Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 153
Перейти на страницу:

Аднак за часы "перабудовы" ды незалежнасці грамадзянская супольнасць краіны таксама ажыла; раўнуючы з ранейшай парой - да неверагоднай моцы. Яна і арганізавала ў сярэдзіне дзевяностых магутны супраціў паноўнай уладзе. Хаця нават у моманты найбольшага пад’ёму выразна адчувалася - нашыя не перамогуць. Тады сярод інтэлектуалаў і запанавала думка, што нам надзвычай істотна захаваць маладую нацыянальную эліту да лепшай пары.

Найперш дзеля гэтага і ствараўся Беларускі калегіюм. Ідэалагемна ён арыентаваўся на Калеж дэ Франс, дзе калісьці ў выгнанні Адам Міцкевіч казаў шмат добрых словаў пра беларускую мову. А палітычным арыенцірам быў польскі "Лятучы ўніверсітэт", калі Варшава знаходзілася пад фашыстоўскай акупацыяй. Інакш кажучы, мы былі гатовыя сысці ў падполле і скарыстацца метадамі выкладання, якія тады напрацавалі палякі.

Дарэчы, мы абгаворвалі і досвед "Зялёных школаў" беларускай партызанкі, пра што цудоўна пісаў Янка Брыль. Нашыя легендарныя "Філасофскія вандроўкі" (гаворка пра іх яшчэ наперадзе) на практыцы прамацвалі і такую форму навучання, хоць я студэнтам пра гэта не казаў.

На шчасце, нічога з таго не спатрэбілася. Нас не зрэпрэсавалі і, відаць, найперш таму, што мы мелі на мэце адно падрыхтоўку маладых беларускіх інтэлектуалаў, якія пры змене сітуацыі маглі б актыўна далучацца да мацавання дыскурса сучаснага беларускага мыслення. І мы зусім не мелі на мэце падрыхтоўку маладых людзей дзеля вулічнага супраціву.

Тут кожны варашаў сам ды стыхійна - ісці на Плошчу ці не ісці. (Гэта аднолькава тычылася як студэнтаў, так і выкладчыкаў.) Хаця, натуральна, нашыя сімпатыі былі з тымі, хто туды ішоў. Усе гэта разумелі, і таму падчас акцый вулічнага супраціву студэнты вышуквалі нас, каб павітацца і адарыць вясёлай усмешкай.

***

Беларускі калегіюм меў тры аддзяленні: літаратура/філасофія, найноўшая гісторыя і журналістыка. На пачатку імі кіравалі Ігар Бабкоў, Алег Дзярновіч і Вольга Караткевіч. Кожнае аддзяленне атрымала адзін базавы занятак на тыдзень з двумя парамі лекцый. У дадатак былі розныя факультатывы. Сярод іх найбольш папулярнымі аказаліся штотыднёвыя публічныя лекцыі. Досыць вялікая зала купалаўскай бібліятэкі амаль заўсёды была паўнюткай, і часам звыш...

А далей я паспрабую ўнікнуць, наколькі гэта будзе магчыма, пытанняў уласна навучальнага працэсу. (Я ж не метадычку пішу.) Толькі наперад яшчэ заўважу, што, каб лішне не вытыркацца на вочы ўладам, аддзяленні неўпрыкмет разасобіліся міжсобку і кожнае жыло сваім уласным жыццём. "Пахаваліся як мыш пад венік", - часам з’едліва пакепліваў я.

Таму хоць гэты раздзел называецца "Беларускі калегіюм", але па сутнасці тут будзе расповед пра аддзяленне філасофія/літаратура, кіраўніцтва якім праз некалькі год працы мне ў спадчыну пакінуў Ігар Бабкоў.

Для беларускай прасторы нашае аддзяленне - унікальны праект у розных сэнсах. Перадусім гэта злучэнне літаратуры з філасофіяй у гамагенны дыскурс, як агульную прастору для інтэлектуальных рэфлексій і эстэтычных артэфактаў. Па-другое, спакваля аддзяленне ператварылася ў г. зв. творчае. Інакш кажучы, да нас пераважна сталі прыходзіць па навуку стварэння тэкстаў тыя, хто пачаў пісаць вершы, прозу, філасофскія эсэ і да т. п.

Калі апліканты на сумоўі мне тлумачылі, што завіталі да нас, каб навучыцца філасофіі і літаратуры, дык я зазвычай казаў: пэўна, вы будзеце моцна здзіўленыя, бо, па сутнасці, мы тут нічому не вучым, акрамя як нязмушанаму мысленню і вольнай творчасці. А паколькі такім рэчам паводле чужых тэкстаў не навучыш, то мы запрашаем выкладаць выключна тых, хто сваім жыццёвым чынам і твоpчым плёнам засведчыў, што і з першым, і з другім знаёмы не з чужых кніжак, а з персанальнага досведу.

Мяркую, што ніводная, нават самая буйная інстытуцыя краіны не мела такога феерычнага складу таленавітых і яркіх выкладчыкаў. Пры ўсёй маёй прыкрасці да пералікаў, тут мушу саступіць сам сабе і хаця б трохі назваць тых, хто ў розныя гады ці наскрозь праз два дзесяцігоддзі трымаў вольны і творчы дух аддзялення. Яшчэ толькі заўважу, што тут у адным агуле будуць і тыя, хто ладзіў толькі асобныя майстар-класы, і тыя, хто чытаў курсы лекцый ці арганізоўваў семінары ды калоквіюмы...

Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Міхал Анемпадыстаў, Алесь Анціпенка, Уладзімір Мацкевіч, Аляксандр Грыцанаў, Адам Глобус, Максім Жбанкоў, Андрэй Хадановіч, Сяржук Санько, Сяргей Харэўскі, Сяргей Дубавец, Пятро Васючэнка...

Бадай яшчэ далучу сюды і згадку пра адмысловую праграму, якую прэзентавалі майстар-класы галоўных рэдактараў незалежных выданняў «Архэ», «Нашай нівы», «Дзеяслова», «Партызана», «Тэкстаў», «Палітычнай сферы» (Валер Булгакаў, Андрэй Дынько, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў, Зміцер Вішнёў, Андрэй Казакевіч).

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)