Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136
Перейти на страницу:
ЖАДАННЕ
За ноч пасівела зямля I шэрань лугі прысаліла, А сосны здаюцца здаля Укрытыя срэбраным пылам.
Нбыта яшчэ нe зіма, А далеч у ціхай трывозе, I восень выходзіць сама Па гулкай настылай дарозе.
Настала чакання пара, Спавітае сэрца ў кунегу, Запахла пад вечар з двара Іскрынкамі першага снегу.
Нябачная легла мяжа На стыку сустрэч i расстанняў, Павольна знікае імжа, I снег на світанні растане,
Нa сцежках лісты зашумяць Самотных дубоў i акацый, А мне б перайсці цераз гаць I новай вясны дачакацца.
ПЕРАД ЗАСЛОНАЙ
Усе мы трошачкі артысты, I роля ў кожнага свая. То абы-як, а то ўрачыста Іграў сябе самога я.
З усіх няма цяжэйшай ролі, Бо не хапае з неба зор I не падказвае ніколі Жыццё — суровы рэжысёр.
Кім толькі я не быў на сцэне, Каго я толькі не іграў? То быў узнёслы летуценнік, То ўваскрасаў, то паміраў,
Рамэо быў, Шыльёнскім вязнем, Адолець Гамлета хацеў, Ды, збіўшыся на першым сказе, У апраметную зляцеў,
I зала адказала свістам Нa непрадбачаны правал. Відаць, заўсёды быць статыстам Мой горкі лёс ці ідэал.
Ніхто не заўважаў старання Да зморы i да забыцця, Калі гайдаўся я на грані Сапраўднай смерці i жыцця.
Іграў я ўмела, то няўмела, Бывалі спады i напал, Пакуль душа не пасівела I не наблізіўся фінал.
Знялі фанерныя калоны, Скруцілі заднікі ў рулон. Вось-вось апусціцца заслона… I я выходжу на паклон.
* * *
Калі б перапісаць на чыставік Маё жыццё i ўнесці карэктывы, Магчыма, мой наступнік ці двайнік Лічыў бы, што ён вольны i шчаслівы.
Закрэсліваю тыдні i гады, A ў ix — недаравальныя пралікі, I пакідаюць у душы сляды Маленькі грэх i грэх вялікі.
Хоць сам знарок ніколі не грашыў, I грэшных думак не было ніколі, А страт маіх i час не заглушыў I мне дасюль папрокам вочы коле.
Я распінаю кожны дзень сябе, Гатовы пасадзіць душу за краты, Бо памяць неадольная дзяўбе, Што сам перад сабою вінаваты.
Я здатны захапляцца навіной, Часова ўзняцца нават на узвышша, З пралікамі змірыцца i з віной, А вось жыццё ніхто не перапіша.
ДОЎГАЕ РЭХА
Я адзін каля вогнішча ў полі, Толькі іскры мігцяць i мігцяць, То знікаюць у дыме паволі, То да зор таямнічых ляцяць.
Я адзін. Толькі вецер трывожна У ракітніку голым гудзе, Можа, ў полі зблудзіў падарожны I дарогу не знойдзе нідзе.
Я гукаю, i доўгае рэха У асенняе поле плыве, То замоўкне, то зноў нa пацеху Азавецца самотнай саве.
Я адзін каля вогнішча ноччу, Толькі ўласны гайдаецца цень. Я на зоры гляджу i прарочу Ясны ранак i сонечны дзень.
ТРЭБА ЖЫЦЬ
У кожнага — адзіная дарога Ад метрыкі да некралога, A паміж імі, як заўжды,— Хвіліны радасці i горычы гады, Раскаяння імгненні, раздарожжы I захапленне: «Свет такі прыгожы!»
Хвіліна за хвілінай — час бяжыць, I як ні цяжка, але трэба жыць: Стаяць у чэргах, з хлебам ці без хлеба, I жыць, пакуль i ты камусьці трэба.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)