Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 187
Перейти на страницу:

Калі ехалі ў Навагародак, Усяслаў ужо не пасаромеўся, пры ўсіх спадарожных прытуліў Любку да сябе:

— Малайчына!

— За што? — схамянулася ад задуменнасці тая.

— За сваю вяльможнасць!

— Якая там вяльможнасць! — Любка, здаецца, была незадаволеная сабою.— Як я апынулася разам з гэтаю Ядвісяю, дык яна спачатку агледзела мяне так, што аж мае пяты запацелі, а потым давай з ухмылачкай загаворваць са мной то на адной, то на другой чужой мове, а я нічога ж не разумею, маўчу, нямею!

— Канечне, не шкодзіць ведаць чужыя мовы,— адпускаючы яе, мякка прамовіў ён, сам могучы чытаць i нісаць лацінкай, па-нямецку ды ўсё разумеючы, што гавораць князь Даніла ці магнат Баляслаў.— Але зусім ніякая не бяда, калі добра ведаеш i любіш толькі сваю родную мову!

— Ледзь-ледзь, але я вытрымала, пакуль яна нацешылася. А тады i кажу ёй: «Я разумею, панна Ядвіся, што вы можаце сказаць пра мяне: праўда, я нідзе далей свайго Навагародка не была, хоць хацела б паглядзець свет вялікі, шмат чаму навучыцца. Але тое, што трэба мне, жонцы майго мужа, ведаю добра».

— Малайчына!

— А яна аж пыхнула, вочы па яйку сталі, але апомнілася, нічога не адказала, амаль адвярнулася, смыляе-смыляе губамі i пазірае ў акно на двор. Я ж сама села, супакоілася i чакала, пакуль нас не паклічуць.

— Малайчына! Ты добра збіла яе пыху.

— Чым?

— Сваёй красою, розумам i годнасцю.

— Мне здаецца, яна зненавідзела мяне, што я, такаясякая, стала тваёй жонкаю,— прамовіла Любка, а затым дадала: — Можа, i без радасці вялікай, але яна пайшла б за цябе.

— Я, па-твойму, та к i заманлівы мужчына?

— Для яе найважней тое, што ты знатны i багаты, што за табой яна была б зноў вяльможнай.

— Скажу шчыра,— не маніў i ўжо не жартаваў ён.— Яны пра гэта са мной не гаварылі.

— Не паспелі...

— Затое я паспеў ухапіць цябе, краса мая ненаглядная,— усміхнуўся.— А мовам чужаземным, калі хочаш, навучу, самыя розныя разумныя i не нельм i цікавыя пісанні чытаць будзеш, размаўляць з людзьмі з розных зямель. Хоць, думаю, рана-позна яшчэ болей змусім, каб яны i нашу дрыгавіцка-крывіцкую мову добра вывучылі, каб i на ёй з намі гаварылі i граматы нам слалі!

— Бачыш,— усміхнулася i яна,— якія табе клопаты са мною...

— Ведаеш што, жонка,— паківаў пальцам,— не хітруй, не змушай, каб я цябе шмат хваліў, каб потым i мне было шмат турбот з-за твайго галаўнога болю! Маці Звеніславы,— вось так сказаў пра сваю былую жонку,— сама ведаеш, была напраўду хворая, мучылася бедная, але мяне не мучыла.

— Яна была добрая,— прамовіла Любка.— Як цяпер i Звеніслава. Яны мне як родныя.

9

Дома, ужо на змярканні, калi пасля заходу сонца мацней паціснуў марозік i калі назіраў, як яго чэлядзіны даглядаюць пасля дарогі коней, Усяслаў хацеў адразу паслаць чалавека па баярына Голуба, каб уведаць усе тутэйшыя i чужаземныя навіны, але яму пазаміналі: прыплёўся Расціслаў. Здаецца, за гэтую спакойную i ўежную для ўсіх ix восень яшчэ больш патаўсцеў, паболыйаў ягоны падволіч, ажно выпірае за мясістыя i выразна здаровыя шчокі, толькі вось ніжняя палова таўсматага носа адмыслова ліловая, нават з сіневатым адценнем ад празмернага піцця.

— Як з'ездзіў у сваю воласць, пасаднік? — лісліва запытаў той, калі павітаўся.— Добра адпачыў?

— Добра,— адказаў ён, незалюбліваючы, што яго называюць пасаднікам.— Але толькі, вяртаючыся дадому, успомніў, што забыўся пра адзін наш вялікі клопат.

— Кожны новы дзень нясе новы клопат, Усяслаў,— адмахнуўся Расціслаў.

— Да слова, гэта — найбольш твой клопат, дворскі,— Усяслаў падструніў таго.— Сваё, што задумваў, я споўніў усё.

— У чым, па-твойму, я лежань альбо нягоднік? — нібы пакрыўдзіўся Расціслаў. Падпіты, упараны пад цёплым сабаліным футрам.

— Ты так i не ўведаў, чаму сям-там хварэе наш лён i як яго можна вылечыць,— адказаў ён, больш пазіраючы на сваіх коней, чым на няпрошанага госця.— Хоць лепш за ўсіх знаеш: добры лён для нас — гэта золата, а золата — гэта наша моц.

— Каб жа так лёгка было лячыць хваробы!

— Гэтую ты проста мусіш ці вылечыць, ці знішчыць. I тут найперш нам могуць памагчы старый нашы гаспадары. У многіх жа з ix чысты лён.

— З многімі з ix гаварыў. Але ці не ведаюць, ці не хочуць сказаць прычыну.

— Кепска, значыць, гаварыу.

— Усё ты незадаволены мною, Усяслаў,— болей хмялеючы, смялей забурчэў той.— Па-твойму, я — проста мярзотнік! А то i вораг! Князю! Табе! Зямлі нашай! Данілаў прыхвасцень! А я вось маю навіну, ад якой i ў цябе кроў застыне...

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)