Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 136
Перейти на страницу:

Пад восень прыбыў этап маладзенькіх дзяўчат з Беларусі. Амаль усе ў зграбных ботах на высокіх абцасіках, у клятчастых хустачках стаўбункамі. Пераважна з мясцін, якія пры нас былі за мяжою: з Баранавіч, Слоніма, Альберціна, Наваградка і Вілейкі. Хлапчукі былі ў аднолькавых шэра-зялёных парцяных фрэнчыках. Пытаюся: «За што вас, дзеткі?» Адказваюць: «СБМ». — «А што гэта такое?» — «Саюз беларускай моладзі. Хто запісаўся, не гналі ў Нямеччыну. А каму ахвота ехаць з дому парабкаваць на немцаў. Вось і пісаліся. А што рабілі? Збіраліся, маршыравалі, спявалі беларускія песні». Расказваў мне прыгожы Лёня Леванчук. Ён быў салістам у хоры Шырмы і ў лагеры стаў любімцам усіх аматараў песні. Асабліва Лёню ўпадабала новая начальніца КВЧ Таццяна Мяркулава, тоўстая, белая, як сыр, і да анекдатычнасці прымітыўная жанчына. Яна часта Леванчука выклікала позна ноччу «на рэпетыцыі і складанне канцэртных праграм». «Рэпеціравалі» яны, пакуль не зацікавіўся оперупаўнаважаны. Мяркулавай далі суровае партыйнае спагнанне, а Лёньку ўпяклі на штрафны лагпункт. Там гэты ласкавы і далікатны сын віленскага святара звязаўся з блатнымі і пайшоў вандраваць з рэжымнымі этапамі з штрафнога на штрафны лагпункт. Чуў я, што трапіў ён у Казахстан і быў «сваім» сярод крымінальнікаў.

Нечакана ў беларускім этапе сустрэлася сястра даўняга друга. Я ведаў яе маленькай беленькай дзяўчынкай, а цяпер пазнаў толькі па прозвішчы. Гэта была прыгнечаная горам, змардаваная астрогамі і этапам жанчына. Адзіны яе брат, апякун і выхавацель, да вайны быў недзе ў Сіблагу. Больш яна нічога не ведала пра яго, а цяпер і яе не абмінуў гэты горкі лёс. У першыя дні вайны яна пехатою па палаючай зямлі з Віцебска дабралася да роднага гарадка, на папялішча бацькоўскай хаты, прытулілася ў стрыечнай сястры, пагаладала без работы і нарэшце пайшла прыбіральшчыцай у кантору «Віршафткаманды». Мыла падлогі, паліла печы, хадзіла замурзаная ў сажу, у кірзавых ботах і старызне, каб нікому не кідацца ў вочы. А дачакалася вызвалення, арыштавалі за «супрацоўніцтва» і прыслалі ў лагер з адзнакаю «следственная». Праз восем месяцаў абвясцілі пастанову тройкі: «Па артыкуле 7–35 за парушэнне пашпартнага рэжыму засудзіць на восем месяцаў і семнаццаць дзён», — роўна столькі, колькі яна адбыла з дня арышту, каб лічылася судзімаю і не плаціць кампенсацыю за вымушаны «прагул». Такіх пастаноў прыходзіла шмат, так «правасуддзе» ахоўвала інтарэсы дзяржавы.

Астатніх дзяўчат з беларускага этапу паслалі на швейную фабрыку, хлопцаў растыкалі па цэхах шырпатрэбу, яны за сваё «эсбээмства» атрымалі па пяць-восем гадоў, а потым яшчэ і высылку ў Казахстан і Сібір.

Летам 1944 года расканваіравалі Алю. Яна вяла ўлік тканіны і гатовай прадукцыі на складзе пры выгрузцы і адгрузцы, а вольнаю часінаю мы рознымі сцежкамі сыходзіліся на некалі высечанай дзялянцы. Бярозавыя пні паабрасталі парасткамі, хваёвыя — пакрыліся бурштынаваю смалою, у высокай траве, як жар, чырванелі суніцы. Іх тут не было каму збіраць. Мы лажыліся на траву, перапаўзалі ад куста да куста і губамі лавілі даспелыя салодкія ягады. Над намі было сіняе-сіняе, без адзінай хмурынкі неба, паволі гайдаліся задуменныя сосны, зялёная яшчарка грэлася на пяньку, цішыня, смольны водар і дух разнатраўя вярталі на некалькі гадзін на далёкую і амаль забытую волю. Якое шчасце пабыць сам-насам пасля камернага і барачнага шматлюддзя. Як агідна, нібы пад рэнтгенам, гадамі быць навідавоку соцень чужых людзей.

Часам забягалі на падсобную гаспадарку змрочнага, але шчодрага Бахціна. Ён нам паказваў шматгадовы дзённік надвор’я і амаль дакладна ставіў прагнозы на тыдзень наперад. Развітваючыся, ён ухмыляўся: «Ведаю, ведаю, не пагода вас цікавіць. Есці хочаце» — і засоўваў у кішэню пару гуркоў, пабурэлую памідорыну, некалькі морквін і жменю цыбульнага пер’я.

Бесканвойным часам дазвалялася схадзіць у суседнюю вёску Пруды. Там жылі так званыя кержакі, нашчадкі прыхільнікаў старой веры, уцекачоў ад гневу патрыярха Нікана. Яны сяліліся ў лясных нетрах, па берагах павольнага і паўнаводнага Кержанца. Будаваліся на стагоддзі. Усцяж вуліцы стаялі прасторныя двухпавярховыя дамы з чэсанага смольнага бруса. На першым паверсе былі хлеў і гумно, склеп і кладоўка, некалькі прыступак вялі наверх, у чыстую палавіну. Яна сапраўды была чыстая: неатынкаваныя сцены, як жаўток, зіхацелі смольнымі пражылкамі, вышараваная тоўчанаю цэглаю падлога вабіла свежаю прахалодаю, на шырокіх лавах лапушыліся фікусы, герані і сталетнікі. I людзі жылі тут спагадлівыя і шчырыя, гатовыя падзяліцца з арыштантам апошнім. Бачылі навылёт «варнакоў» і замыкалі ад іх хаты і душы.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)