Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 187
Перейти на страницу:

Усяслаў не паспяшаўся запытаць, што гэта за такая навіна. A Расціслаў ажно здзівіўся:

— Не хочаш пачуць тое, што можа шмат змяніць у нашых варунках з Данілам?

— Ведаеш — скажы.

— Скажу: князь Даніла i Андрэй-дворскі паехалі ў Арду, да Батыгі...

Вось чаго так узбудзіўся Расціслаў. Баіцца, каб не загінулі там яго заступнікі, якім ён служыць як вартавы сабака.

— Чаго маўчыш? — запытаў Расціслаў.— Страх узяў?

— Ніякага страху ў мяне няма. Я так i думаў.

— Што?

— Што князь Даніла туды паедзе, а замест сябе пакіне Васільку.

— I цябе не палохае, што князь Даніла падаўся да азіяцкага тыгра ці на ярлык, ці па смерць?

— Не.

— Чаму?

— Не будзе князь Даніла, дык будзе князь Васілька ці іншы гаспадар.

— Ты не любіш князя Данілу, ты супраць яго шэпчашся з Мендогам!..

— Гавары ды не загаворвайся! — сярдзіта сказаў Усяслаў.

— Скажаш, ты не хочаш аддзяліцца ад Данілы яшчэ болей? Не бачыш Навагародскую зямлю саму па сабе, над усёй Літвою, а сябе — уладаром пры нашым хворым ці чужым князі, як! будзе слухаць цябе?

— Глядзі ты! — пакпіў Усяслаў.— Я i сам не ведаў, што ў мяне такія прагавітыя намеры, самалюбнасць, а то i пыха! Выходзіць я мару пра сілу i лаўры ўладара!

— Скажаш, я — дурань, нічога не разумею? — Расціслаў не адступіў.— Не ведаю, дзе праўда, а дзе жарцікі?

— Ты сваёй праўдай ужо даўыо аглушыў вушы Андрэю-дворскаму.

— Канечне, я — яго віж! — пакпіў ужо i Расціслаў.— Не pa да to яму усе нашы таямніцы!

— Усе нашы таямніцы — ніякі не сакрэт для Андрэядворскага. Я сам летам усё адчуў.

— Не ўсё не толькі ён, але i я ведаю,— выскаліўся Расціслаў.— Тое-сёе тут знаюць толькі двое: князь i ты! I гэта найперш супраць князя Данілы! На яго вы збіраеце сілу!

— Aгa, каб напасці! Вось, калі яго няма дома, хутка i папром туды!

— Не, я — не дурань! Мяне вакол пальца не абвядзеш!

— Ладна, разумнік вялікі,— ціха, каб не пачулі яго людзі, сыкнуў Усяслаў.— Прэч адгэтуль! Хуценька! Іначай зграбу за каршэль i выкіну, як пса, за вароты! Зводнік! Падбухторшчык!

Сык гэты быў такі пагрозны, што i п'яны Расціслаў зразумеў, што трэба адступаць-сыходзіць. Як толькі ён ужо ў цемені пакінуў двор, сюды адразу ж сам завітаў Голуб.

— Што Даніла паехаў у Ардў, я ўведаў раней за Расціслава,— ужо ў цёплай святліцы, за ci алом i гліняным кубкам прыемнай медавухі адказаў той, калі Усяслаў запытаў у яго пра гэтую навіну. Але я, выбачай, не паслаў да цабе ганца наўмысна. Хацеў, каб ты там пабыў болей, адпачыў крыху. Тым больш, што Даніла адтуль вернецца, калі вернецца, то не хутка. A Васілька без яго нас чапаць не будзе. У яго цяпер нейкі інтарэс у Кракаве, дык хутка пзедзе туды.

— Хто ж вернецца з ярлыком на Галіцка-Валынскую зямлю ś будзе зноў пасягаць на нас? — не ў Голуба, а сам у сябе запытаў Усяслаў.— Стары Міхаіл Чарнігаўскі ці маладзейшы Даніла?

— Хто ведае,— развёў рукі той.— Хто найболыд дагодзіць Батыгу, таму i будзе міласць. Ды яшчэ будзе нямала значыць i тое, за каш закіне слова Батыгаў дарадца па заходняй i паўднёвай Русі, па «вячэрніх краінах» рыдзель ордэна Святой Марыі Альфрэд фон Штумпенхаузен. Так што, Усяслау, спакойна пачака.ем, а хвалюецца няхай Расціслаў.

— Ён узбуджаны.

— Вельмі,— сказаў Голуб.— І вось што, Усяслаў. Калi ты ад'ехаўся з дому, твой дружыннік Любамір адразу ж пабег да Расціслава. Прасіўся да таго на службу. Але Расціслаў вярнуў яго да цябе. Баюся, што вакол тваёй грудзiны абвiўся змей-вуж.

— Прасачу.

— Я на тваім месцы выгнаў бы яго, Усяслаў,— параіў Голуб.— I сквапны дзяцюк. Яму давярацца не трэба.

— Пагляджу-падумаю,— адказаў Усяслаў, яшчэ не маючы вялікай злосці да таго, на каго да нядаўняга часу не было нараканняў.

Раздзел чацвёрты

1

Як часта бывае ў тутэйшых мясцінах, зіма сёлета таксама заваёўвала сваё доўга: як толькі дарываўся калючы сівер з поўначы, дзе звычайна доўга ляжыць снег, глыбока прамерзлы дол, а то, кажуць, за краем зямлі з маленечкімі елкамі, у моры, таўшчэзныя горы лёду, дык тады i тут люцеў, прабіраў да касцей холад, а з неба валіў вялікімі мокрымі i цяжкімі хлапінамі снег, калі ж гэтая сцюдзёная паўночная плынь слабела i запынялася, а замест яе паволі наплываў вільготны цёк з недалёкага Варажскага мора, то неўзабаве ўсё супакойвалася i мякчэла, a калі яшчэ даходзіў цяплейшы дух з поўдня, дык у паветры вільгатнела, снег вадзяніўся, а то i зусім раставаў, a ўслед крапаў дождж, праз некалькі дзён зноў выхалоднівалася i зноў марудна хлюпалі зверху ўніз цяжкія матылі.

Снежань быў пахмурны, самы змрочны з усіх месяцаў; вельмі рана, амаль пасля паўдня ўжо, цямнела, дык рана запальваліся лучыны ці сальнікі ў людскім жытле; мужчины правілі хамуты, стары абутак альбо шылі новы ці высякалі, вырэзвалі розную ўсячыну з дрэва i касцей; пажылыя жанчыны ткалі, вышывалі, a дзяўчаты i дзеці драл i пер'е. Пасля Варвараў i Міколы Зімовага зіма ўсё ж выцвярдзіла на камень зямлю i накрыла яе белаю коўдрай, густа ўсыпала снежным інеем дрзвы, дык навокал запанавалі шэрань i бель, нібы ў казачнай снежнай краіне, а пасля каляд, ужо ў студзені (стычні), калі пасля сумнай Піліпаўкі загарэзавала моладзь, зіма таксама ўволю пацешылася, пасваволіла завірухамі, накруціла сям-там такія гурбістыя горы, што ў многіх паселішчах засыпала снегам не толькі невысокія зямлянкі, але i паўхаты. У лютым (снежыне), кал i ўдзень начало вышэць, падблакітнівацца неба i большаць, цяплець сонца, мяцеліцы пацішэлі, а потым, пасля Стрэчання, збеглі ў іншыя краі, а замест ix уночы ярэў такі мароз, што ад яго аж трашчалі-стралялі бярвёны ў дамах. Пакрыху пачало адліжыць — снег асеў, ашарпачыўся, дык адразу ажывіўся ў ваколіцах pyx — люд узяўся вазіць назапашанае ўлетку на лугах сена, з лесу — дровы, зачасцілі ў Навагародак i паўз яго свае i чужаземныя купцы. Пад канец лютага зіма, баючыся вясны, брала сваё, як кажуць, збягала начамі: удзень ужо ўладарылі ясната i цяпло, a ўночы збіраўся, туманіўся холад альбо ціха трусіўся скупы снег. Чым большую сілу набіралі адлігі, тым мацней тамілі яны чалавечую душу, а заадно галавакружна ўзбуджаць — надта тады, калі пачынаў казытаць нос пах адталых дрэў ці сцен хат, лапічак ашленай зямлі на прызбе. Цяпер ужо зусім іначай хвалявала нават начная зяба. Так паволі, але нястрымна ўсё ішло да Новага году[75], да гукання вясны.

вернуться

75

Тады Новы год адзначалі ў сакавіку.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)