Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Выбранае
Выбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбранае

Электронная книга - «Выбранае». Краткое содержание книги:

У кнігу Выбранае Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць Вежа.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 109
Перейти на страницу:
На слізкія дыбы Вялі іх. Жалезам пласталі. Драпежныя рыбы — Кастры інквізітараў білі хвастамі.
На пыл іх малолі, Але не было паратунку — Крамола ў крамоле, Нібыта ў матрунцы матрунка!..
На чорта нам гэта Здалося, крамольны мой дружа?.. Аднак паглядзі: Палымнеюць штолета Крамольныя ружы.
I, не растаптанае ворагам, Плешчацца вольна Палотнішча сцяга чырвонага — Ветразь крамольны.
Крамольна пад ім у замшэлым балоце Тлусцець неспатольна. Крамольна загінуць на ўсплеску, на ўзлёце, А жыць — не крамольна.
Крамольна самнамбулай бегчы па даху На голас прамоўны, Крамольна наскрозь асцярогай прапахнуць, А рызыкай — не крамольна.
Вядома, не горшы з людзей, Хто прамовы ў цытатнікі выпісаў. Ёсць выпас ідэй — I ідэйныя коні на выпасе.
Мяшкі травяныя. Пасуцца, заразы. Трактаты складаюць прыстойна, Уцяміўшы: базіс — надзейная база, Падмурак пад конскае стойла.
Зусім не на тое крамольна Кастрычнікам век узрывалі, Каб гэтыя коні Бакі нагулялі!..
Таварышы коні! — і кожны, і разам — Гэй вы, прысцяжныя мае: Сягоння для сацыялізма абраза Даказваць, што ён існуе!
Няўмольнай хадою па свеце ён крочыць, Чырвоных сцягоў расстаўляючы вешкі; Ні атамнай доўбняй яго не прыкончыць, Ні конскай даўбешкай.
Выграбем конскія яблыкі з дому Шуфлямі і качэргамі!.. Сацыялізм — не догма. Сацыялізм — энергія!
Плюс (!) электрыфікацыя ўсёй дзяржавы, Каб зводдаль было відно: Хто служыць і робіць дзяржаўную справу, А хто вырабляе...
Глядзі, як гарцуе коннік раённы! Яблыкаў — толькі збірай. Нібыта раён — Персанальны ягоны Рай.
Няма нейкай праўды ў раённым маштабе I веры ў раённай меры. Мы скрозь на службе ў дзяржаўным штабе Адзінай праўды і веры.
Будні, парады З Леніным зверым: Якой будзе праўда — Такой будзе вера.
Нам крочыць супольна Да гэтае веры адзінай Пад небам крамольным Савецкай крамольна-чырвонай Краіны!
П а с к р ы п т у м
Што ж, слухач, як кажуць: песня спета. Пішуцца апошнія радкі, У якіх, хоць мы не тукмакі, Я хацеў бы ўдакладніць-такі Сутнасць, Сэнс канцэрта для паэта.
Тут няма з чаго рабіць сакрэта: Я прашу пад іменем паэта (Іменем сапраўднага Паэта) Разумець ратая, каваля,
Фізіка, міністра, верхалаза — Паасобку ўсіх і ўсіх адразу, Хто не можа зняць з сябе адказу За жыццё, што будзе нас пасля... Хто не даў зямлі згарэць каметай, Кім зямля апета і сагрэта I на кім трымаецца Зямля.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)