Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 136
Перейти на страницу:

На лагпункце была свая невялікая пасека для вышэйшага і тутэйшага начальства. Невялікая хатка і амшанік стаялі на лясной палянцы, зарослай кіпрэем, мядункамі, рамонкамі і густым шыпшыннікам. Гаспадарыў тут патомны пчаляр з 58 артыкулам, з чырвонцам і «наморднікам» (пазбаўленнем правоў) за плячыма, высокі, сухі, як жардзіна, дзед Самсонаў. Раз на тыдзень ён прыходзіў у зону па сухі паёк і адзначацца на вахце. Таму быў рады кожнай жывой душы. Мы з Аляю часам забягалі да яго. На стале з’яўляўся скрыль сотавага мёду і кубачак салодкай медавухі. Самсонаў любіў пагаварыць пра вайну, верыў, што перамога адкрые вароты ўсіх лагераў і змые з нас дзікія абвінавачванні і плямы недаверу.

Лагернікі жылі тым, што ў нешта верылі, суцяшалі адзін аднаго хуткімі амністыямі, прыдумлялі неіснуючыя камісіі па пераглядзе спраў. Гэтыя чуткі чамусьці называлі «парашамі», і яны падтрымлівалі веру і дух знясіленых і змардаваных.

На вахту мы вярталіся паасобку рознымі сцежкамі, вахцёры часам адпускалі непрыстойныя жарцікі, а мы цярпелі і малілі Бога, каб не заканваіравалі і не адправілі на этап. Мне да канца тэрміну заставалася два, а Алі тры гады. Што будзе з намі, ніхто не ведаў. Асабліва «кум» любіў разганяць блізкіх людзей, каб яны ніколі не сустрэліся. Колькі разоў яму хацелася скруціць мяне ў барані рог. Вельмі ж яго цікавіла наша сяброўства з Пальчэўскім. За намі сачылі сексоты, нанятыя за міску баланды, мы іх пазнавалі адразу і асцерагаліся даўгавухіх «прыяцеляў». Мяне заўсёды ратаваў Цокур. Кожная перамога на фронце адзначалася «мабілізуючым» на вытворчыя поспехі мітынгам на лагпункце і ў чырвоным кутку вольнанаёмных. З натхнёнымі прамовамі любіў выступаць начальнік. Ён выклікаў мяне ў кабінет, замыкаў дзверы, клаў пачак «Беламора» і падшыўкі газет, я іх праглядаў і кампіліраваў з артыкулаў Эрэнбурга, Сіманава, Гарбатава ўзнёслыя прамовы для Цокура. У канцы ставіліся задачы лепш працаваць для фронту, для перамогі. Мяне ратаваў мой колішні журналісцкі вопыт адразу дыктаваць на машынку пустапарожнія патэтычныя перадавіцы і артыкулы. Цокура слухалі ўважліва і апладзіравалі дружна.

У яго недзе на Урале жыла даўняя каханая Галя. Яны некалі працавалі ў адной школе, але лёс чамусьці разлучыў іх. Аднойчы Цокур папрасіў мяне напісаць ёй прачулы лірычны ліст у «сьціхах». Такі-сякі вопыт рыфмавання ў мяне быў, і я даволі хутка «накатаў» пасланне ў стылі: «Ты помнишь наши встречи и вечер над рекой». Я стаў неафіцыйным сачыніцелем дакладаў, прамоў і лірычных лістоў пры начальніку. З павагаю ён ставіўся да палкоўніка Матуля, часта раіўся з ім, прыслухоўваўся да яго парад, і кожны вечар удвох разбіралі ваенныя зводкі. Не крыўдзіў Цокур Гускіна і Арцем’ева, шанаваў адукаваных і таленавітых людзей. Цокур быў выключэннем, рэдкасцю сярод мноства лагерных вурдалакаў у блакітных фуражках і лейтэнанцкіх пагонах.

Пасля вызвалення Матуль узначаліў авіяцыйны завод на Урале.

Калі скончылася вайна, па амністыі вызвалілі вайскоўцаў і ровенскіх баптыстаў. Але да Перамогі было яшчэ далёка, і ўсе цягнулі лямку, не ведаючы, што іх чакае заўтра.

Старонкі з дзённіка

Нашу мазанку ўпадабаў начальнік рэжыму Гарбушын і загадаў «аслабаніць памяшчэнне». Я знайшоў прытулак у катушку дзесятніка па будаўніцтве, былога начальніка пагранзаставы Сцёпы Падгурскага. З намі разам жыў бухгалтар і днявальны ўчастка, былы протаіерэй з вёскі Істок на Разаншчыне, зямляк і колішні таварыш славутых народных артыстаў, братоў Піраговых. Калі яны спявалі па радыё, айцец Іосіф станавіўся на табурэтку, прыкладаў вуха да чорнай талеркі рэпрадуктара, яго вузенькая казліная бародка трэслася ў такт песні, а па шчоках спаўзалі слёзы.

Палкоўнік Матуль пасяліўся ў кабінцы бухгалтэрыі, Байрамаў недзе на каменданцкім лагпункце прымаў прадукты для нашай капцёркі і «вольнага» ларка. Да прыезду пасцель яго і скрутачак з рэчамі закінулі на гарышча мазанкі. Прыехаў ён ноччу, прайшоў праз вахту, разгрузіўся і некуды знік. Вахцёры і наглядчыкі асабліва пільна цікавалі яго: у экспедытара можна было здабыць пачак «Беламора», а то і чацвярцінку са скрынкі, прывезенай у іх ларок. Кінуліся шукаць — нідзе няма. Думалі, заскочыў у жаночы барак да сваёй Лідкі Нікалаевай, аж — ні яго, ні яе. Правялі аператыўную нараду ў сваім новым «штабе», дзе шукаць парушальнікаў маралі, абшасталі ўсю зону, нават праверылі астылыя печы цагельні і нідзе не знайшлі.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)