Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 153
Перейти на страницу:

Пэўна, якраз у такую спякоту герой Альбера Камю без дай прычыны забіў негра ("Чужаніца").

Скончылася ўся гэтая істэрыя тым, што Някляеў схаваўся ад уладаў у Польшчы, а на кандыдатуру Разанава, як я ўжо раней казаў, не пагадзілася міністэрства. Замест яго нам прапанавалі Галіну Булыка. Праміне не так ужо і шмат часу, і яе зменіць паэтка Ала Канапелька (неверагодна харошы і здольны да арганізацыйных справаў чалавек). У яе спакваля атрымалася ўпарадкаваць усе нашыя бязладдзі, і можна было працаваць далей. Хаця, як кажуць японцы, разбіты кубак не склеіш, а калі і склеіш, дык ён не звініць.

Толькі і без звону доўга працаваць нам не дазволілі. Часы пачаліся яшчэ горшыя ад былых. Улада стварыла холдынг "Літаратура і мастацтва" і ці не ва ўсіх выданнях холдынга змяніла галоўных рэдактараў. Знянацку камісіяй з двума гідкімі дэпутатамі Вярхоўнага Савета прыйшлі і да нас мяняць нашу Алу на нейкага свайго курдупеля. (Гэта была яшчэ тая зборня!)

Выслухаўшы іх, я падпёр крэслам дзверы, патлумачыўшы, што ніхто адсюль не сыдзе, пакуль не скажу ўсё, што пра іх думаю.

А далей Астапа панесла. Сваю доўгую раз’юшаную прамову я не памятаў, ужо выскачыўшы за дзверы. Адно памятаў, што нагаварыў дык нагаварыў: і пра іх ня-людскую ўладу, і пра іх саміх, і чорт ведама чаго яшчэ там. А наастачу сказаў, што болей нагі маёй не будзе ў гэтай рэдакцыі. І паспрабаваў грымнуць дзвярыма, толькі з тымі вялізнымі і маруднымі дзвярыма ніякіх грымотаў не атрымалася. Шкада...

Дарэчы, праз некалькі дзён здарылася нечаканае. Следам за мной звольнілася ўся рэдакцыя, улучна з прыбіральшчыцай.

Наколькі я ведаю, калектыўнага сыходу літаратурнай рэдакцыі паводле палітычных матывацый раней у Беларусі яшчэ не было.

Прамінула няшмат часу, і нехта запрапанаваў зладзіць прэс-канферэнцыю, каб распавесці пра гэтае паскудства ўсяму свету. Прадстаўнікі ўсіх пакрыўджаных рэдакцыяў сабраліся ў нашым пракураным кабінеце, і я зачытаў усім прысутным, але перадусім журналістам, тэкст Заявы:

"У знак пратэсту супраць прызначэння кіраўніцтвам холдынга "ЛіМ" асобаў, варожых беларускай літаратуры і незалежнай Беларусі...

У знак пратэсту супраць гвалтоўнага звальнення галоўных рэдактароў часопісаў "Крыніца", "Полымя", Нёман", "Маладосць"...

Мы, супрацоўнікі часопіса "Крыніца", пакідаем нашае выданне.

Але перад гэтым мусім выказаць свой недавер Саюзу пісьменнікаў Беларусі (Старшыня Вольга Іпатава) і Міністэрству інфармацыі (Міністр Міхаіл Падгайны), якія не змаглі абараніць дзяржаўныя часопісы (...) ад нашэсця прафесійна некампетэнтных, творча няздарных і маральна сумніўных людзей.

І апошняе... Нам сорамна за тых нашых калегаў, якія паспяшаліся заняць месцы зрэпрэсаваных галоўных рэдактараў ці ўвайшлі ў ганебны хаўрус з кіраўніцтвам холдынга.

Подпісы..."

***

Так атрымлівалася, што і ў Маскве, і ў Мінску сярод маіх сяброў найбольш было не празаікаў ці філосафаў, а паэтаў. І калі яны друкавалі кніжкі, то звычайна падпісвалі мне асобнік вершамі.

У мяне свая кніжка ("Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека") з’явілася позна, вельмі позна - у 48 год. Тады я працаваў у "Крыніцы", дзе нават празаікі былі паэтамі. Разважаючы над праблемай першых у сваім жыцці аўтографаў, мне нечакана заманіла таксама вымудрыць прысвячэнні сябрам і калегам у форме вершаў. Я так і зрабіў, а цяпер сюды пераніцую.

Мяркую, гэта неблагая ідэя, каб выказаць шчырую падзяку тым, хто столькі крынічанскіх год адорваў мяне радасцю сустрэч і пяшчотай развітанняў.

Прысвячэнні сябрам

Перадусім

Я -

толькі месца

сустрэчы

і рэшта спатканняў

(іншыя меркаванні

лічыце лухтой)...

І з гэтага

там,

дзе мяне не стане, -

не знікне

ніхто.

Алесю АНЦІПЕНКУ

Пазвоніць Алесь

і скажа:

- Паедзем у лес,

а потым грыбоў

насмажым.

Паедзем...

Не лес,

а сонца бярлога.

Пэўна,

тут недзе

сцежка

да Бога.

Колькі хопіць

ног,

абшукаю спрэс...

Калі ёсць

блізу Бог,

то Бог -

гэты Лес.

Ды пра тое

казаць

я Алесю

не буду.

Лес - каб маўчаць

ці крычаць

з перапуду.

Потым грыбоў

насмажым,

і пад чарку Алесь:

- Беражы нас Бог! -

скажа...

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)