Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Выбранае
Выбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбранае

Электронная книга - «Выбранае». Краткое содержание книги:

У кнігу Выбранае Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць Вежа.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 109
Перейти на страницу:
Яму нават ногі, якіх не было, Нясцерпна смылелі, Як рыбамі цені плылі на святло, Збіралі лілеі.
Прыкуты да звону, да лёсу свайго, Маліўся ён, плакаў, Каб выраслі кіпці і крылы ў яго Драпежнага птаха.
Ён сэрца б князёва штодня вырываў З крывёй, каб напіцца!.. О, як ён кахаў яе, як раўнаваў Красу-Мілавіцу!
Цар-рыбу, што ў Прошчы спрадвеку жыла, Прасіў, каб ніколі Красу-Мілавіцу бяда не знайшла Ні ў лесе, ні ў полі.
Цар-птушку, якая вяршыла палёт Над Прошчай спрадвеку, Схаваць Мілавіцу прасіў ад нягод, Ад крыўды і здзеку.
Цар-рыбу прасіў і Цар-птушку прасіў, Што зналі ўсё самі, А сам ён праспаў Мілавіцу, прасніў Вяшчуннымі снамі. У снах тых пісаў з Мілавіцы абраз Князёвы дарадца. Князь мовіў: "Старайся", дарадца ў адказ: "Я рады старацца".
I жах у тых снах працінаў кожны раз, Як сталь нажавая, Калі любаваўся народ на абраз: "Дальбог, як жывая!"
4
Стагналі званы, галасілі званы На белай званіцы, Як неслі ў князёвы скляпы-курганы Красу-Мілавіцу.
Гудзелі званы, знемагалі яны, I чулася ў гудзе: "Не будзе нявесты - не будзе вайны I бунту не будзе".
Нібы звар'яцеў на званіцы званар, Вяшчаючы люду, Што скрозь і паўсюды патоп і пажар I ворагі ўсюды.
Цар-птушка ляцела, Цар-рыба плыла, Мінаючы сеці. Адна ў званара Мілавіца была, Адна ў цэлым свеце.
У белых лілеях ляжала яна, Нібыта жывая,- Ды ўжо муравалася ў склепе сцяна, Сцяна межавая.
Магільшчык зрабіў сваю справу, і поп Зрабіў сваю справу. А з плошчы ніяк не сыходзіў натоўп I прагнуў расправы.
Глядзелі дарадца і князь, як сычы. Расправа блукала: "З чаго яна раптам заснула ўначы, А ранкам не ўстала?" "Вяшчунна мне снілася кроў на мячы",- Князь думаў у спудзе. Дарадца на вуха: "Не бойся. Маўчы. Нічога не будзе".
А слова крывёй набракала, як клоп: "Атрута... Атрута..." "Матруна",- дарадца шапнуў, і натоўп Ускрыкнуў: "Матруна!"
5
На межах князёвых стаяла вайна. Расправа блукала. Пра гэта не знала Матруна - яна Нічога не знала.
Але за пагібель нявесты-красы, На радасць народу, Яе за сівыя цяглі валасы Пад меч, на калоду.
Цар-птушка ляцела. Цар-рыба плыла. "Я не вінавата, Я зелле зварыла, я зёлкі дала",- Крычала вар'ятка.
Дарадца на плошчу прывёў каваля: "Вось меч табе катаў. Ты б княжыча няньчыў, садзіў на каня. Суцешся адплатай".
Пазногцем спрабуючы вострую сталь, Гаротны, суровы, Каваль адказаў: "Не на тое каваль, Каб секчы галовы.
Бог даў Мілавіцу і ўзяў яе Бог, Куды - не дазнацца..." "Як скончыцца ўсё, дык адразу ў астрог", - Падумаў дарадца.
I крыкнуў: "Даказана ведзьмы віна! Гэй, варта! Гэй, каты!" I ўпаў з неба голас: "Мана! Не яна, А князь вінаваты! Не ўзяў Мілавіцу, каб Бог яе ўзяў, Каб плакаў убогі!.." Каваль перад князем і шапку не зняў, I плюнуў пад ногі.
"Бунт? " - крыкнуў дарадца, і выбухнуў бунт! З вачамі сляпымі, Як смерч, ён круціўся, вяршыў самасуд Усіх над усімі.
Вар'ятка Матруна, сівая сава, Крычала: "Свабода!.." Кацілася за галавой галава З крывавай калоды.
Ад бунту сп'янелыя, як ад віна, Гулялі халопы,- I рушыла ў межы князёвы вайна Пажарам, патопам.
Спяшаліся князя князі ратаваць, Палілі, тапілі, На бунт насылалі за рацямі раць, Мячы ўсе ступілі.
6
Званар галадаў. Яго смага гняла. I ў сне ці ў прыпадку, З крывёй на званіцу збаны падала Матруна, вар'ятка.
"Ты што гэта, - сцяўся званар, - ты чаго?" "За мой паратунак Ты голас падаў - гэта рэха яго", - Сказала Матруна.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)