Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 217
Перейти на страницу:

1

Прывялі яго ў чацвёрты клас.

Лаўрэн быў з неакуратна паголенай электрабрытвай шыяй і кады-ком. Яго твар хоць і не меў маршчын, затое праз шэрую з карыч-невымі плямкамі окуру на лбе выпіраўся чэрап, а сівыя валасінкі тырчалі з вушэй ды ноздраў.

Дзеці апранулі яго ва Уладзікаў цёмны касцюм з камізэлькай ды ў белую кашулю з гальштукам, на якім віднеліся ў авале пальмачкі з бліскучкамі.

Гэтак прыбраны ветэран апусціўся нязграбка перад вучнямі — куды паказала настаўніца, маладзенькая Ліпа Вацлаваўна,—за стол і першым чынам здзівіўся.

А дзе ж у школьным класе галоўнае — парты?

Перад ім на тонкіх ножках сінелі столікі і свяціліся сцены з партрэтамі ды плётачкамі нейкіх раслінак — доўгіх, бы тонкія пастроначкі. Пульхныя дзіцячыя твары бытта хто вылепіў з першага-тунковай мукі з дабаўленнсм жаўтка, а ў бесклапотных маладзенькіх вачах — чыстых, як слязінка,— Лаўрэн не заўважыў аніякага здзіў-лення ці хоць бы зацікаўленасці тым, што да іх у клас завітаў ста-ронні чалавек. Бытта такое адбывалася тут кожны дзень, бытта ўсё-ўсё яны ўжо бачылі, ведалі і спазналі. Вучні ды вучаніцы з паказной пакорлівасцю і прыхаванай насцярожанасцю покуль што нядобра-зычліва зыркалі на яго ды чакалі.

Падобная на Кіру Ліпа Вацлаваўна аб'явіла:

Рабяты! Перад вамі зараз выступіць праслаўлены ветэран Вялікай Айчыннай вайны, выступіць усімі ў горадзе паважаны і добра вядомы Лаўрэн Яфімавіч Маркевіч! Давайце ж, рабяты, дружна яму папляскаем — гэтак вітаючы ў нашым класе!

Апладысменты былі рэдкія.

А цяпер папросім яго ўзяць слова!

Выступаць Лаўрэн надта ж не любіў. Яго здаровы мужыцкі розум быў прызвычаены назіраць ды абдумваць зусім простыя і ясныя з'явы, а сам ён меў звычай гаварыць коратка ды адно пра тое, што накіпела. На розных сходах часамі аніяк не мог злавіць сувязі паміж патокам мудрагелістых слоў, што ліліся і ліліся з вуснаў іншага краса-моўцы на трыбуне, з так зразумелай і простай рэчаіснасцю. У гэтых выпадках, калі яму давалі слова, мазгі Лаўрэна як бы нечым закліньвала, і ён тады рабіўся нібы дурны — стаяў ды маўчаў. Альбо бездапаможна мыкаў. Таму баяўся і ў школу ісці,— угаварыла не толькі нявестка, але і сын з унучкай. Святланцы надта хацелася потым хваліцца дзедам — у школе, у двары.

Бачачы, што шаноўны і «праслаўлены ветэран» не ведае, з чаго пачынаць, тоненькая ў поясе, з белымі кудзеркамі ды ў акулярах на вострым носіку дробненькая маладзічка падказала:

Лаўрэн Яфімавіч, а вы, калі ласка, зрабіце гэтак, як заўсёды робяць перад намі тут іншыя ветэраны,—раскажыце нам спачатку, на якіх франтах служылі.

Не было куды дзявацца.

Добра адкашляўшыся, тужлівым ды нудным голасам Лаўрэн паціху пачаў:

Калі ўсё тое было — даўно надто!.. О-ой, даўно-даў-но-о!..

А ўсё ж такі, смялей давайце!

Гэто — мо-ожно... Ну, прызвалі нас з вёсак у тутэйшы ваенка-мат сорак чацвёртага восенню. Куды бо гэто? А-а, адтуль ён, здаецца, і цяпер навабранцамі кіруе — за старым паркам, на вуліцы Багда-новіча, дзе гэтак многа алычы расце. А ў тую восень яна надто ж урадлівай была! А восень цёплая, о-ох, урадзі-іла — як жаўтком хто дзеравы абляпіў!.. Усіх тады на ваенкаматаўскім падворку перапісалі. Дактары кожнаго перамералі і на вагу паставілі, як заўша робяць у такіх выпадках. Пераслухалі нас, пераслухалі дый павязлі афіцэры да Бабруйска ў запасны полк. Ну, а там зноў з месяц паганялі, паганялі да сёмых патоў з вінтоўкамі па хвойнічках ля тае самай Беразіны, дзе калісьці французы тапіліса, шчэ крыху пакідалі мы дзеравяных гранат у фанерныя танкі, падзыгалі цераз ровікі ды калючыя драты, пастралялі ў шчыты і тады адправілі ўсіх цяплушкамі пад Варшаву. Ну, і там кватараваліса мы ля Мінска Мазавецкаго. Не ў кватэрах звычайных, вядомо,— у лесе, здаецца, жылі. Ага, сярод сосен старых, у зямлянках. Але ў цёплых і з саломай на нарах нават сухой — выгоду мелі там файную, нічого не скажу. Каб потым заўша так было, ого!..» Але — дзе ты бачыў!.. Часамі было такое, што зара чалавек, успамі-наючы, сам сабе не паверыць!.. Ну, а пасля рускаго Новаго року, сорак пятаго, ужэ і пачалоса ўсё тое — ваяваць усіх падчыстую па-гналі.

Лаўрэн якраз падышоў да самага галоўнага і цікавага. Здавалася б, тут менавіта і трэба перад юнымі слухачамі развярнуцца яму з падзеямі, каб уразіць іхнія чулыя душы. Але ў беднага прамоўцы бытта скончыўся раптам завод ці — не хапіла духу, і чалавек канчаткова замоўк.

Хвіліну панавала цягучае маўчанне.

— А вы на танку ваявалі, на самалёце ці на чым іншым? — з катэгарычнай патрабавальнасцю, нібы ветэран яму нечым абавя-заны, нібы пажылы гэты чалавек нашкодзіў і цяпер выкручваецца, закрычаў з-за першага століка бойкі пуцалаваты хлопчык у форменным пінжачку з чырвоным гальштукам на белай кашульцы.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)