Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Выбранае
Выбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбранае

Электронная книга - «Выбранае». Краткое содержание книги:

У кнігу Выбранае Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць Вежа.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 109
Перейти на страницу:
На возеры тым, на блакітнай вадзе Бялеюць лілеі. Душа мая там, як на Боскім судзе, Баліць і святлее.
Яе тое возера ў воды свае Празрыста ўлюбіла. Да дна таго возера не дастае Нячыстая сіла.
Святлее ў тым возеры храм на гары Званіцай высокай, I спіць на званіцы званар да пары
Глыбока, Глыбока.
У белых лілеях яму так даўно, Так соладка спіцца, Што снамі ягонымі ўсыпана дно Да самай званіцы.
Усмешка блукае ў яго на губах, Як ветрык на ўзлеску... Стаіць нерухома вада ў берагах - Ні хвалі, ні ўсплёску.
Дрымотна сваім і чужым берагам - Ні ўсплёску, ні хвалі, Нібы не схавалі ў тым возеры храм, Нібы пахавалі.
Вякамі сплываюць над возерам тым Лілеі аблокаў - Над храмам, над крыжам яго залатым, Званіцай высокай.
2
Ен жыў на званіцы, бязногі званар На храмавай вежы. Сачыў з-пад нябес, дзе патоп, дзе пажар, Дзе вораг на межах.
Прыкуты да звону, да лёсу свайго, Глядзеў на абшары, I цёмныя хмары плылі да яго, I светлыя хмары.
Пад храмам люстэркам ляжала вада, Лілеі люляла, I ў тое люстэрка цягнула нуда - Аж вочы смактала.
На раме люстэрка шумелі лясы, Палі красавалі, I рыкі звяроў, і людзей галасы На вежу ўзляталі.
Адтуль, дзе спрадвек майстравалі яны Калыскі і труны, З ядой і вадой падымала збаны Вар'ятка Матруна.
Яна на калені ставала ў куце На звон памаліцца - I ўсё мармытала: "На згубу расце Краса-Мілавіца".
Кавалак у горла не лез званару, Як, слінячы губы, Шаптала вар'ятка: "Атруты збяру На згубу, на згубу..."
Так дні праміналі, вятрамі гады Хісталі званіцу... Нявестаю князь, уладар малады, Абраў Мілавіцу.
"Красу-Мілавіцу, дачку каваля?! Ой, княжа! Ой, смелы!.." I ўздрыгнула пад капытамі зямля Суседніх удзелаў.
За новым ганцом скача новы ганец З пагрозай адною: "Як пойдзеш з дачкой каваля пад вянец - Мы пойдзем вайною.
Твой шлюб - гэта ганьба для нашых дачок, Абраза цяжкая..." I князь закруціўся між іх, як ваўчок, Як воўк за сцяжкамі.
На плошчы шторання натоўп віраваў, Народ, князю любы, I голас Матруны яго свідраваў: "На згубу! На згубу!"
Прамоўцамі, быццам балотная гразь, Мясіліся словы. - На згубу яе! - I яго! - Ён не князь! - Ён зяць кавалёвы!
Разгублена варта стаяла наўзбоч, Гатова прадацца. I з тварам чарнейшым за чорную ноч Князь клікнуў дарадцу.
"Скажы, што рабіць?" - ён дарадцу спытаў. Быў рады старацца Заўсёды дарадца. З паклонам устаў I мовіў дарадца.
"Казырная карта адна на стале, На ўсё твая воля. Як хочаш жаніцца - жаніся, але Не князь ты ім болей.
З натоўпу сабраць пераможную раць - Пустая спадзеўка, Не стане ніхто ваяваць, паміраць За простую дзеўку.
Калі ж адрачэшся цяпер ад яе - Набычацца шыі, Успомняць: каваль з Мілавіцай - свае, А тыя - чужыя.
Як толькі адчуюць тваю слабіну - Пра сілу забудуць. Ты ў пастцы: суседзі рыхтуюць вайну, Народ прагне бунту.
I ўсё праз адно. I парада адна: Мы ўлада. Мы суддзі. Не стане нявесты - не прыйдзе вайна I бунту не будзе.
Нявеста твая заняможа ўначы. Ёсць зёлкі ў Матруны". I, гледзячы ўбок, князь прамовіў: -Лячы. Мне сёння прыснілася кроў на мячы. Рабі, што прыдумаў.
3
Ён жыў на званіцы. Цар-рыба плыла, Мінаючы сеці. Адна ў званара Мілавіца была, Адна ў цэлым свеце.
Начамі ён бачыў: два цені здаля Ішлі, каб спаткацца, Адзін - ад хаціны старой каваля, Другі - ад палаца.
Як бралі адзін аднаго за руку, Спаткаўшыся, цені, У звоне матляўся ён на языку I біўся аб сцены!
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)