расчыненая агароджа вялізнай брамы. І зноў мёртвая цішыня. Пясок двара роўны, і на ім ніводнага следу. Быццам ён так і ляжыць сто год.

Пасярэдзіне двара моўчкі стаіць мармуровая, у натуральную велічыню, копія з фларэнтыйскага Давіда.

Алесь злез з каня і пачаў адвязваць качак, спіною адчуваючы бязлюддзе і мёртвую цішыню.

. . . . . . . . . . . . .

Ён не здрыгануўся, ён увесь час чакаў гэтага і, усё яшчэ стоячы спіной да голасу і адвязваючы качак, адказаў:

— Дзень добры!

Потым, трымаючы качак у руцэ, павярнуўся на голас.

На верхняй прыступцы нізкага ганка стаяў, невядома як і адкуль з'явіўшыся, чалавек.

Ён быў, бадай што, трошкi менш сажнёвага росту, магутны, але здаваўся маленькiм i самотным сярод гэтага мёртвага двара.

Чалавек стаяў і глядзеў на яго з вышыні спакойна, трошкі іранічна і дапытліва.

Алесь працягнуў чалавеку качак.

— Гэта вам.

— Спадзяешся, што за дзень больш не з'ясі? — халодна спытаў той.

— Спадзяюся.

Чалавек ацэньваў. У чалавека была сівая грыва валасоў, якая, насуперак звычаям веку, не ведала парыка.

Нерухомы чалавек усё глядзеў на Алеся і ацэньваў:

"Да чаго падобны на прадзеда, на Акіма. Нават жэсты. Нават манеры. Нават голас. Валасы, праўда, і ў нявесткі каштанавыя, але гэта не ад яе… Такія вось у Акіма, у бацькі, былі… І не спешчаны… Сакалятнік, як прадзед… Манеры толькі горшыя: велічы мала. Гэта ўжо ад праклятага веку… Усё Акімава… Не, не ўсё… У таго былі сінія вочы, а ў гэтага шэрыя, матчыны… Значыць, дрэнь унук, бо гата жанчыне добра, а мужчыну, ды яшчэ Загорскаму — н-не… Будзе як сынок: ні цёплы, ні халодны… Ды яшчэ, крый божа, у царкву пацягнецца… Да пацукоў, да Кур'яновага пляменнічка-капрала…"

I, нібы адразу страціўшы ўсякую цікавасць да Алеся, чалавек сказаў:

— Так таму і быць… Хадзем, князь…

Гэтае "князь" прагучала роўна, спакойна.

Вежа кінуў качак на гарматны ствол і пайшоў паперадзе, выціраючы далоні. Пайшоў, не цікавячыся, ідзе за ім нехта ці не.

Касюнька асталася сярод двара, і толькі Алма пабегла за дзедам, зрэдку азіраючыся на ўнука, быццам не разумеючы, што звязвае яго са старым і што наогул трэба з ім рабіць: кусаць за лыткі ці падціскаць хвост…

вернуться

57

Цс-с! (франц.).

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)