Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
Чым далей, тым болей вышэла i блакітнела неба, яснеў i шырэў свет ад пабольшанага i амаладзелага сонца — Хорс-бацюхна, што ўжо не толькі светла i ласкава ўсміхаўся Зямлі-матухне, але гуляў са снегам, змушаў успыхваць яго белым полымем, спрыяў збірацца пад ім вадзе, што пакрыху аточвалася долу, каб з кожным днём дужэй бруіцца з больш нагрэтых пагоркаў уніз. Яшчэ ніхто яе не бачыў, але, мабыць, кожны адчуваў, што яна ўжо ёсць, зліваецца ў зручнейшыя мясціны, каб у свой час выбіцца на паверхню, загуляць у каляінах i рытвінах, а потым, за адну цёплую ноч, заліць лагчыны, лёд на рэчках i ручаях, а яшчэ пазней, мабыць, пад канец сакавіка ці ў красавіку, паімкнуцца стаць морам, а не стаўшы ім, пад нейкаю сілай хлынуць паводкаю да сапраўднага мора, туды, куды імкнуцца, бадай, усе вялікія i малыя рэкі.
Усяслаў на пачатку зімы, хоць i было няўстойлівае, слотнае i сцюжнае надвор'е, пачуваўся аднак добра. Рабіў сваё ў Навагародку ці выязджаў за горад, у воласць, прымаў пасла нцоў з іншых краёў, з задавальненнем займаўся хатнімі гаспадарскімі клопатамі, цешыўся Любчыным каханнем — цяпер яна i пільна сачыла, каб ён заўсёды быў свежа ды хораша апрануты, смачна накормлены, i грэла яго цела, яго душу сваім целам i сваёю душой. Але вось пазней я гоны спакой па чаў парушацца. Яму ўжо i заснуць было нялёгка, a калі змружваў павекі, дык мог прачнуцца сярод ночы з нейкім незразу мел ым неспакоем i пасля доўга то ўспамінаць самае рознае былое, за многае сябе дакараючы, то думаць, нават пакутліва разважаць пра новае. Можа, гэта было i з-за таго, што зусім нечакана абрынулася нямала неспадзяваных трывог. Яго вельмі непакоіла, што з кожным днём слабее i слабее князь Ізяслаў, які да сваёй старэчай нямогласці дадаў яшчэ i новую (ноччу, не хочучы будзіць сонную маладую пакаёўку, спрабаваў сам выйсці са спальні, але ўпаў i зламаў руку), усё больш хваляваўся, што пачала цяжка пераносіць цяжарнасць Любка, то ванітуючы ад непрыдатнага ёй паху ці кавалачка мяса, то зусім абміраючы. Але, бадай, найбольш затурбавала тое, што сусед-саюзнік, Міндоўг, надта няўдала схадзіў у паход на куронскія землі, дзе не толькі не ўзяў крэпасці крыжакоў i не пабіў ix, але, знянацку атакаваны запасным крыжацкім атрадам у спіну, мусіў адмовіцца ад аблогі i ўцякаць, хавацца-абараняцца ад крыжакоў ажно ў сваёй Руце. Гэтае паражэнне вядомага грознага літоўскага князя-верхавенца не магло не ўзрадаваць, не натхніць крыжакоў на свае вылазкі на язычніцкія, а то i ахрышчаныя ў праваслаўе землі, а заадно гэтая няўдача не магла не раззлаваць падуладных Міндоўгу некаторых літоўскіх князёў, не падштурхнуць ix на тое, каб адабраць у яго вяршэнства, а з ім самім расправіцца. Пераможца ёсць пераможца, яму не толькі ад чэлядзі, але i ад знаці слава, пашанота, пакланенне, пакора, боязь перад ім, a ўсё гэта значыць адно — мацунак ягонай улады. Пераможанаму ж не толькі спачуванне, але i злосць, ускладанне на яго віны, а то i спроба прыбраць яго. Што да Літвы, то цяпер там найперш павінен уладарыць Міндоўг, нават толькі Міндоўг: іначай Літва можа апынуцца пад воляй Жамойці, што імкнецца супернічаць i слбраць літоўскія, а то i іншыя язычніцкія землі пад сваёй вярхоўнай уладаю. Няма ніякага сумнення, жамойцкі князь Выкінт, хоць i родзіч Міндоўгу, выношвае прагавітыя намеры i дзеля ix, канечне ж, як рысь лася, будзе падпільноўваць якраз Міндоўга, каб у зручны момант скокнуць яму на карак.